Угу Віяна

У́гу Міге́л Ферэ́йра Го́міш Вія́на[1] (парт.: Hugo Miguel Ferreira Gomes Viana; нар. 15 студзеня 1983, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, былы паўабаронца нацыянальнай зборнай Партугаліі. Вядомы за гульні ў складзе «Брагі» і «Спортынга». Добра вядомы сваімі здольнасцямі да выканання стандартаў і пасоў. Пачаўшы сваю спартыўную кар’еру Угу ў дзевятнаццаць гадоў накіраваўся за мяжу, спачатку ў Англію, а потым у Іспанію, перш чым спыніцца на партугальскім клубе «Брага».

Футбол
Угу Віяна
Агульная інфармацыя
Поўнае імяУгу Мігел Ферэйра Гоміш Віяна
МянушкаКот (Gato)
Нарадзіўся15 студзеня 1983(1983-01-15) (41 год)
ГрамадзянстваСцяг Партугаліі Партугалія
Рост178 см
Вага74 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клубзавяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2001Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)26 (1)
2002—2006Сцяг Англіі Ньюкасл Юнайтэд39 (2)
2004—2005  Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)32 (6)
2005—2006  Сцяг Іспаніі Валенсія19 (0)
2006—2010Сцяг Іспаніі Валенсія26 (2)
2007—2008  Сцяг Іспаніі Асасуна9 (1)
2009—2010  Сцяг Партугаліі Брага28 (4)
2010—2013Сцяг Партугаліі Брага78 (12)
2013—2015Сцяг ААЭ Аль-Ахлі (Дубай)27 (3)
2015—2016Сцяг ААЭ Аль-Васл37 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001—2004Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21)22 (3)
2004Сцяг Партугаліі Партугалія (алімп.)3 (0)
2001—2012Сцяг Партугаліі Партугалія27 (1)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

Раннія гады

Угу Віяна пачаў сваю кар’еру ў клубе «Спортынг» (Лісабон). Пасля таго, як ён атрымаў тытул лепшага маладога футбаліста года ў Еўропе ў 2002 годзе, ён быў набыты англійскім клубам «Ньюкасл Юнайтэд» за 12 млн еўра[2], за які адгуляў два сезоны, але гэтак і не стаў лідарам каманды, а затым і зусім перастаў траплаць у склад, пасля чаго вярнуўся на правах арэнды ў «Спортынг»[3], а затым быў арандаваны «Валенсіяй», які вырашыў выкупіць трансфер Віяны за 2,250 млн еўра[4]. У сезоне 2006/07 Угу прыйшлося вытрымліваць канкурэнцыю за месца ў складзе ад Рубена Барахі і Давіда Альбельды, якую ён прайграў і быў арандаваны клубам «Асасуна»[5], але там ён атрымаў сур'ёзную траўму, якая не дазволіла яму трэніравацца на працягу чатырох месяцаў, а пасля Віяна прыйшлося вытрымаць працяглы перыяд аднаўлення. У сезоне 2008/09 Віяна на поле ў чэмпіянаце не выходзіў, абмежаваўшыся трыма матчамі на Кубак УЕФА і кубак Іспаніі.

«Брага»

31 ліпеня 2009 года, Віяна быў аддадзены ў арэнду клуба «Брага» на адзін сезон, тым самым вярнуўшыся ў Партугалію праз тры гады пасля выступленняў за лісабонскі клуб[6][7].

Апошнія гады

З 2013 года выступаў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах: спачатку ў клубе «Аль-Ахлі», потым у «Аль-Васле». У кастрычніку 2016 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

У зборнай Партугаліі Віяна дэбютаваў 14 лістапада 2001 года ў матчы супраць зборнай Анголы, якая скончылася перамогай партугальцаў з лікам 5:1.

Дасягненні

«Спортынг»:

«Брага»:

  • Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2013

«Аль-Ахлі»:

  • Чэмпіён ААЭ: 2014
  • Уладальнік Суперкубка ААЭ: 2013
  • Уладальнік Кубка лігі ААЭ: 2014

Зноскі

Спасылкі