Італьянская мова

Запыт «Італійская мова» перанакіроўваецца сюды. Пра галіну моваў у складзе індаэўрапейскае сям'і глядзіце артыкул «Італійскія мовы».

Італья́нская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач зь нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.

Італьянская
Italiano
Ужываецца ў Італіі і 29 іншых краінах
Рэгіён Заходняя Эўропа
Колькасьць карыстальнікаў 70 млн.
Клясыфікацыя Індаэўрапейская

 Раманскія
  Заходнераманскія
     Італьянская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Італіі, Швайцарыі, Сан-Марына, Ватыкане, Эўрапейскім Зьвязе, рэгіёнах Славеніі і Харватыі
Рэгулюецца Accademia della Crusca
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо італьянскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 it
ISO 639-2(Б) ita
ISO 639-2(Т) ita
ISO 639-3 ita
SIL ITA

На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі.Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.

Дыялекты

Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя.Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.

Гісторыя

Італьянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.

Італьянскі альфабэт

Aa/a/
Bbi/б/
Cci (/чы/)/к/ ці /ч/
Ddi/д/
Eè,é/э/
Feffe/ф/
Ggi (/джы/)/ґ/ ці /дж/
Haccaне вымаўляецца
Ii/i/ ці /й/
Ji lungaвыкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
Kkappaвыкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
Lelle/л/
Memme/м/
Nenne/н/
Oò,ó/o/
Ppi/п/
Qqu/к/
Rerre/р/
Sesse/с/ ці /з/
Tti/т/
Uu/у/
Vvu (vi)/в/
Wdoppia vuвыкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
Xics/кс/
Yipsilonвыкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
Zzeta/ц/ ці /дз/

Глядзіце таксама