Сяргей Хрыстафоравіч Будыка

Сяргей Хрыстафоравіч Буды́ка[1] (17 сакавіка 1909, Краснадар — 7 сакавіка 1988[2]) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977)[3].

Сяргей Хрыстафоравіч Будыка
Дата нараджэння17 сакавіка 1909(1909-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці7 сакавіка 1988(1988-03-07) (78 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасцінавуковец
Навуковая сферагідраўліка і гідралогія
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар тэхнічных навук (1959)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларускай ССР

Біяграфія

У 1934 годзе скончыў Паволжскі лесатэхнічны інстытут  (руск.) у Іашкар-Але. У 1945—1950 гадах і з 1956 года загадчык кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1950—1956 гадах загадчык аддзела гідралесамеліярацыі Інстытута лесу АН БССР. У 1959—1963 гадах прарэктар Беларускага тэхналагічнага інстытута. У 1959—1980 гадах старшыня Навуковага савета па праблеме Палесся пры Акадэміі навук БССР[3].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па гідратэхнічнай меліярацыі Палесся, інжынернай гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу. Пад яго кіраўніцтвам вывучаны ўплыў лясістасці  (руск.) басейнаў на сцёк рэк і яго размеркаванне, дзеянне затапленняў і падтапленняў, якія ствараюцца вадасховішчамі, на рост лесу. З 1970 года галоўны рэдактар зборніка «Праблемы Палесся»[3].

Асноўныя працы

Аўтар больш за 80 прац[2].

  • Гидротехнические мелиорации лесных земель. — Мн., 1967 (совм. с И. К. Блинцовым).
  • Водный транспорт леса и механизация лесосплавных работ. — Мн., 1970 (совм. с Г. А. Манухиным, А. Н. Пименовым).
  • Вопросы комплексной мелиорации земель в Белорусском Полесье // Мелиорация земель Полесья и охрана окружающей среды. — Мн., 1977. Вып. 1.
  • Белорусское Полесье: проблемы, перспективы. — Мн., 1982.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі