АК-101

АК-101 — расейскі аўтамат, створаны для сусьветнага экспартнага рынку. Выкарыстаны набой 5,56×45 мм, што ёсьць стандартам для ўсіх арміяў АПАД. Аўтамат вырабляюць з сучасных матэрыялаў, уключна з плястмасаю, што дазваляе паменшыць вагу ды палепшыць трапнасьць стральбы. Удалыя тэхнічныя рашэньні АК-101 ужытыя і ў мадэлі АК-103 ды іншых мадэлях сэрыі АК-10Х.

АК-101

AK-101 (угоры) і AK-102 (унізе)
Тыпаўтамат
Краіна паходжаньняРасея
Гісторыя вытворчасьці
КанструктарМіхаіл Калашнікаў
Дата стварэньня1994[1]
Адзінак створана25,000+
МадыфікацыіAK-102
Характарыстыкі
Вага3,6 / 4 кг (без набояў / наладкаваны)[2];
Даўжыня943 / 705 мм (з разгарнутым / згарнутым прыкладам)
Даўжыня ствала415 мм

Патрон5,56×45 мм
Прынцып дзеяньняадвод парахавых газаў
Хуткастрэльнасьць~650 стр/хв (тэхнічная)
40 стр/хв (баявая)
Пачатковая
хуткасьць кулі:
910 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
450 м
Від боясілкаваньняскрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў

Баявое ўжываньне

Расейска-ўкраінская вайна

Асноўны артыкул: Вайна на Данбасе

Аўтаматы Калашнікава сотае сэрыі ўжываліся[3] вайсковаслужбоўцамі РФ без апазнавальных знакаў[4] у ходзе акупацыі Крыму Расейскаю Фэдэрацыею ў лютым-сакавіку 2014 року. СМІ адзначалася, што аўтаматы сотае сэрыі не стаяць на ўзбраеньні ЎС і МУС Украіны, аднак выкарыстоўваюцца ў падразьдзелах расейскае арміі[5]. Таксама СМІ паведамлялі, што АК-сотыя ўжываліся сэпаратыстамі падчас дывэрсыйных апэрацыяў (а пасьля пачатку АТА — маштабных баявых дзеяў) на тэрыторыі самаабвешчанае Данецкае рэспублікі ды расейскімі наймітамі[6].

Расейскія афіцыйныя асобы, у сваю чаргу, рэґулярна абвяргалі факт наяўнасьці расейскае зброі на тэрыторыі Ўкраіны, таксама як і факт удзелу грамадзянаў РФ у анэксіі Крыму[7][8][9], а таксама ва ўзброеным канфлікце на Донбасе[10].

Глядзіце таксама

Крыніцы