Турцыя

краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе

Турцыя (турэцк.: Türkiye), афіцыйна Турэцкая Рэспубліка, а гутаркова: Турэччына — краіна, якая знаходзіцца на паўвостраве Малая Азія ў заходняй Азіі і, часткова, ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Турцыя
Türkiye Cumhuriyeti
Герб Турцыі
Сцяг ТурцыіГерб Турцыі
Дэвіз: «Yurtta Barış, Dünyada Barış
(руск.: «Мір у краіне, мір ва ўсім свеце»
Гімн: «İstiklâl Marşı»
Заснавана29 кастрычніка 1923
Афіцыйная моваТурэцкая
СталіцаАнкара
Найбуйнейшыя гарадыСтамбул, Анкара, Ізмір, Бурса, Адана, Анталья
Форма кіраванняПрэзідэнцкая рэспубліка
ПрэзідэнтРэджэп Таіп Эрдаган
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
36-я ў свеце
783 580 км²
1,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2014)
Шчыльнасць

78,743,053[1] чал. (16-я)
97 чал./км²
ВалютаТурэцкая ліра
Інтэрнэт-дамен.tr
Код ISO (Alpha-2)TR
Код ISO (Alpha-3)TUR
Код МАКTUR
Тэлефонны код+90
Часавыя паясы+2, летом UTC+3

Па даных перапісу 2016 года насельніцтва Турцыі складае каля 80 млн. жыхароў. Стамбул — самы буйны горад у краіне з насельніцтвам каля 14 млн. чалавек, Анкара — другі па велічыні горад і сталіца дзяржавы.

Турцыя мае стратэгічна важнае размяшчэнне паміж Еўропай і Азіяй. Краіна мае сухапутныя межы з Грузіяй на паўночным усходзе, Арменіяй, Азербайджанам і Іранам на ўсходзе, Іракам і Сірыяй на поўдні, Грэцыяй на захадзе і Балгарыяй на паўночным захадзе. Турцыя складаецца з сямі рэгіёнаў: Мармуроваморскага, Чарнаморскага, Эгейскага, Міжземнаморскага, Цэнтральнай Анатоліі, Усходняй Анатоліі і Паўднёва-Усходняй Анатоліі. На поўначы краіна абмываецца Чорным морам, на захадзе — Эгейскім морам, а на поўдні — Міжземным морам. Сухапутная мяжа Турцыі мае даўжыню 2628 км, а берагавая лінія — 7168 км. Праліў Басфор, Мармуровае мора і праліў Дарданэлы, якія разам утвараюць Турэцкія пралівы аддзяляюць Фракію ад Анатоліі, а таксама еўрапейскую частку краіны ад азіяцкай.

Турцыя ёсць адным з арыгінальных членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, член НАТА і адна з заснавальніц АЭСР, АБСЕ, АІС і Групы дваццаці. У 1949 годзе была адным з першых членаў Савета Еўропы. У 1963 годзе стала асацыяваным членам ЕЭС. Мытны саюз паміж Еўрапейскім саюзам і Турцыяй створаны ў 1995 годзе.

Турцыя прэтэндуе быць рэгіянальным лідэрам[3].

Гісторыя

Малая Азія была калыскай мноства культур і дзяржаў старажытнасці. Засяленне гэтай тэрыторыі адбылося каля 13 тысяч гадоў назад. Так званы «ўрадлівы паўмесяц», у якім адбыўся пераход ад збіральніцтва да культурнага земляробства, часткова ляжыць у вобласці сёняшняй Турцыі. У тыя часы туркі яшчэ не жылі на гэтай тэрыторыі. Сельджукі былі першай турэцкай дынастыяй, арміі якой захапілі ў XI стагоддзі частку Армянскага нагор’я і падпарадкавалі сабе ў далейшым большую частку Візантыйскай імперыі і Арменіі.

Старажытнасць

З палеаліту Турцыя была населена рознымі старажытнымі анаталійскімі цывілізацыямі: эалійцамі, дарыйцамі, іанічнымі грэкамі, фракійцамі, армянамі і асірыйцамі.

