Грыгарыянскі каляндар

міжнародны каляндар

Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыюсам VIII, які перасунуў зьлічэньне на 10 содняў наперад (наступным днём пасьля 4 кастрычніка 1582 году стала 15 кастрычніка 1582 году), каб улічыць пагрэшнасьць, якая назьбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, што складаецца зь першых дзьвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розьніцца ад старога стылю). Адставаньне грыгарыянскага календару ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.

Грыгорыюс XIII прымае новы каляндар

Табліца датаў пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:

КраінаАпошні дзень Юліянскага календаруПершы дзень грыгарыянскага календару
Італія04.10.158215.10.1582
Гішпанія04.10.158215.10.1582
Партугалія04.10.158215.10.1582
Рэч Паспалітая04.10.158215.10.1582
Францыя09.12.158220.12.1582
Люксэмбург21.12.158201.01.1583
Нідэрлянды21.12.158201.01.1583
Баварыя05.10.158316.10.1583
Аўстрыя06.01.158417.01.1584
Швайцарыя11.01.158422.01.1584
Вугоршчына21.10.158701.11.1587
Прусія22.08.161002.09.1610
Нямеччына (пратэстанцкая)18.02.170001.03.1700
Нарвэгія18.02.170001.03.1700
Данія18.02.170001.03.1700
Вялікабрытанія02.09.175214.09.1752
Швэцыя17.02.175301.03.1753
Фінляндыя17.02.175301.03.1753
Японія-01.01.1873
Кітай-20.11.1911
Баўгарыя31.03.191614.04.1916
Турэччына15.02.191701.03.1917
Расея31.01.191814.02.1918
Украіна (УНР)28.02.191814.03.1918
Сэрбія18.01.191901.02.1919
Румынія18.01.191901.02.1919
Грэцыя09.03.192423.03.1924
Эгіпет17.09.192801.10.1928

Разьмеркаваньне высакосных гадоў

У адрозьненьне ад Юліянскага календару, у Грыгарыянскім высакосныя гады разьмяркоўваюцца іншым чынам:

  • Кожны год, нумар якога кратны 4 — высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 100 — не высакосны.
  • Кожны год, нумар якога кратны 400 — высакосны.

У выніку, сярэдняя працягласьць году складае 365,2425 дня:

Месяцы

Месяцлічба дзён
1Студзень31
2Лютыгод звычайны 28, год высакосны 29
3Сакавік31
4Красавік30
5Травень31
6Чэрвень30
7Ліпень31
8Жнівень31
9Верасень30
10Кастрычнік31
11Лістапад30
12Сьнежань31
Разам365 (высакосны 366)

Разыходжаньне Юліянскага й Грыгарыянскага календароў

Зь цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжаньне ў каляндарных датах:

СтагодзьдзеДзёнПэрыяд (па грыгарыянскім календары)
XIV88 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400
XV99 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500
XVI и XVII1010 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700
XVIII1111 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800
XIX1212 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900
XX и XXI1313 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100
XXII1414 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200