Індыйскі нацыянальны каляндар

Індыйскі нацыянальны каляндар (які часам называецца календаром Сака) — афіцыйны каляндар, які ўжываецца цывільным насельніцтвам Індыі. Нароўні з Грыгарыянскім календаром, ён выкарыстоўваецца афіцыйнымі індыйскімі СМІ, у таксама ўжываецца ў календарах і паведамленьнях, якія выдаюцца ўрадам Індыі.

Гэты каляндар часта двухсэнсоўна разумеецца пад выразам «Індыйскі каляндар», а панятак Эра Сака выкарыстоўваецца таксама ў іншых календарох.

Структура календара

МесяцМесяц (па-беларуску)ДаўжыняПачатак (па Грыгарыянскім календары)
1ChaitraЧаітра30/3122 сакавіка*
2VaishākhВайшых3121 красавіка
3JyaishthaЕшта3122 траўня
4ĀshādhaАшада3122 чэрвеня
5ShrāvanaШравана3123 ліпеня
6BhādrapadБгадрапад3123 жніўня
7ĀshwinАшўін3023 верасьня
8KārtikКартык3023 кастрычніка
9Mārgashīrsha (Agrahayana)Марґашырша (Аґрагаяна)3022 лістапада
10PaushПаўш3022 сьнежня
11MāghМаг3021 студзеня
12PhālgunФалґун3020 лютага

У высакосныя гады Чаітра складаецца з 31 дня і пачынаецца 21 сакавіка. Усе месяцы першай паловы году складаюцца з 31 дня, каб улічваць больш павольны рух сонца вакол экліптыкі ў гэты час.

Назвы месяцаў утвораня ад старажытнаіндыйскіх месяцова-сонечных календароў, таму пэўныя існуюць варыяцыі ў напісаньні назваў, а таксама гэта можа зьбіваць з панталыку, да якога менавіта календара адносіцца пэўная дата.

Гады ў календары адлічваюцца ў эры Сака, нулявы год якой пачынаецца ў 78 годзе хрысьціянскай эры. Для вызначэньня, ці зьяўляецца год высакосным, трэба дадаць 78 да нумару году ў эры Сака — калі вынік зьяўляецца высакосным годам у Грэгарыянскім календары, то і год у эры Сака таксама будзе высакосным.

Адаптацыя

Каляндар быў прадстаўлены ў 1957 годзе Камітэтам рэфармаваньня календара і зьяўляўся часткай індыйскага эфэмэрыднага і навігацыйнага календара, які апроч гэтага таксама ўтрымліваў астранамічныя зьвесткі, такія як хранамэтраж і формулы для падрыхтоўкі індыйскіх рэлігійных календароў. Увесь каляндар уяўляў сабой спробу гарманізаваць практыку ўжываньня такіх календароў. Нягледзячы на гэтыя высілкі, мясцовыя варыянты календароў, заснаваныя на календары Сур’я Сыдганта ўсё яшчэ могуць выкарыстоўвацца.

Выкарыстаньне нацыянальнага індыйскага календара афіцыйна пачалося 1 Чаітра 1879 году эры Сака — альбо 22 сакавіка 1957 году. Аднак урад і афіцыйныя асобы ўхіляюцца ад сьвяткаваньня Новага году паводле гэтага календара на карысьць рэлігійнага календара[1].

Глядзіце таксама

  • Індыйскія календары
  • Эра Сака

Крыніцы

Літаратура

  • E.G. Richards Mapping Time: The Calendar and its History ISBN 0-19-282065-7, 1998, ст. 184—185.