Грэка-Рымская эпоха

Пасля заваяванняў Аляксандра Вялікага рэгіён быў элінізіраваны ў складзе Рымскай імперыі і, пазней, у складзе Візантыйскай імперыі.

У XI стагоддзі ў рэгіён пачалі эміграваць туркі-сельджукі, пачаўшы працэс атурэчвання, які быў паскораны перамогай туркаў над візантыйцамі ў бітве пад Манцыкертам ў 1071 годзе — Анатолія апынулася ў Сельджукскай імперыі, дзе і была да мангольскага нашэсця.

У 1243 годзе пад уплывам заваёўных паходаў Чынгізхана, з Харасана на захад рушыла арда турак-агузаў колькасцю прыкладна 50 тысяч чалавек пад кіраўніцтвам хана Сулеймана; пры яго сыне Эртагруле заваёўны рух працягваўся, агузы далучыліся да ваенных аперацый сельджукаў супраць Візантыі і аселі на землях паміж Ангорай і Брусай.

Асманская імперыя

Сын Эртагрула Асман стаў заснавальнікам Асманскай імперыі — магутнай дзяржавы. У 1350 годзе асманы аб’ядналі Анатолію і стварылі імперыю, якая ахапіла большую частку паўднёва-усходняй Еўропы, часткі заходняй Азіі і паўночнай Афрыкі, стаўшы моцнай дзяржавай Еўразіі і Афрыкі ў раннім Новым часе. Імперыя дасягнула піку сваёй магутнасці ў XVI стагоддзі, асабліва падчас праўлення Сулеймана Пышнага з 1520 да 1566 года.

Пасля другой Асманскай аблогі Вены 1683 года і канца Вялікай турэцкай вайны ў 1699 годзе Асманская імперыя ўступіла ў працяглы перыяд заняпаду. На пачатак XX стагоддзя адставанне Асманскай імперыі ў навуковым, тэхнічным і эканамічным развіцці ад еўрапейскіх краін стала катастрафічным. На ўскраінах імперыі ўзмацніліся сепаратысцкія памкненні і дзяржава пачала паступова страчваць свае тэрыторыі. Рэформы Танзімата, накіраваныя на мадэрнізацыю, апынуліся недастатковымі ў большасці абласцей і не змаглі спыніць распад імперыі.

Лавіруючы паміж Германіяй і Велікабрытаніяй імперыя ўцягнулася ў Першую сусветную вайну на баку Цэнтральных дзяржаў і ў канчатковым выніку прайгралала.

Падчас вайны асманскі ўрад здзейсніў этнічныя чысткі супраць сваіх армянскіх, асірыйскіх і пантыйскіх грэчаскіх грамадзян. Пасля вайны ў выніку аддзялення тэрыторый і народаў, якія ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі, дзяржава распалася на некалькі новых краін.

Турэцкая рэспубліка

Паводле мірнага пагаднення Асманская імперыя павінна была быць расчлененая, прычым адзін з буйнейшых гарадоў Малай Азіі Ізмір быў абяцаны Грэцыі. Захоп Ізміра грэчаскай арміяй у 1919 годзе паклаў пачатак Вайне за незалежнасць. Вайна за незалежнасць Турцыі, ініцыяваная Мустафом Кемалем Атацюркам і яго паплечнікамі ў Анатоліі, прывяла да стварэння сучаснай Турэцкай рэспублікі ў 1923 годзе з Атацюркам ў якасці першага прэзідэнта.

Турэцкія нацыяналісты на чале з Мустафой Кемалем адмовіліся прызнаць мірны дагавор і сілай выгналі грэкаў з краіны. Да 18 верасня 1922 Турцыя была вызваленая ад захопнікаў. Лазанскім мірным дагаворам 24 ліпеня 1923 былі прызнаныя новыя граніцы Турцыі. 29 кастрычніка 1923 была абвешчана Турэцкая рэспубліка.

