Оўэн Цюдар

Оўэн (Оўайн) Цюдар (Owen Tudor, першапачаткова Owain ap Meredydd або Owen ap Meredith ap Tewdwr; каля 1400 — 2 лютага 1461) — валійскі землеўладальнік і салдат, нашчадак валійскага кіраўніка Рыс ап Грыфіда. Лічыцца заснавальнікам дынастыі Цюдараў, паколькі менавіта ён прыняў на англійскі манер прозвішча Цюдар у гонар свайго дзеда Тыдыра ап Гаронві (вал.: Tudur ap Goronwy)[10]. Яго ўнук Генрых VII стаў першым каралём Англіі з гэтага роду.

Оўэн Цюдар
англ.: Owen Tudor
вал.: Owain ap Maredudd ap Tudur
Нараджэннекаля 1400[1][2]
Смерць2 лютага 1461[3][4]
Месца пахавання
РодЦюдары
БацькаMaredudd ap Tudur[d]
МаціMargaret Fychan[d][5]
ЖонкаКацярына Валуа[d][6][7]
ДзеціЭдмунд Цюдар[6], Джаспер Цюдар[d][6], daughter Tudor[d][5], Owen Tudor[d][5], Margaret Tudor[d][5] і Sir David Owen[d][8]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фамільны герб Цюдараў.[9]

Біяграфія

Оўэн паступіў на службу да Кацярыны Валуа пасля смерці яе мужа Генрыха V у 1422 годзе. Праз некалькі месяцаў яны сталі палюбоўнікамі і, магчыма, тайна абвянчаліся.[11] Розныя крыніцы праведамляюць пра ад чатырох да шасці дзяцей у іх:

Кацярына сканала 3 студзеня 1437 года пры родах.

У старасці Оўэн прыняў удзел у вайне Пунсовай і Белай ружы. 2 лютага 1461 ён камандаваў войскамі Ланкастэраў у бітве пад Мортымер-Крос супраць прыхільнікаў Ёркаў і будучага караля Эдуарда IV. Пацярпеўшы паражэнне быў узяты ў палон і абезгалоўлены[14]. Да апошняга моманту ён не верыў, што яго пакараюць смерцю; паводле легенды, ён сказаў: «Галаве гэтай належыць быць схіленай перад каралевай». Гэта пакаранне стала часткай помсты Эдуарда Ёркскага за яго бацьку, які загінуў за месяц да Мортымер-Кроса пры Уэйкфілдзе[15].

Зноскі

  • Lundy D. R. Owen Tudor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Pas L. v. Owen Tudor // Genealogics — 2003.
  • а б в г Lundy D. R. The Peerage
  • а б в Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Pas L. v. Genealogics — 2003.
  • Herbert Norris. Medieval costume and fashion. Dover Publications, 1998. ISBN 0-486-40486-2. pp. 376—377.
  • Davies, John. A History of Wales, Penguin, 1994, ISBN 0-14-014581-8 (Revised edition 2007, ISBN 0-14-028475-3), table on p.204
  • Howell Thomas Evans. Wales and the wars of the Roses. University press, 1915. p. 67.
  • Існуюць варыянты яе імя Ясіна (Jasina), Ясінда (Jasinda), акрамя таго, часам год нараджэння прыводзіцца як 1433.
  • а б У некаторых крыніцах лічыцца, што Кацярына і Маргарыта варыянты імя адной дачкі Оўэна.
  • Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 1697.
  • Griffiths, Ralph A.; Thomas, Roger. Making of the Tudor Dynasty. — Wren Publishers, 1998. — P. 53. — 210 p. — ISBN 090577826X.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці