Пётр Мікалаевіч Суркоў
Пётр Мікалаевіч Суркоў (24.07.1915 — 12.01.1944) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра па палітчастцы 2-га батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы лейтэнант, Герой Савецкага Саюза (1943 г.).
Пётр Мікалаевіч Суркоў | |
---|---|
Пётр Николаевич Сурков | |
Дата нараджэння | 24 ліпеня 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1944 (28 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1937—1940; 1941—1944 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
Нарадзіўся 24 ліпеня 1915 года ў вёсцы Ермакоўскае цяпер Краснаярскага края. Скончыў дзесяцігодку, працаваў настаўнікам у вёсцы Раз’езжае Краснаярскага краю. Прайшоў службу ў Чырвонай Арміі ў 1937—1940 гадах.З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. Скончыў палкавую школу і курсы палітскладу ў 1942 годзе, ваенна-палітычнае вучылішча ў 1943 годзе.
Гвардыі старшы лейтэнант Суркоў П. М. асабліва вызначыўся падчас фарсіравання Дняпра на поўначы ад Кіева, у баях пры захопе і ўтрыманні плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года
На працягу верасня ўдзельнічае ў цяжкіх баях за ўтрыманне і пашырэнне плацдарма.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро паўночней Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі старэйшаму лейтэнанту Суркову Пятру Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Загінуў 12 студзеня 1944 года ў баях за вызваленне горада Калінкавічы Гомельскай вобласці. Пахаваны ў Калінкавічах на брацкіх могілках савецкіх воінаў і партызан.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» № 1570 Героя Савецкага Саюза (17 кастрычніка 1943 г.);
- ордэн Леніна.
Памяць
- На радзіме Героя ў вёсцы Ермакоўскім Ермакоўскага раёна Краснаярскага краю яго імем названая вуліца.
- На будынку школы ў вёсцы Раз'езжанскім Краснаярскага краю, дзе ён працаваў настаўнікам, устаноўлена мемарыяльная дошка.
- Імем П. Н. Суркова названая вуліца ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці Беларусі.
Зноскі
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Днепр — река героев. — 2-е изд., доп. — Киев: Изд. полит. лит. Украины, 1988. — ISBN 5-319-00085-5. (руск.)
- Навечно в сердце народном / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп. и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
- Половников А Красноярцы — герои Отечественной войны. — Красноярск: Красноярское книжное изд-во, 1959. (руск.)
Спасылкі
- Пётр Мікалаевіч Суркоў на сайце «Героі краіны»
- Сурков Пётр Николаевич (руск.) // Праект «Память народа»
- Александр Веко Пётр Сурков: подвиг во имя жизни (руск.) // Газета «Калінкавіцкія навіны»
- Публикации Красноярска Архівавана 25 снежня 2014..
- В.Гроссман. Первый день на Днепре. (руск.)
- Григорьев В. Святая зямля Ясногородки. — В кн: Земля героев. — Кемерово: Кемеровское книжное изд., 1978. — 288 с. с илл. — 10000 экз. — С. 38—48. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)