Сяргей Будкін

беларускі музычны крытык

Сяргей Будкін (нар. 23 лютага 1982, Мінск) — беларускі журналіст, прадзюсар, рэдактар партала «Тузін Гітоў», аўтар перадачы «Belsat Music Live»[2]. З 2020 года ўзначальвае Беларускі фонд культурнай салідарнасці.[3][4]

Сяргей Будкін
Род дзейнасцімузычны крытык, журналіст, прадзюсар
Дата нараджэння23 лютага 1982(1982-02-23)[1] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 23 лютага 1982 у Мінску[5]. Скончыў Беларускі Калегіюм па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 2004 годзе, у 2005 годзе – факультэт журналістыкі БДУ (тэма дыпломнай працы «Праблемы беларускага шоу-бізнэсу»)[6]. У 2005 годзе стаў сябрам БАЖ[7]. Стажыраваўся ў Польшчы, Літве, Швецыі, Германіі[2].

Прафесійная дзейнасць

У журналістыцы з 1999 года. Аўтар ідэі, адзін са стваральнікаў і з 2003 года галоўны рэдактар інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», адзін з заснавальнікаў і штатны крытык музычнага інтэрнэт-праекту «Experty.by» (2008—2016 годы), у 2002—2009 гадах музычны аглядальнік газеты «Наша Ніва», рэдактар і адзін з аўтараў кнігі «Залатыя дыскі беларускага рок-н-ролу» (2004), у розныя часы — аўтар артыкулаў на культурную тэматыку ў выданнях «Беларуская маладзёжная», «Белорусская деловая газета», «Салідарнасць», «Музыкальная газета», «Мастацтва», «Студэнцкая думка», аўтар і вядучы праграм на «NetRadio», «Радыё Свабода», радыё «Мінск» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам, 2005), «Радыё Рацыя» («Тузін Гітоў» з Алегам Хаменкам (з 2006), вядоўца жывых радыёэфіраў з фестываляў «Бардаўская восень» і «Басовішча»[8]. Арганізатар шматлікіх музычных і культурных акцый і праектаў, сярод якіх «Рок-рэвалюцыя» з удзелам «N.R.M.» (Вільня, 2006), канцэрт памяці Анатоля Сыса ў Чырвоным касцёле (Мінск, 2007), серыя канцэртаў «Тузін. Unplugged» (2011—2012). Прадзюсар узнагарод «Рок-каранацыя» (2005—2007). Мэнэджар CD-выданняў «Прэм’ер Тузін» (2005—2011), «Сьцяг брыгады» (гурт «Siver», 2006), аўдыёвыдання кнігі Сяргея Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» (2012)[9][2]. Аўтар ідэі і прадзюсар праектаў «Тузін. Перазагрузка» (2009) і «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2» (2011), «Тузін. Немаўля» (2012—2013)[2][10].

Ацэнкі

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Будкіна да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»[11].

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Сяргея Будкіна, бо той «варта піша пра музыку»[12].

Узнагароды і намінацыі

Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху»
  • Дыплом «За актыўную падтрымку маладзёжнай творчасці і значны ўклад у развіццё беларусскага рок-руху» (Сяргей Будкін і «Тузін Гітоў») («Рок-кола», 2007)
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за трайны DVD і серыю канцэртаў «Тузін. Немаўля» (Сяргей Будкін, «Тузін Гітоў», Беластоцкі тэатр оперы і філармоніі  (польск.)) (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2014»)[13]
  • 2 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў за «Re:Песьняры» (фестываль рэкламы і камунікацыі «AD.NAK-2015»)[14]
  • Спецыяльная згадка ў катэгорыі «Забаўляльнае тэлебачанне» за «Belsat Music Live» (The Adami Media Prize-2018)[15]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)