ФК Асасуна

іспанскі футбольны клуб

«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[1]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.

Асасуна
Atletico Osasuna.png
Поўная назваClub Atlético Osasuna
Заснаваны1920
ГорадПамплона, Іспанія
СтадыёнЭль-Садар
Умяшчальнасць: 18 761
ПрэзідэнтЛуіс Сабальса[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатЛа Ліга
2022/237 месца
Сайтosasuna.es (ісп.)(баскск.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.

Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезона 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».

У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».

Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матча памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрСерхіа Эрэра1993
3 АбХуан Крус1992
4 АбУнаі Гарсія1992
5 АбДавід Гарсія (капітан)1994
6 ПАЛукас Таро1998
7 ПАХон Манкаёла1998
10 ПААймар Орас2001
11 ПАКіке Барха1997
12 АбХесус Арэса1999
13 БрАйтар Фернандэс1991
14 ПАРубен Гарсія1993
Паз.ІмяНар.
15 АбРубен Пенья1991
16 ПАМоі Гомес1994
17 НапАнтэ Будзімір1991
19 ПАПабла Ібаньес1998
20 НапХасэ Арнаіс1995
22 АбХаан Махіка1992
23 НапРауль Гарсія2000
24 АбАлехандра Катэна1994
28 АбХорхэ Эранда2001
34 ПАІкер Муньяс2002

Крыніцы

Спасылкі