Перабродскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Перабро́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пераброддзе.

Перабродскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уМёрскі раён
Уключае48 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрПераброддзе
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Афіцыйная мовабеларуская
Насельніцтва (2019)1 149
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2
Афіцыйны сайт

Геаграфія

Перабродскі сельсавет знаходзіцца на захадзе Мёрскага раёна, мае акруглую форму, на ўсходзе вялікую частку яго тэрыторыі займае балота Мох, якое абвешчана гідралагічным заказнікам. На поўначы сельсавет мяжуе з Браслаўскім раёнам і Павяцкім сельсаветам, на ўсходзе — з Мёрскім сельсаветам, на поўдні — з Новапагосцкім сельсаветам, на захадзе — ізноў з Браслаўскім раёнам.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца ўсходняя частка Абстэрнаўскай групы азёр.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 26 сакавіка 1973 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзедзінаўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 55 населеных пунктаў[2]. 11 лютага 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Камянполлеўскага сельсавета (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль)[3]. 16 чэрвеня 2017 года скасаваны вёска Янкоўшчына і хутар Падгорныя[4].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1540 чалавек[5], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,1 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 1149 чалавек[7].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.