Перыяд з 1923 па 1946 адзначыўся вялікімі ўнутранымі пераўтварэннямі ў жыцці турэцкага грамадства. Пад кіраўніцтвам кемалісцкай Рэспубліканскай народнай партыі былі праведзеныя мадэрнізацыя, вестэрнізацыя і секулярызацыя. Гэты перыяд характарызуецца аднапартыйнай палітычнай сістэмай у краіне.

Падчас Другой сусветнай вайны Турцыя падпісала мірны дагавор з Германіяй і заставалася нейтральнай амаль да канца вайны. У лютым 1945 Турцыя абвясціла вайну Германіі і Японіі, але гэта было ў значнай ступені сімвалічным актам. Тым не менш, за гэты крок Турцыя была дапушчана да падпісання Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і стала членам ААН у якасці яе заснавальніка.

З 1946 пачаўся сучасны перыяд гісторыі Турцыі. У краіне сфарміравалася дэмакратычная шматпартыйная палітычная сістэма. Асобнымі эксцэсамі былі ваенныя перавароты ў 1960 (сістэма вярнулася пад цывільны палітычны кантроль у 1961), 1971 (улада ваенных да 1973) і 1980 (фармальна дэмакратычныя выбары адбыліся ў 1983, але кіраўнік путча генерал Эўрэн заставаўся прэзідэнтам да 1989). 1980-я азнаменаваліся хуткім эканамічным ростам у краіне. У 1987 Турцыя падала заяўку на ўступленне ў Еўрапейскі саюз.

У 1997 некаторыя ваенныя, заклапочаныя ісламскімі сімпатыямі ўрада Н.Эрбакана, накіравалі яму мемарандум з патрабаваннем адстаўкі, якую той і здзейсніў. Гэта сітуацыя атрымала назву постмадэрнісцкага путча. Разам з тым становішча з павышэннем уплыву прыхільнікаў пераменаў у палітычным жыцці Турцыі захоўваецца, дзяржаўныя органы і ўзброеныя сілы, закліканыя захоўваць традыцыі свецкай дзяржавы, што закладзеныя Атацюркам, з відавочнай цяжкасцю стрымліваюць працэс узмацнення значнай часткі турэцкага народа, якой не падабаецца такая палітычная сітуацыя, аб чым сведчаць выбранне праісламскіх палітыкаў на вышэйшыя пасады ў дзяржаве (Р. Т. Эрдаган — прэм'ер-міністрам у 2003, А.Гюль — прэзідэнтам у 2007).

Дзяржаўны лад і палітыка

Выканаўчая ўлада

Заканадаўчая ўлада

Дзеючы прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым.
Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Вялікага Нацыянальнага Схода склікання 2015 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
КолерПартыяМесцаў
Урадавая партыя
Партыя справядлівасці і развіцця316
Апазіцыйныя партыі
Рэспубліканская народная партыя131
Дэмакратычная партыя народаў52
Партыя нацыяналістычнага руху36
Добрая партыя5
Незалежныя1
Свабодна9
Усяго месцаў550

Знешняя палітыка

Дачыненні з Беларуссю

Турцыя першай з замежных дзяржаў прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь[4]. Гэта адбылося 16 снежня 1991. Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі 25 сакавіка 1992[5].

Пасольства Турцыі ў Беларусі (Мінск) адкрыта ў 1992. Пасольства Беларусі ў Турцыі (Анкара) адкрыта ў 1997. У гарадах Адана, Анталья, Бурса, Ізмір і Стамбул працуюць ганаровыя консулы Рэспублікі Беларусь.

У ліпені 1996 адбыўся афіцыйны візіт у Турцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, падчас якога быў падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай (уступіў у сілу ў красавіку 2000). У лістападзе 1999 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прымаў удзел у саміце АБСЕ ў Стамбуле.

Ажыццяўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва, праходзяць рэгулярныя беларуска-турэцкія палітычныя кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Створаны двухбаковыя камісіі:

  • савет дзелавога супрацоўніцтва;
  • эканамічная міжурадавая камісія;
  • па турызму;
  • па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву;
  • па міжнародных аўтамабільных зносінах;
  • па лініі МУС;
  • па консульскіх пытаннях;
  • па супрацоўніцтве ў галіне абароннай прамысловасці.

Турцыя ўваходзіць у лік краін — значных гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі. Па аб’ёме тавараабароту яна займае 15-е месца ў агульным спісе краін, з якімі Беларусь ажыццяўляе знешнегандлёвыя аперацыі, і 11-е месца сярод краін, якія не ўваходзяць у СНД. Доля Турцыі ў агульным аб’ёме знешняга гандлю Беларусі склала 3,7 % (2008).

Аснову беларускага экспарту ў Турцыю ў складаюць стальныя загатоўкі, калійныя і азотныя ўгнаенні, ільняныя тканіны, сінтэтычныя і штучныя ніткі, сінтэтычныя валокны, паўпрычэпы. З Турцыі ў Беларусь паступалі дубленая скура, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, трыкатажнае палатно, станкі і абсталяванне, тканіны, літыя вырабы з чорных металаў, цытрусавыя плады, таматы.

З пачатку 1990-х гадоў агульны аб'ём турэцкіх інвестыцый у эканоміку Беларусі перавысіў $720 млн. У нашай краіне дзейнічае звыш 30 прадпрыемстваў з удзелам турэцкага капіталу.

Турцыя і Еўрасаюз

У цяперашні час Турцыя вядзе з Еўрасаюзам перамовы аб уступленні ў гэта палітыка-эканамічнае ўтварэнне.У 1963 годзе Турцыя падпісала з папярэднікам ЕС — Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю — дагавор, у якім прызнавалася права краіны ўступіць у саюз. У 1978—1979 гадах Турцыю запрашалі ўступіць у ЕЭС сумесна з Грэцыяй, але яна адмовілася. Пасля ваеннага перавароту 1980 года Еўропа спыніла адносіны з Анкарой, і перамовы аднавіліся толькі пасля 1983 года. Тым не менш, на саміце 1997 года ЕС адмовіўся прызнаць Турцыю кандыдатам на ўступленне ў ЕС — гэта права яна атрымала толькі ў 2000 годзе пры ўмове, што краіна, у прыватнасці, рэфармуе заканадаўства аб абароне правоў чалавека. У жніўні 2002 года праграму рэформаў зацвердзіў парламент Турцыі, і ў кастрычніку 2004 года Еўракамісія рэкамендавала пачаць перамовы аб уступленні Турцыі ў ЕС.

Турэцка-еўрапейскія адносіны ўскладняе нежаданне Турцыі прызнаць Кіпр, які ў маі 2004 года уступіў у Еўрасаюз. Кіпрскі канфлікт, у прыватнасці, з’яўляючыся асноўнай прычынай, якая супрацьдзеіць Турэцкаму ўступленні ў ЕС, не можа знайсці свайго рашэння з 1974 года. У 1974 годзе Турцыя акупавала паўночную частку вострава для абароны турэцкага насельніцтва Кіпра пасля прыходу да ўлады ў Грэцыі радыкальнага рэжыму «чорных палкоўнікаў», і з тых часоў яе ўрад не прызнае легітымнасць ўрада паўднёвай — грэчаскай часткі. Курдскае пытанне таксама з’яўляецца адным з ключавых пры абмеркаванні наступнай еўраінтэграцыі Турцыі. Еўропа патрабуе большай рэгіяналізацыі і аўтанамізацыі курдаў, а таксама захаванне іх правоў у адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. Таксама прычынай таго, што Еўрасаюз адмаўляецца прыняць Турцыю ў члены ЕС, з’яўляецца ўмова, пастаўленая Францыяй, якую турэцкі ўрад адмаўляецца выконваць: прызнанне генацыду армян 1915 года ў Асманскай Імперыі.З іншага боку, Турцыя пашырыць унутраны рынак ЕС і прадаставіць кваліфікаваную працоўную сілу еўрапейскім кампаніям, якія пакутуюць ад імклівага старэння карэннага насельніцтва. Паводле даных BBC да 2014 года доля насельніцтва маладзей 14 гадоў складзе каля 25% ад ўсяго насельніцтва краіны.

