XLAM: Лучшая беларусская альтернатива

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива — складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў, выдадзеная праектам «Xlam.by» на лэйбле «GO-Records» 11 чэрвеня 2006 года[1].

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива
Вокладка альбома «XLAM: Лучшая беларусская альтернатива» (11 чэрвеня 2006 года)
складанка розныя выканаўцы[d]
Дата выпуску11 чэрвеня 2006 года
Запісаны2006
Жанрметал, ню-метал, дезкор, рэпкор
Працягласць76:27
Мова песеньруская, беларуская
ЛэйблGO-Records, Xlam.by

Перадумовы і выпуск

Праца над фармаваннем спіса артыстаў на дыску распачалася ў лютым 2006 года[2]. Увага пры выбару гуртоў звярталася на нестандартнасць музычнага матэрыялу, а таксама на якасць прапанаваных трэкаў[1]. Як паведамляў «БелаПАН» каардынатар праекта Дзмітрый Дзмітрыеў, галоўнай умовай было, «што гэта беларускі гурт, які грае якасную, экстрэмальную і сумленную музыку, якая шукае свайго слухача»[3].

Як акрэслівалі выдаўцы, задача кампіляцыі зводзілася да адкрыцця новых імёнаў у альтэрнатыўнай музыцы[4]. Яе наклад павінен быў скласці 1500 асобнікаў, трэць з якіх вызначалася для распаўсюду на рынку Расіі[5].

Прэзентацыя дыска з удзелам шэрагу гуртоў, творы якіх трапілі на складанку, прайшла ў дзень яго выхаду 11 чэрвеня 2006 года ў Гомелі, у той час як украінскі гурт «SkinHate» стаў запрошаным хедлайнерам вечарыны[4].

Змест

  1. Пневмания — «Открой меня»
  2. 3t.ON — «Дай нам знать»
  3. Rasta — «Hakkah»
  4. Ricochet — «Рикошет кор»
  5. kuktooz — «Пустыня»
  6. TT'34 — «Иной»
  7. IKONA — «Не верю»
  8. D-Tails — «Выжигая огнем»
  9. Tweed — «Зверь»
  10. M.L.A. — «Рио»
  11. Tav.Mauzer — «Брудная вада»
  12. 4example — «Как земле вода»
  13. Zv!k — «Клон»
  14. Stinkface — «Ashamed»
  15. Кризис — «Суицид»
  16. Usplёsk — «Эфіp superlight»
  17. Контур — «Все в глазах»
  18. Termin X — «Згубіцца»
  19. ONEGIN — «Smilla»
  20. <killkitau> — «Больше ничего»
  21. Скимен — «Зачем»

Крытыка

«Музыкальная газета» ў сваім аглядзе вылучала кампазіцыю «Открой меня» (Пневмания), у той час як гурт «ONEGIN» расчараваў крытыкаў[6]. Пасля кружэлка характарызавалася Максімам Жукавым адтуль жа прыметнікам «тлусты»[7].

Сяргей «SB» Будкін з «Тузін Гітоў» і «Нашай Нівы» назваў плыту альтэрнатывай праекту «Вольныя танцы: альтэрнатыва by», у той час як музыка была апісана словамі «экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нерваў і крыкаў»[8][9].

Зноскі