Камянполлеўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Камянпо́ллеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Камянполле.

Камянполлеўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уМёрскі раён
Уключаў69 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрКамянполле
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Дата скасавання11 лютага 1974

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Жукоўскага і Лявонавецкага сельсаветаў[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Новапагосцкага сельсавета пералічаны 15 населеных пунктаў (Баравыя, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Галіеўшчына, Дзеверкі, Забор’е, Зялёнка, Каткаўшчына, Кублішчына, Лізаўшчына, Мацвееўцы, Моцеўкі, Струпкі, Церасполле і Чыжэўшчына)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 69 населеных пунктаў[3]. 11 сакавіка 1974 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Новапагосцкага (36 населеных пунктаў: вёскі Барсучына, Войткава, Гарані, Дзеверкі, Дзехцяры, Забор’е, Кацілава, Клётаў Двор, Кублішчына, Мазалева, Моцеўкі, Томкі, Чупукі-I і Чупукі-II, хутары Асавыя, Бараўкі, Бікераўшчына, Валентароўшчына, Востраў, Галіеўшчына, Дубашынскі Двор, Жміндзіна, Зарэцкія, Зялёнка-I, Клібаўшчына, Лізаўшчына, Любінова, Маласць, Масцішча, Мацвееўцы, Махіроўка, Пазнякі, Струпкі, Церасполле, Чаравік і Чыжэўшчына) і Перабродскага (33 населеныя пункты: вёскі Букава, Дворышча, Ігнацікі, Камянполле, Марцінаўцы, Мёркі-I, Пячонкі, Рускае Сяло, Хараброва, Янова, хутары Астравы, Віславова, Галінова, Гентава, Гізуны, Горныя, Граніца, Жукі, Загор’е, Зялёнка-II, Лугавыя, Лявонаўцы, Маразы, Мельніца, Мікелі, Наталіна, Ніўкі, Падліпкі, Робава, Сякерка, Цупова, Шчоўна і Янопаль) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 69 населеных пунктаў.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі