Ўільям Сомэрсэт Моэм

Ўільям Сомэрсэт Моэм (па-ангельску: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874, Парыж — 16 сьнежня 1965) — ангельскі пісьменьнік.

Ўільям Сомэрсэт Моэм
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 студзеня 1874(1874-01-25)[1][2][3][…]
Памёр 16 сьнежня 1965(1965-12-16)[4][1][2][…] (91 год)
Бацькі Робэрт Орманд Моэм[d][6]
Эдыт Мэры Снэл[d][6]
Сужэнец Сыры Моэм[d][7]
Дзеці Мэры Элізабэт Моэм[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, навэліст, лекар-пісьменьнік, сцэнарыст, празаік, літаратурны крытык, выведнік, пісьменьнік, лекар
Гады творчасьці з 1897
Мова ангельская мова[8][9]
Узнагароды
Companion of Honour
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Вучыўся ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце, атрымаў мэдычную адукацыю ў Лёндане.

Першы раман «Ліза з Ламбэта» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасьць пісьменьніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхаваньня» «Цяжар страсьцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленьне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасьці і творцы, яго ўзаемаадносінаў з соцыюмам, маральна-этычныя пытаньні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатар» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навэлі (зборнікі «Трапятаньне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мэмуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжаньня» (1959). Яго творчай манеры ўласьцівы тонкі псыхалягізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта.

Асобныя яго творы экранізаваныя.

Беларускія пераклады

  • Апавяданні. Мн., 1990.

На беларускую мову навелі У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.

Крыніцы