Peugeot 3008 II

кампактны красовер
Peugeot 3008 II (P84)
Агульныя даныя
Вытворца: Peugeot
Выпуск: 20162023
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Peugeot 3008 I
Пераемнік
Пераемнік
Peugeot 3008 III
Звязаныя: Peugeot 5008, Opel Grandland, Citroën C5 Aircross

Peugeot 3008 II (P84)красовер маркі Peugeot, другое пакаленне мадэлі 3008. Выпускаўся з 2016 па 2023 год. «Еўрапейскі аўтамабіль года2017»[1].

Агляд

Распрацаваны пад кіраўніцтвам Жыля Відаля  (англ.)[2]. Аўтарам знешняга аблічча з’яўляецца Себасцьен Крыке, над дызайнам інтэр’ера працавалі Гіём Даніэль, Дэм’ен Дэберд, Бертран Рапатэль[3].

Стылістычным правобразам стаў канцэпт-кар Peugeot Quartz паказаны ў 2014 годзе на Парыжскім аўтасалоне[4]. Серыйная мадэль была прадстаўлена на Парыжскім аўтасалоне ў верасні 2016 года[5].

Экстэр’ер

Peugeot 3008 (2016–2020)
са святлодыёднымі фарамі
з галагеннымі фарамі

У адрозненне ад мінівэнападобнага папярэдніка, другое пакаленне атрымала форму тыповага красовера з доўгім плоскім капотам і вертыкальнай пярэдняй часткай[5].

Даўжыня складае 4447 мм, шырыня — 1841 мм, вышыня — 1620–1624 мм. Колавая база — 2675 мм[6].

Для машыны прапаноўваліся два варыянты дызайну пярэдняй часткі. Фары з галагеннымі лямпамі маюць большае па плошчы шкло, а версіі з лінзаваным святлодыёдным падсвятленнем маюць у ніжняй частцы фар выраз пад цыпель у бамперы.

Рэстайлінгавы Peugeot 3008 (2020–2023)

У верасні 2020 года красовер быў абноўлены. Адным з найбольш характэрных элементаў новага стылю сталі вертыкальныя святлодыёдныя падфарнікі, якія служаць як дзённыя хадавыя агні і сігналы павароту. На масцы з’явіліся лічбы з абазначэннем мадэлі. Памянялася рашотка, якая не мае рамкі і аптычна пашыраецца на бампер ніжэй фар. Самі фары цяпер маюць аднолькавую форму ва ўсіх кампектацыях, хоць святлодыёднае блізкае святло па-ранейшаму не ўваходзіць у стандартнае абсталяванне. Цалкам святлодыёдныя фары з функцыяй асвятлення паваротаў даступны пачынаючы з версій сярэдняга ўзроўню. Ззаду 3008 абнавіліся заднія ліхтары, якія сталі таніраванымі і кожны з трох блокаў складаецца з трох вузкіх вертыкальных святлодыёдных палос[7].

У жніўні 2022 года з-за недахопу кампанентаў, выкліканага дэфіцытам паўправаднікоў  (англ.), на машыны камплектацый Active, Active Pack і Allure сталі ўсталёўваць заднія ліхтары дарэстайлінгавых версій[8].

Базавы колер кузава — «Bleu Celebes». З даплату 800 еўра даступныя «Noir Perla Nera», «Gris Artense» і «Gris Platinium», за 950 еўра «Bleu Vertigo», «Blanc Nacré» і «Rouge Ultimate»[9].

Інтэр’ер

Пярэдняя панэль (камплектацыя Allure)

Салон красовера пабудаваны паводле архітэктуры i-Cockpit. Панэль прыбораў — лічбавая (дыяганаль 12,3 цалі), прыўзнята над верхняй часткай пярэдняй панэлі. Руль пры гэтым ссунуты ніжэй. У цэнтры пярэдняй панэлі размешчана мультымедыйная сістэма з сэнсарным дысплеем. Кнопкі кіравання клімат-кантролем, аўдыёсістэмай, навігатарам, тэлефонам, наладамі і праграмамі выкананы ў выглядзе «клавіш піяніна». Блок клавіш двухузроўневы: кнопкі верхняга яруса адказваюць за навігацыю па меню медыясістэмы, клавішы ў ніжнім шэрагу актывуюць падаграванне шкла, рэцыркуляцыю і цэнтральны замок[10].

Базавай камплектацыяй для Peugeot 3008 з’яўляецца версія Active. Іншыя ўзроўні аздаблення: Active Pack, Allure, Allure Pack і GT. Для карпаратыўных заказчыкаў прапануюцца Blue Lease Active, Blue Lease Allure і Blue Lease GT.

Peugeot 3008 ужо ў базавым варыянце Active мае лічбавую прыборную панэль і шматфункцыянальнае рулявое кола. Сядзенні абшытыя камбінацыяй чорнай і шэрай тканіны з аранжавым радком. Панэлі дзвярэй і пярэдняя панэль маюць дэкаратыўныя молдынгі пад карбон і акцэнтныя молдынгі выкананыя пад алюміній. Адным з элементаў, якія выдаюць базавую версію, з’яўляецца 8-цалёвы сэнсарны экран. У даражэйшых камплектацый гэты экран мае памер 10 цаляў. Для кіравання тэмпературай у салоне Active мае клімат-кантроль. На Active няма навігацыі, аднак даступны лічбавыя радыёстанцыі праз DAB+  (англ.), а смартфон можна падлучыць праз Bluetooth для званкоў і струменевай перадачы музыкі. Apple CarPlay і Android Auto не ўключаны, гэтыя функцыі даступныя толькі ў пакеце Active Pack[9].

Пасля мадэрнізацыі 2020 года цэнтральная кансоль атрымала новы 10-цалёвы экран медыясістэмы. Лічбавая дошка прыбораў таксама была крыху перапрацавана, з’явілася больш магчымасцей для персаналізацыі[7].

У салоне 5 месцаў, у якасці сямімесцавай версіі выступае роднасны Peugeot 5008[11].

Багажнік

Аб’ём багажнага аддзялення складае 520 літраў, а пры складзеных задніх сядзеннях 1482 літраў. У гібрыднай мадыфікацыі з-за электрычнай часткі губляецца каля 120 літраў — аб’ём зменшыўся да 395 л (1357 л пры складзеных сядзеннях). Карысная даўжыня багажніка пры складзеных сядзеннях дасягае 1600 мм, вышыня парога пагрузкі — 700 мм[6]. Для перавозкі яшчэ даўжэйшых грузаў можна скласці не толькі задняе сядзенне, але і спінку пярэдняга. У спінцы задняга шэрагу прадугледжаны невялікі люк для доўгіх прадметаў. На багацейшых камплектацыях дзверы багажніка маюць электрапрывад.

Рухавікі

Бензінавыя

1.2 PureTech
1.2 PureTech 130
Гады выпуску10.2016-07.201807.2018-06.201906.2019-11.202306.2019-07.2023
Код рухавікаHN05
Рухавікбензінавы, 3-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём1199 см³
Магутнасць96 кВт (130 к.с.) пры 5500 аб/хв
Макс. круцільны момант230 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, механічная6-ступеньчатая, аўтаматычная6-ступеньчатая, механічная8-ступеньчатая, аўтаматычная6-ступеньчатая, механічная8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1325 кг1345 кг1395 кг1395 кг1395 кг1395 кг
Дазволеная маса1910 кг1930 кг1910 кг1940 кг1910 кг1940 кг
Макс. хуткасць188 км/г188 км/г188 км/г188 км/г188 км/г197 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г10,8 с10,5 с9,5 с9,7 с9,5 с9,7 с
Расход паліва
(NEDC)
горад6,0-6,4 л/100 км6,3 л/100 км6,1 л/100 км6,0 л/100 км5,8-6,2 л/100 км5,6-5,8 л/100 км
шаша4,5-4,9 л/100 км4,7 л/100 км4,7-4,8 л/100 км4,7 л/100 км4,3-4,6 л/100 км4,5-4,7 л/100 км
сярэдні5,1-5,4 л/100 км5,3 л/100 км5,2-5,3 л/100 км5,2 л/100 км5,0-5,2 л/100 км4,9-5,1 л/100 км
Экалагічны класEuro 6bEuro 6d-TEMPEuro 6d-ISC
Выкіды CO2117-124 г/км120 г/км119-120 г/км118 г/км114-118 г/км112-116 г/км
1.6 THP
1.6 THP
1.6 THP 165
Гады выпуску10.2016-07.2018
Код рухавіка5G02
Рухавікбензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём1598 см³
Магутнасць121 кВт (165 к.с.) пры 6000 аб/хв
Макс. круцільны момант240 Н·м пры 1400 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1375 кг
Дазволеная маса1950 кг
Макс. хуткасць206 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г8,9 с
Расход паліва
(NEDC)
горад7,3–7,6 л/100 км
шаша4,8–5,1 л/100 км
сярэдні5,8–6,0 л/100 км
Экалагічны класEuro 6b
Выкіды CO2129–136 г/км
1.6 PureTech
1.6 PureTech 180
Гады выпуску07.2018-07.202001.2021-07.2021
Код рухавіка5G06
Рухавікбензінавы, 4-цыліндравы, радны,
з турбанаддзіманнем
Аб’ём1598 см³
Магутнасць133 кВт (181 к.с.) пры 5500 аб/хв
Макс. круцільны момант250 Н·м пры 1650 аб/хв
Каробка перадач8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1505 кг1504 кг
Дазволеная маса1970 кг
Макс. хуткасць219 км/г222 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г8,0 с
Расход паліва
(NEDC)
горад7,2 л/100 км6,5 л/100 км
шаша4,9 л/100 км4,8 л/100 км
сярэдні5,8 л/100 км5,4 л/100 км
Камбініраваны расход паліва (WLTP)6,8 л/100 км
Экалагічны класEuro 6d-TEMPEuro 6d-ISC-FCM
Выкіды CO2131 г/км124 г/км

Дызельныя

1.5 BlueHDi
1.5 BlueHDi 130
Гады выпуску10.2017-11.201711.2017-08.202003.2018-08.202001.2021-06.202201.2021-11.2023
Код рухавікаYH01
Рухавікдызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём1499 см³
Магутнасць96 кВт (131 к.с.) пры 3750 аб/хв
Макс. круцільны момант300 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, механічная8-ступеньчатая, аўтаматычная6-ступеньчатая, механічная8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1492 кг1505 кг1504 кг
Дазволеная маса1980 кг2000 кг1980 кг2000 кг
Макс. хуткасць192 км/г189 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г10,8 с11,5 с10,8 с11,5 с
Расход паліва
(NEDC)
горад4,6 л/100 км4,4-4,8 л/100 км4,1-4,5 л/100 км4,4 л/100 км4,4 л/100 км
шаша3,8 л/100 км3,6-3,9 л/100 км3,7-4,0 л/100 км3,6 л/100 км3,7 л/100 км
сярэдні4,1 л/100 км3,8-4,3 л/100 км3,8-4,1 л/100 км3,9 л/100 км4,0 л/100 км
Камбініраваны расход паліва (WLTP)5,0 л/100 км5,1-5,5 л/100 км
Паліўная сістэмаCommon Rail
Сістэма выпускуКаталізатар SCR з DPF
Экалагічны класEuro 6bEuro 6d-TEMPEuro 6d-TEMPEuro 6d-ISC-FCM
Выкіды CO2107 г/км101-111 г/км101-109 г/км104 г/км

У 2020 годзе Peugeot 3008 1.5 BlueHDI 130 з аўтаматычнай каробкай перадач быў даследаваны па праграме Green NCAP. Па выніках тэстаў аўтамабіль атрымаў агульную адзнаку 2,5 зоркі з 5[12]:

  • індэкс чысціні выхлапу — 4,3/10;
  • індэкс энергетычнай эфектыўнасці — 5,3/10;
  • індэкс парніковых газаў — 2,8/10.
1.6 BlueHDi
1.6 BlueHDi 120
Гады выпуску10.2016-10.201710.2016-02.2018
Код рухавікаBH01
Рухавікдызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём1560 см³
Магутнасць88 кВт (120 к.с.) пры 3500 аб/хв
Макс. круцільны момант300 Н·м пры 1750 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, механічная6-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1375 кг1390 кг
Дазволеная маса1970 кг1990 кг
Макс. хуткасць189 км/г185 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г11,2 с11,6 с
Расход паліва
(NEDC)
горад4,7 л/100 км4,7 л/100 км
шаша3,5 л/100 км3,9 л/100 км
сярэдні4,0 л/100 км4,2 л/100 км
Паліўная сістэмаCommon Rail
Сістэма выпускуКаталізатар SCR з DPF
Экалагічны класEuro 6b
Выкіды CO2104 г/км108 г/км
2.0 BlueHDi
2.0 BlueHDi 1502.0 BlueHDi 180
Гады выпуску10.2016-02.201810.2016-11.201711.2017-08.2020
Код рухавікаAH01AH02AH01
Рухавікдызельны, 4-цыліндравы, радны, з турбанаддзіманнем
Аб’ём1997 см³
Магутнасць110 кВт (150 к.с.) пры 4000 аб/хв133 кВт (180 к.с.) пры 3750 аб/хв130 кВт (177 к.с.) пры 3750 аб/хв
Макс. круцільны момант370 Н·м пры 2000 аб/хв400 Н·м пры 2000 аб/хв400 Н·м пры 2000 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, механічная6-ступеньчатая, аўтаматычная8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдні
Падрыхтаваная маса1500 кг1540 кг1555 кг
Дазволеная маса2050 кг2090 кг2090 кг
Макс. хуткасць207 км/г211 км/г208 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г9,6 с8,9 с9,0 с
Расход паліва
(NEDC)
горад5,1 л/100 км5,5 л/100 км5,3 л/100 км
шаша4,0 л/100 км4,4 л/100 км4,7 л/100 км
сярэдні4,4 л/100 км4,8 л/100 км4,9 л/100 км
Паліўная сістэмаCommon Rail
Сістэма выпускуКаталізатар SCR з DPF
Экалагічны класEuro 6bEuro 6d-TEMP
Выкіды CO2114 г/км124 г/км129 г/км

Гібрыдныя

Plug-in-гібрыды прапануюцца ў дзвюх версіях: пярэднепрываднай HYBRID магутнасцю 225 к.с. і паўнапрываднай HYBRID4 магутнасцю 300 к.с. Розніца ў магутнасці абумоўлена не толькі наяўнасцю дадатковага электрарухавіка для прываду задніх колаў, але і варыяцыяй бензінавага рухавіка, які ў першым выпадку выдае 181 к.с., у другім — 200 к.с. Пад заднімі сядзеннямі ўсталявана батарэя ёмістасцю 13,2 кВт·г, якой хапае на 50 км прабегу выключна на электрычнай цязе. Максімальная хуткасць руху ў такім рэжыме — 135 км/г. Зарадка акумулятара займае ад 7 гадзін да 1 гадзіны 45 хвілін у залежнасці ад тыпу зараднай прылады[13]. З-за наяўнасці батарэі, паліўны бак гібрыднай версіі меншы на 10 літраў[11].

У 2023 годзе Peugeot замест мадыфікацыі 1.2 PureTech 130 EAT8 вывеў на рынак мяккі гібрыд  (англ.). Аснову сілавой устаноўкі складае мадэрнізаваны рухавік 1.2 PureTech, які працуе па цыкле Мілера і абсталяваны турбанагнятальнікам са зменнай геаметрыяй. Шасціступеньчатая аўтаматычная каробка перадач з падвойным счапленнем і абсталяваная электрарухавіком, інвертарам і блокам кіравання. Электраматор на разгоне дае дадатковую магутнасць. Пры запаволенні рухавік працуе як генератар, які зараджае акумулятар ёмістасцю 432 Вт·г. Дзякуючы размяшчэнню батарэі пад левым пярэднім сядзеннем, умяшчальнасць багажніка ў параўнанні з бензінавымі версіямі не змянілася[14].