Адміністрацыйны падзел

Турцыя падзяляецца на 81 іль (правінцыю, раней выкарыстоўваўся тэрмін вілает). Кожны іль падзяляецца на раёны (ільчэ, тур. ilçe), усяго па стане на 2007 года налічваецца 923 раёна. Адміністрацыйны цэнтр іля размешчаны ў яго цэнтральным раёне (merkez ilçe). Многія, але не ўсе, раёны падзяляюцца на воласці (буджакі). Неафіцыйна у статыстычных мэтах яны згрупаваныя ў 7 геаграфічных рэгіёнаў.

     Мармуроваморскі рэгіён      Міжземнаморскі рэгіён      Паўднёва-Усходняя Анатолія      Усходняя Анатолія      Цэнтральная Анатолія      Чарнаморскі рэгіён      Эгейскі рэгіён
ІльПлошча, км²НасельніцтваІльПлошча, км²НасельніцтваІльПлошча, км²Насельніцтва
1[ап 1]Агры11499549,43528Дзюзджэ2593355,54955Рызэ3922329,779
2Адана140462,165,59529Дыярбакыр152041,635,04856Сакар'я4880932,706
3Адыяман7606597,83530Дэнізлі11804978,757Самсун93641,269,989
4Айдын79041,041,97931Ёзгат14074432,5658Сівас28567623,116
5Аксарай7966384,25232Зангулдак3310598,79659Сіірт5473318,366
6Амасья5704321,91333Ізмір120164,113,07260Сіноп5817204,526
7Анкара254025,150,07234Каджаэлі36251,722,79561Стамбул531514,377,018
8Анталья207912,222,56235Кайсеры171091,322,37662Такат10073597,920
9Ардахан4968100,80936Карабюк4109231,33363Трабзон4664766,782
10Арду5952724,26837Караман8869240,36264Тунджэлі768686,527
11Артвін7367169,67438Карс10139296,46665Тэкірдаг6342906,732
12Асманіе3196506,80739Кастаману13158368,90766Ушак5363349,459
13Аф'ёнкарахісар14719706,37140Кахраманмараш144571,089,03867Хаккары7179276,287
14Байбурт373980,60741Кіліс1428128,78168Хатай58311,519,836
15Балу8323284,78942Конья408142,108,80869Чанакале9950511,790
16Балыкесір144731,189,05743Кыркларэлі6300343,72370Чанкыры7492183,550
17Бартын2080189,40544Кыршэхір6530222,70771Чарум12796527,220
18Батман4659557,59345Кырыкале4570271,09272Шанлыўрфа193361,845,667
19Біледжык4307209,92546Кютах'я12014571,55473Шырнак7152488,966
20Бінгёль8254266,01947Малат'я12103769,54474Ыйдыр3588192,056
21Бітліс7095338,02348Маніса132291,367,90575Ыспарта8871418,780
22Бурдур7135256,89849Мардзін8806788,99676Эдырнэ6098400,280
23Бурса108862,787,53950Мерсін155121,727,25577Элязыг9281568,753
24Ван194141,085,54251Мугла12949894,50978Эрзінджан11728223,633
25Газіянтэп68451,889,46652Муш8067411,21679Эрзурум25331763,320
26Гірэсун6832429,98453Неўшэхір5392286,25080Эскішэхір13902812,320
27Гюмюшханэ6437146,35354Нійдэ7365343,89881Ялава850226,514

