Алесіё Чэрчы

Алесіё Чэрчы (па-італьянску: Alessio Cerci; нарадзіўся 23 ліпеня 1987 году, Вэлетры, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца й нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Італіі.

Алесіё Чэрчы
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся23 ліпеня 1987(1987-07-23)[1] (36 гадоў)
Рост180 см
Вага78 кг
Пазыцыяпаўабаронца, флянгавы паўабаронца
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2003—2010
2006—2007
2007—2008
2008—2009
2010—2012
2012—2014
2014—2017
2015—2016
2016
2017—2018
2018—2019
2019—2020
2020—2021
Рома
Брэшыя (арэнда)
→ Піза (арэнда)
Аталянта (арэнда)
Фіярэнтына
Тарына
Атлетыка Мадрыд
Мілян (арэнда)
Джэноа (арэнда)
Вэрона
Анкарагюджу
Салернітана
Арэцца
13 (0)
21 (0)
26 (10)
13 (0)
47 (12)
72 (21)
7 (0)
29 (1)
11 (4)
24 (3)
12 (1)
10 (0)
15 (0)
Зборныя
2013—2014Італія14 (0)

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнай школы «Ромы». Дарослую футбольную кар’еру распачаў у 2003 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клюбу, у якім правёў тры сэзоны, аднак зайграць ня здолеў, правёўшы за гэты час толькі пяць матчаў за галоўную каманду ва ўсіх турнірах. Таму з 2006 па 2009 гады Чэрчы па сэзоне гуляў на правах арэнды ў некаторых клюбах, пасьля чаго вярнуўся ў «Рому», дзе правёў яшчэ адзін сэзон, але зноў замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, выступаючы пераважна ў Лізе Эўропы.

Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Фіярэнтыны», у склад якой далучыўся 26 жніўня 2010 году. Згуляў за «фіялак» наступныя два сэзоны сваёй кар’еры. Большасьць часу, праведзенага ў складзе «Фіярэнтыны», быў асноўным гульцом каманды.

Да табару «Тарына» далучыўся 23 жніўня 2012 году. У новым клюбе стаў лідэрам каманды, атрымаўшы запрашэньне ў зборную краіны. 1 верасьня 2014 году Чэрчы падпісаў трохгадовы кантракт з чэмпіёнам Гішпаніі клюбам «Атлетыка»[2]. Сума трансфэру засталася невядомай.

5 студзеня 2015 году паводле дамовы «Атлетыка» зь «Мілянам» Алесіё перайшоў у італьянскі клюб на правах арэнды тэрмінам на 18 месяцаў, у адваротным кірунку перайшоў Фэрнанда Торэс.

Міжнародная

22 сакавіка 2013 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі