Aeronautics Aerostar

Aerostar — беспілотны разведвальны самалёт (БПЛА) вытворчасці ізраільскай кампаніі Aeronautics Defense Systems. Распрацаваны на базе БПЛА «Scout». Першы палёт здзейсніў у 2000 годзе.

Aeronautics Aerostar
Тыпбеспілотны лятальны апарат
РаспрацоўшчыкAeronautics Defense Systems[d]
ВытворцаAeronautics Defense Systems[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне

У бартавы комплекс уваходзяць сродкі сувязі і абмену данымі, мае зменную карысную нагрузку, у штатным варыянце абсталяваны лічбавай відэа-камерай, сумешчанай з цеплавізарам інфрачырвонага дыяпазону, што дазваляе праводзіць разведку ў любое надвор’е і на працягу дня і ночы.

Наземны пункт кіравання з прыёмнай антэнай аўтаномны, і можа быць змантаваны на грузавым аўтамабілі.

Абсталяваны высоканадзейным дызельным рухавіком Zanzottera 498i[1] з электронным упырскам паліва магутнасцю 29 кВт.

ЛТХ

  • даўжыня: 4,5 м
  • вышыня: 1,3 м
  • размах крыла: 8,5 м
  • радыус дзеяння: 250 км
  • маса карыснай нагрузкі: 50 кг
  • максімальная ўзлётная вага: 220 кг
  • максімальная вышыня палёту: 5500 м
  • крэйсерская хуткасць: 102 км/г
  • максімальная хуткасць: 206 км/г
  • працягласцю палёту: 12 г

Эксплуатанты

  •  Азербайджан: 4 адзінкі на 2016 год[2].
  •  Грузія: у 2004 годзе атрымана 2 адзінкі.
  •  Нігерыя: у 2006 годзе былі замоўлены для берагавой аховы і аховы нафтавых платформаў у дэльце ракі Нігер[3].
  •  Турцыя: у 2007 годзе быў заключаны кантракт агульным коштам 10 млн. долараў на прадастаўленне ў карыстанне трох Aerostar.

Зноскі

Спасылкі