Палітычнае кіраванне іля ажыццяўляецца губернатарам — vali, якога прызначае ўрад. Рэзідэнцыя губернатара называецца вілает (vilayet), адсюль і ранейшы тэрмін, які пазначае правінцыю.Гаспадаркай загадвае кіраўнік муніцыпалітэта — büyükşehir belediyesi başkanı, які выбіраецца ўсенародным галасаваннем. Раёны таксама ўтвараюць свае муніцыпалітэты — belediye — на чале з мэрамі — belediye başkanı.Раёны, як правіла, носяць тую ж назву, што і іх адміністрацыйныя цэнтры, таксама званыя цэнтрам або цэнтральным раёнам (merkez). Але з гэтага правіла ёсць выключэнні: Хатай (адміністрацыйны цэнтр — горад Антак’я), Каджаелі (адміністрацыйны цэнтр — горад Ізміт) і Сакар’я (адміністрацыйны цэнтр — горад Адапазары).У 1926 годзе Турцыя падзелена на 57 іляў, у 1939 года далучаны Хатай, у 1947 годзе створаныя Артвін, Тунджэли, Каракюз (цяпер Бінгёль), Бітліс і Хакяры, у 1953 годзе — Ушак, у 1954 годзе — Сакар’я і Адыяман, у 1957 годзе — Неўшэхір. З 1957 па 1989 гады лік іляў заставаўся пастаянным — 67. У 1989 годзе створаныя ілі Кырыкале, Караман, Байбурт і Аксарай, у 1990 годзе — Батман і Ширнак, у 1991 годзе — Бартын, у 1994 годзе — Ігдыр і Ардахан, у 1995 годзе — Ялавены, Карабюк і Кілісе, у 1997 годзе — Асманіе, у 1999 годзе — Дзюзджэ.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка

Геаграфічнае становішча

Турцыя размешчана ва ўсходнім паўшар’і. Яе плошча (уключаючы ўнутраныя вадаёмы) складае 779 452 км². Частка тэрыторыі Турцыі — 97 % — размешчана ў Азіі і 3% — у Еўропе. Геаграфічная асаблівасць Турцыі — размяшчэнне на скрыжаванні важных шляхоў, якія са старажытнасці вядуць у Еўропу з Азіяй, спалучаюць чарнаморскія краіны і народы — з міжземнаморскім. Цяпер праз тэрыторыю Турцыі пралягаюць шашэйныя і чыгуначныя магістралі, якія злучаюць Еўропу з многімі краінамі Азіі.Максімальная працягласць турэцкай тэрыторыі з захаду на ўсход — 1600 км, з поўначы на поўдзень — 600 км. З трох бакоў яна абмываецца морамі: на поўначы — Чорным морам, на захадзе — Эгейскім, на поўдні — Міжземным. Еўрапейская і азіяцкая часткі Турцыі аддзеленыя адзін ад аднаго воднай сістэмай, якая ўтварае марскі праход з Чорнага мора ў Эгейскае і ўключае Мармуровае мора, пралівы Басфор і Дарданелы. У паўднёвай частцы Басфора і бухты Залатога Рога (Мармуровае мора) размешчаны адзін з найпрыгажэйшых гарадоў свету і самы вялікі горад Турцыі — Стамбул (былы Канстанцінопаль).

Межы

Турцыя мяжуе (па гадзіннікавай стрэлцы):

  • З поўначы: Балгарыя, Грузія, марская мяжа з Украінай.
  • З усходу: Арменія, Азербайджан (Нахічэвань), Іран, марская мяжа з Расіяй.
  • З поўдня: Ірак, Сірыя, марская мяжа з Кіпрам.
  • З захаду: марская і сухапутная мяжа з Грэцыяй.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі Турцыі налічваецца больш за 100 відаў карысных выкапняў. У краіне ёсць многа відаў руднай, горна-хімічнай, паліўна-энергетычнай сыравіны. У першую чаргу варта назваць хромавыя, вальфрамавай, медныя руды, бараты, мармур, каменны вугаль і інш. На долю Турцыі прыпадае 25% агульнасусветнага запасу ртуці.

