Андрэй Гайлігін

Андрэй Гайлігін або Галігунт[1] (упамінаецца ад 1401, памёр па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Лебедзь».

Андрэй Гайлігін
лац. Andrej Gajligin / Hajlihin

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Бацькі Гайлівойна
Дзеці Алехна Дыль, Андрэй, Міхайла, Сутка

Галоўным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце.

Імя

Асноўныя артыкулы: Гайлігін і Гаўгонт

Гелікін (Gelikin) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Гайлігін азначае «жвавы зачатак»[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Goligyn (Golygin[7]; 18 студзеня 1401 году)[8]; Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[9]; cum Goligunt[10], Goligunt[11] (2 кастрычніка 1413 году); Golgen Goslywoynowitz (Golgen Goyliwoynowicz[7]; 15 траўня 1432 году)[12]; Golyginy [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[13].

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлівойны. Меў братоў Урдзіця і Відзіміна. Быў у сваяцтве з Табутовічамі і Шэметамі.

Упершыню ўпамінаецца ў акце Віленска-Радамскай уніі. Сьведчыў на працэсе 1413 году супраць крыжакоў.

Меў сыноў Алехну Дыля, Андрэя, Міхайлу і Сутку[7].

Крыніцы

Літаратура