1.2 HYBRID 1361.6 HYBRID 2251.6 HYBRID4 300
Гады выпуску04.2023-11.202302.2020-07.202301.2020-07.2023
Сілавая ўстаноўкабензінавы рухавік з турбанаддзіманнем HN09 (Р3, 1199 см³, 100 кВт/136 к.с., 230 Н·м)
+ электраматор (15 кВт/21 к.с., 51 Н·м)
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 133 кВт/181 к.с., 300 Н·м)
+ электраматор (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м)
бензінавы рухавік з турбанаддзіманнем 5G06 (Р4, 1598 см³, 147 кВт/200 к.с., 300 Н·м)
+ 2 электраматоры (81 кВт/110 к.с., 320 Н·м і 83 кВт/113 к.с., 166 Н·м)
Магутнасць100 кВт (136 к.с.) пры 5500 аб/хв165 кВт (225 к.с.) пры 6000 аб/хв220 кВт (300 к.с.) пры 6000 аб/хв
Макс. круцільны момант230 Н·м пры 1750 аб/хв360 Н·м пры 3000 аб/хв520 Н·м пры 3000 аб/хв
Каробка перадач6-ступеньчатая, аўтаматычная8-ступеньчатая, аўтаматычная8-ступеньчатая, аўтаматычная
Прывадпярэдніпярэдніпоўны
Падрыхтаваная маса1553 кг1835 кг1915 кг
Дазволеная маса2050 кг2270 кг2330 кг
Макс. хуткасць200 км/г225 км/г240 км/г
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г10,0 с8,7 с5,9 с
Камбініраваны расход паліва (WLTP)5,6 л/100 км1,3 л/100 км1,3 л/100 км
Экалагічны класEuro 6d-ISC-FCMEuro 6dEuro 6d
Выкіды CO2126 г/км35 г/км35 г/км

Шасі

У аснове красовера ляжыць модульная платформа EMP2[en]. Падвеска: спераду — McPherson, ззаду — паўзалежная бэлька. Тармазы — дыскавыя на ўсіх колах, абсталяваныя ABS і EBD. Рулявы механізм — з адаптыўным электраўзмацняльнікам і зменным перадатачным стасункам.

Базавыя бензінавыя і дызельныя версіі стандартна абсталёўваюцца 6-ступеньчатай механічнай каробкай перадач. Бензінавыя мадыфікацыі малой магутнасці атрымалі 6-ступеньчатую аўтаматычную каробку AT6 (Aisin TF-70SC), дызельныя — AM6 (Aisin TF-80SC). Больш магутныя бензінавыя мадэлі маюць 8-ступеньчаты аўтамат EAT8 (Aisin TG80LS), дызельныя — AMN8 (Aisin TG-81SC).

Прывад — пярэдні. Поўны стандартна не прапануецца, аднак усталявана сістэма Advanced Grip Control з некалькімі рэжымамі працы кіруючай электронікі, якая змяняе налады супрацьбуксовачнай сістэмы. Кіроўца можа выбіраць паміж рэжымамі "нармальны", "снег", "гразь" або "пясок". Таксама ўсталяваны асістэнт кратання ў гару.

Версія Hybrid4 мае прывад на ўсе колы дзякуючы гібрыднай сілавой устаноўцы, у склад якой уваходзіць бензінавы турбарухавік і два электраматоры (па адным на кожную вось) і 8-ступеньчаты аўтамат з мокрай шматдыскавай муфтай замест гідратрансфарматара. Прадугледжаны некалькі рэжымаў руху: Zero Emission (толькі пярэдні электраматор), Hybrid, Sport (максімальная дынаміка), 4WD (актывацыя поўнага прывада). Для ўсталявання электраматора на задняй восі была выкарыстана шматрычагавая падвеска замест стандартнай паўзалежнай[13].

Дарожны прасвет складае 219 мм[6].

Вытворца абмяжоўвае камплектацыю Active 17-цалёвымі коламі (215/65R17)[9]. Для багацейшых версій таксама даступныя колы 18 і 19 цаляў.

Бяспека

У пакет сістэм бяспекі стандартнай камплектацыі ўваходзяць сістэма аўтаномнага экстраннага тармажэння, функцыя кантролю збліжэння, папярэджанне аб выхадзе з паласы руху і распазнанне дарожных знакаў[9].

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2016[15]
Балы%
Бяспека дарослых пасажыраў32,986%
Бяспека пасажыраў-дзяцей42,085%
Бяспека пешаходаў28,267%
Актыўная бяспека758%
Пратэставаны аўтамабіль:
Peugeot 3008 1,6 Hdi Active

Узнагароды

Вытворчасць

Вытворчасць Peugeot 3008 другога пакалення пачалася ў чэрвені 2016 года на заводзе ў Сашо (Францыя)[17].

Пярэдняя маска. Стэнд кампаніі Plastic Omnium  (англ.) на Парыжскім аўтасалоне 2018 года

У ліку пастаўшчыкоў кампанентаў[17]:

27 лістапада 2018 года Peugeot адзначыў выпуск 500-тысячнага красовера 3008 вырабленага на заводзе ў Сашо[18]. У лістападзе 2021 года там быў выпушчаны мільённы асобнік[19].

У КНР пад назвай Peugeot 4008 вырабляецца на сумесным прадпрыемстве Dongfeng Peugeot-Citroën у Чэнду[20]. Кітайская мадэль даўжэй, яе колавая база падоўжана на 55 мм і складае 2730 мм. Красовер даступны з двума рухавікамі з турбанаддзіманнем, такімі самымі як на кітайскім Citroën C6[de]: 1,6-літровым магутнасцю 165 к.с. і круцільным момантам 245 Нм і 1,8-літровым з 200 к.с. і 285 Нм. Абодва варыянты маюць 6-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач і пярэдні прывад.

На рынку АСЕАН выпускаецца на заводах Truong Haï Auto Corporation (Чулай, В’етнам)[21] і NAZA Automotive Manufacturing Sdn. Bhd. у Гуруне (Кедах, Малайзія)[22].

У снежні 2018 года зборка Opel Grandland X і Peugeot 3008 пачалася на заводзе Peugeot-Opel Assembly Namibia (POAN) у Уолвіш-Бей (Намібія). Да 2020 года гадавы аб’ём зборкі новага завода планавалася вывесці на ўзровень 5000 аўтамабіляў, аднак завод шмат прастойваў з-за немагчымасці экспартаваць вырабленыя аўтамабілі на рынкі краін Паўднёваафрыканскага мытнага саюза. У чэрвені 2022 года зборка была спынена. Было сабрана 150 машын, з якіх прададзена ўсяго 30[23][24][25][26].

25 сакавіка 2022 года SKD-зборка пачалася на заводзе Silver Star Auto ў Тэме (Гана)[27].

Продажы

Продажы ў Беларусі пачаліся 30 мая 2017 года[28].

Па выніках 2021 года Peugeot 3008 заняў 18-е месца па продажах у Еўропе[29]. Сярод кампактных красовераў мадэль на 2-м месцы з рыначнай доляй у гэтым сегменце 7,8%[30]. На Еўропу прыпадае 65% продажаў. Асноўнымі рынкамі па-за межамі Еўропы з’яўляюцца Турцыя, Ізраіль, Японія і Егіпет. Больш за 80% прададзеных машын — з аўтаматычнай каробкай перадач[19].

Продажы Peugeot 3008 у Еўропе, адз.[31]

На кітайскім рынку аўтамабіль быў перайменаваны і атрымаў абазначэнне Peugeot 4008, паколькі 3008 першага пакалення застаўся ў продажы паралельна з навінкай у якасці малабюджэтнай мадэлі.

Продажы Peugeot 4008 у Кітаі, адз.[32]

Заўвагі

Спасылкі