Насельніцтва

Колькасць, рассяленне

Асноўнае насельніцтва краіны — туркі. У часы Асманскай імперыі гэты народ выкарыстаў саманазву асманы (турэцк.: Osmanlı). У момант утварэння Турэцкай рэспублікі колькасць яе насельніцтва складала 12 532 000 чалавек. Усяго ў краіне праведзена 12 перапісаў. З 1927 года насельніцтва Турцыі вырасла ў 4,4 разы, прычым толькі з 1950 па 1985 гады — у 2,5 раза. Хуткі рост насельніцтва, якое перавысіла ў 2005 годзе 70 мільёнаў чалавек, застаецца важнай праблемай краіны. На 2009 год колькасць насельніцтва Турцыі склала 72 600 000 чал., шчыльнасць насельніцтва 88 чал./км², доля гарадскога насельніцтва 75,5%, доля пісьменнага насельніцтва старэйшых за 15 гадоў 88,1%. Узрастае канцэнтрацыя насельніцтва краіны ў галоўных гарадах: у 1990 годзе ілі (губерні) Стамбул і Анкара засяроджваюць 18,4%, у 2010 — 24,4%. Адначасова з гэтым адбываецца скарачэнне колькасці насельніцтва на ўсходзе краіны, асабліва на паўночным усходзе. Колькасць насельніцтва Паўночна-Усходняй Анатолі ў 1990 годзе складала 235 тыс. чал., у 2009 — 220 тыс. чал[6].

Размеркаванне жыхароў па тэрыторыі Турцыі вельмі нераўнамерна. Найбольш густа заселеныя ўзбярэжжа Мармуровага і Чорнага мораў, а таксама раёны, прылеглыя да Эгейскага мора. Самы густанаселены горад — Стамбул, самы маланаселены раён — Хакяры.

Гарады

Нацыянальны склад

Дэрвішы

Трэба адзначыць, што ў Турцыі многія дзесяцігоддзі праводзілася палітыка атурэчвання насельніцтва. Таму падлічыць колькасць этнасаў, нават прыблізна, бывае вельмі цяжка. Паводле розных ацэнак курдаў у Турцыі ад 20 мільёнаў (даныя Джонстоуна на 2009 год[8]) да 30-35% (даныя ЦРУ на 2014 год[9]), і пражываюць яны ў вялікіх колькасцях па ўсёй тэрыторыі краіны, а ў абсалютнай большасці на ўсходзе. У краіне пражывае вялікая колькасць крымскіх татараў (ацэначна ад 500 000 да 5 мільёнаў), асноўная маса якіх бегла ў Турцыю пасля далучэння Крыму да Расійскай імперыі, і якія працягвалі перасяляцца ў гэтую краіну на ўсім працягу XVIII, XIX і XX стагоддзяў.

Вялікая ў краіне колькасць выхадцаў з Паўночнага Каўказа (у асноўным, нашчадкі перасяленцаў-мухаджіраў XIX стагоддзя) — іх называюць агульнай назвай «чаркесы», каля паловы якіх адыгі, а таксама абхазы, карачаеўцы, дагестанцы, інгушы, асеціны, чачэнцы, абазіны. Іх агульная колькасць складае паводле розных ацэнак 4 мільёны чалавек. Акрамя таго, на паўднёвым усходзе Турцыі кампактна пражывае больш за мільён арабаў. У буйных гарадах, асабліва ў Стамбуле, шматлікія асірыйцы. Лазы і хемшылы (ісламізаваныя армяне), якія пражываюць у асноўным на ўсходнім узбярэжжы Чорнага мора, цяпер з'яўляюцца этнаграфічнымі групамі туркаў разам з ёрукамі і тахтаджамі. Яўрэі Турцыі, якіх у Турцыі прыкладна 0,1% насельніцтва, пражываюць у буйных гарадах. Грэкі, армяне, албанцы, грузіны, азербайджанцы і прадстаўнікі мноства іншых народаў жывуць па ўсёй краіне, у асноўным у Стамбуле, Ізміры, Анкары і іншых буйных гарадах.У Турцыі пастаянна пражывае некалькі тысяч рускіх.

Мовы

Рэлігійны склад

Па веравызнанні туркі — мусульмане (больша частка — суніты ханафіцкага мазхаба, меншая — алявіты).

Эканоміка

Турцыя — эканамічна развітая краіна. Займае 15 месца ў свеце па памеры ВУП (пералічанаму па ППЗ) і 17-е — па памеру намінальнага ВУП. Краіна ёсць адной з заснавальніц Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, уваходзіць у групу вядучых краін G-20.

