Алікантэ

Алікантэ (па-гішпанску: Alicante; па-валенсійску: Alacant ) — горад і порт у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія. Насельніцтва гораду Алікантэ складае 334 329 чалавек, паводле ацэнак за 2011 год, зьяўляючыся, такім чынам, другім паводле велічыні горадам у супольнасьці[3]. З улікам бліжэйшых муніцыпалітэтаў, аглямэрацыя Алікантэ мае 462 281 жыхара.

Алікантэ
гішп. Alicante
Алікантэ
Герб АлікантэСьцяг Алікантэ
Дата заснаваньня:мерк. 231 да н. э.[1]
Краіна:Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць:Валенсія
Правінцыя:Алікантэ
Кіраўнік:Luis Barcala[d][2]
Плошча:201,27 км²
Вышыня:3 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:334 329 чал.
шчыльнасьць:1661,1 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:966, 965
Паштовы індэкс:03000–03016
Нумарны знак:A
Геаграфічныя каардынаты:38°20′43″ пн. ш. 0°28′59″ з. д. / 38.34528° пн. ш. 0.48306° з. д. / 38.34528; -0.48306 0°28′59″ з. д. / 38.34528° пн. ш. 0.48306° з. д. / 38.34528; -0.48306
Алікантэ на мапе Гішпаніі
Алікантэ
Алікантэ
Алікантэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.alacant.es/ingles/

Гісторыя

Прыкладна 2500 гадоў таму на месцы сучаснага Алікантэ разьмяшчалася невялікая ібэрыйскае паселішча. Грэкі, якія прыйшлі ў гэтыя месцы, заснавалі тут горад гандлёвай калёніі-крэпасьці. Горад знаходзіўся пад уладай Картагену. Пазьней горад быў заваяваны рымлянамі, якія перайменавалі яго ў Люцэнтум (лац. Lucentum), што азначае «горад светлага зьзяньня». Археалягічныя раскопкі старажытнага ібэра-раманскага гораду на сёньняшні дзень зьяўляюцца аднымі з найбольш значных славутасьцяў Валенсіі. У VIII стагодзьдзі горад заваявалі маўры. Іхнае панаваньне вырабіла значны ўплыў на разьвіцьцё гораду.

У XVI стагодзьдзі Алікантэ быў вызвалены кастыльскім войскам, а праз 300 гадоў ён стаў важным гандлёвым портам Гішпаніі. У гэты пэрыяд эканамічнага ўздыму горад інтэнсіўна забудоўваўся й рэканструяваўся. Многія архітэктурныя помнікаў гэтага часу захаваліся і да нашых дзён. Выдатнае геаграфічнае становішча стала прычынай таго, што горад заўсёды падвяргаўся ціску з боку заваёўнікаў. Сёньня Алікантэ зьяўляецца адным з найбуйнейшых гарадоў супольнасьці Валенсія.

Эканоміка

82,4% насельніцтва занятыя ў сфэры паслугаў, у першую чаргу — гандлю й турызму. Разьвітая банкаўская справа, адукацыя. 6,2% насельніцтва занятыя ў прамысловасьці. Аснова эканомікі — пляжны турызм, экспарт віна, аліўкавага алею, цытрусавых і садавіны, лёгкая прамысловасьць.

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Алікантэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў