Гідралогія

Гідралогія — навука, якая вывучае прыродныя воды, іх узаемадзеянне з атмасферай і літасферай, а таксама з'явы і працэсы, якія ў іх працякаюць (выпарэнне, замярзанне і г. д.).

Вада пакрывае 70% паверхні Зямлі

Прадмет вывучэння

Усе віды вод гідрасферы ў акіянах, морах, рэках, азёрах, вадасховішчах, балотах, глебавыя і падземныя воды.

Раздзелы

  • Гідрахімія вывучае хімічныя характарыстыкі прыродных вод.
  • Гідрабіялогія — раздзел на стыку з біялогіяй, які разглядае пытанні жыцця і біялагічных працэсаў у вадзе.
  • Гідрагеалогія вывучае паходжанне, умовы залягання, склад і заканамернасці рухаў падземных вод.
  • Гідраінфарматыка — раздзел на стыку з інфарматыкай, у якім выкарыстоўваюць сучасныя вылічальныя магутнасці для рашэння праблем, звязаных з воднымі рэсурсамі.
  • Гідраметэаралогія вывучае абменныя працэсы паміж паверхняй вады і ніжнімі пластамі атмасферы
  • Ізатопная гідралогія вывучае ізатапічныя характарыстыкі вады.
  • Гідралогія сушы вывучае гідралагічныя працэсы, якія адбывацца на паверхні Землі.
  • Акіяналогія вывучае характарыстыкі вялікіх мас вады.

Спасылкі