Рэжым Лукашэнкі

аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі

Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў[1] і тэрор[2][3][4][5][6][7][8] насельніцтва пры фінансавай[9], вайсковай[10] і інфармацыйнай[11][12] падтрымцы Расіі[13][14][15][16].

Аўтазак са сцягам рэжыму Лукашэнкі і схаваным нумарным знакам у час пратэстаў 2020 года.

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры.[17]

На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння.[18][19]

Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі.[20]

Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»)[21], Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў[22].

На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай».[23]

Зноскі

Літаратура