На працягу першых шасці дзесяцігоддзяў існавання рэспублікі, паміж 1923 і 1983, Турцыя ў асноўным прытрымлівалася квазі-этатысцкага падыходу са строгім дзяржаўным планаваннем, пэўнымі абмежаваннямі прыватнага сектара, дзяржаўным кантролем знешняга гандлю, прытоку замежнай валюты, замежных інвестыцый. Пачынаючы з 1983 Турцыя прыступіла да серыі рэформ, ініцыяваных прэм’ер-міністр Тургутам Азалам і накіраваных на пераход ад планавай сістэмы да больш рыначнай мадэлі.

Рэформы выклікалі хуткі рост, які перарываўся з-за рэзкага эканамічнага спаду і фінансавага крызісу ў 1994, 1999 (пасля землетрасення ў гэтым годзе) і ў 2001, у сярэднім рост ВУП у 1981—2003 быў на ўзроўні 4 % росту ВУП. Адсутнасць падатковых рэформ у спалучэнні з вялікім дэфіцытам грамадскага сектара і карупцыяй прывялі да высокай інфляцыі, слабасці банкаўскага сектара і павышэння макраэканамічнай нестабільнасці.

Пасля крызісу 2001 інфляцыя знізілася да адназначных лікаў, Турцыя паступова прыадкрыла свой рынак для замежных кампаній праз паслабленне дзяржаўнага кантролю знешняга гандлю. Многія сектары эканомікі былі лібералізаваныя, прайшла прыватызацыя дзяржаўных кампаній. Рост ВУП у 20022007 склаў у сярэднім 7,4 %, адзін з самых высокіх паказчыкаў у свеце. У 2008 рост запаволіўся, а ў 2009 сусветны эканамічны крызіс прывёў да рэцэсіі (3,6—5 %).

Турэцкая эканоміка пераважна індустрыяльная (30,8 % ВУП у 2007) з канцэнтрацыяй прамысловых прадпрыемстваў у вялікіх гарадах у заходняй частцы краіны. Сельская гаспадарка (8,9 %) застаецца істотнай апорай турэцкай эканомікі і грамадства (27 % працоўных краіны). Сектар паслуг дае 59,3 % ВУП.

Узровень жыцця дастаткова высокі. Паводле Еўрастату, у 2008 ВУП Турцыі па ППЗ складаў 45 % ад сярэдняга па ЕС.

Важнай часткай эканомікі Турцыі з'яўляецца турыстычны сектар. У 2008 больш за 30 млн замежных турыстаў прынеслі ў нацыянальны даход краны 21,9 млрд долараў ЗША.

Іншыя важныя сектары эканомікі Турцыі — банкаўскі, будаўнічы, вытворчасць электронікі, тэкстылю, нафтапрадуктаў, прадуктаў харчавання, машынабудаванне. Турцыя мае вялікую аўтамабілебудаўнічую галіну, якая вырабляе больш за 1,2 млн машын у год (2008) і займае шостае месца ў Еўропе (пасля Вялікабрытаніі і перад Італіяй) і пятнаццатае ў свеце. Турцыя — вялікая суднабудаўнічая краіна: чацвёртае месца ў свеце (пасля Кітая, Паўднёвай Карэі і Японіі).

Вядомыя асобы

Зноскі

  • а б https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
  • Турция на пути к региональному лидерству (руск.)
  • http://turkey.mfa.gov.by/ru/bilateral_relations/
  • Аб 10-годдзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай(недаступная спасылка)// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. Дата доступу: 27 мая 2009
  • Турция между западом и Востоком В. Л. Мартынов, И. Е. Сазонова, 2011
  • TURKEY: Provinces and Major Cities. http://citypopulation.de/.
  • Ethnologue report for language code: kmr
  • CIA. The world factbook Архівавана 20 верасня 2017.
  • Спасылкі

    Узята з "https:https://www.search.com.vn/wiki/index.php?lang=be&q=Турцыя&oldid=4684437"
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)