Алехна Дыль Гайлігінавіч

Алехна Дыль Гайлігінавіч (? — па 1471) — літоўскі баярын.

Алехна Дыль Гайлігінавіч
лац. Alechna Dyl Gajliginavič / Hajlihinavič

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1471
Бацькі Андрэй Гайлігін
Жонка Соф'я

Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.

Імя

Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Гайлігін

Імя Алехна ёсьць вытворным ад імя Аляксандар[1].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Olechno Dyl (28 ліпеня 1449 году)[2]; Олехну Кголикгиновичу пять чоловековъ (Олехно Кголикгинович[3]; 1440—1492 гады)[4]; Судъку да Олехну Кголикгиновичомъ земля Белякова (9 лістапада 1449 году)[5]; Olechno Goliginovicz (22 лістапада 1460 году)[6].

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Андрэя, Міхайлу і Сутку.

Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце.

Ажаніўся з Соф'яй (нявысьветленага паходжаньня). Не пакінуў нашчадкаў.

У 1460 годзе фундаваў касьцёл у Новай (Малой) Ваверцы (інакш — Гарадзішчы), на які ў 1477 годзе рабіла ахвяраваньне яго жонка[7].

Мова і культура

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

Ягоная ўдава Соф'я ў сваім лацінамоўным тэстамэнце, паводле волі памерлага мужа, зрабіла наданьні касьцёлу ў Ваверцы, дзе ўпамінула «народную» назву «бочкі» (alias beczki), а таксама «сьцірта» (styrtae)[8]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[9].

Крыніцы

Літаратура

  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4