Scolopax — род з васьмі вельмі падобных паміж сабой відаў птушак, якія характарызуюцца доўгай тонкай дзюбай, прысадзістым тулавам і ахоўным карычнявата-чорным апярэннем. Толькі два віды роду распаўсюджаны шырока, папуляцыя астатніх відаў лакалізаваная канкрэтным востравам.
Scolopax |
Scolopax minor |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Scolopax Linnaeus, 1758 |
Віды |
---|
- Слонка (Scolopax rusticola)typus
- Scolopax mira
- Scolopax bukidnonensis
- Scolopax saturata
- Scolopax celebensis
- Scolopax rochussenii
- Scolopax minor
- Scolopax rosenbergii
|
|
Гэтыя птушкі сілкуюцца ноччу або ўвечары, асноўным кормам з'яўляюцца бесхрыбетныя, якіх птушка адшуквае сваёй доўгай дзюбай у мяккай глебе. Такія звычкі і някідкае апярэнне робяць цяжкімі спробы заўважыць гэтую птушку ў дзённыя гадзіны адпачынку.
Такаванне звычайна адбываецца на досвітку або ў прыцемках. Вочы ў птушкі размешчаны па баках галавы, што дае ім кут гледжання амаль 360°.
Спасылкі