Каталянская мова

Каталя́нская мо́ва (таксама каталё́нская; саманазва: català, вымаўл. [kətəˈɫa] або [kataˈɫa]) — мова раманскай групы індаэўрапейскае сям'і моваў, распаўсюджаная на паўночным усходзе Гішпаніі і прылеглых частках Францыі. Зьяўляецца афіцыйнай мовай Андоры[3] і адной з афіцыйных моваў гішпанскіх аўтаномных супольнасьцяў Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія, маючы ў апошняй уласную назву і літаратурныя нормы. Разам з гэтым, распаўсюджаная ў горадзе Альгера (Сардынія, Італія) і Арагоне.

Каталянская мова
català
Каталянскія Землі на мапе Эўропы
Ужываецца ў Гішпаніі, Андоры, Францыі, Італіі
Рэгіён Каталянскія землі
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Індаэўрапейская сям’я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў У краінах: Андора
У рэгіёнах: Каталёнія, Балеарскія астравы, Валенсія
Арганізацыі: Лацінскі Хаўрус
Дапаможная мова ў Пірэнэі Ўсходнія (Францыя)
Альгера (Італія)
Арагон (Гішпанія)
Рэгулюецца Інстытутам вывучэньня Каталёніі,
Валенсійскай моўнай акадэміяй
Статус: 2 Правінцыйны[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 ca
ISO 639-2(Б) cat
ISO 639-2(Т) cat
ISO 639-3 cat

Паводле зьвестак Статыстычнага Інстытуту Каталёніі на 2008 год каталянская зьяўляецца другой найбольш ужыванай мовай у Каталёніі[4]. Маюцца афіцыйныя праграмы па падтрымцы выкарыстаньня мовы ў Каталёніі ды іншых рэгіёнах[5].

Паходжаньне каталёнскай мовы адсочваецца з вульгарнай лаціны ў ІХ ст. як мовы, што існавала ў былых правінцыях Рымскай імпэрыі і ў той ці іншай ступені дала пачатак усім раманскім мовам[6]. У Раньнім Сярэднявеччы мова стала імкліва разьвівацца як літаратурная і пануючая мова Арагонскае кароны, стаўшыся шырока выкарыстанай мовай Міжземнамор'я[6][3].

Хаўрус Арагону зь іншымі тэрыторыямі сучаснай Гішпаніі ў 1479 годзе азнаменаваў пачатак заняпаду мовы[6][3]. У 1659 годзе Гішпанія саступіла поўнач Каталёніі Францыі, і да пачатку XVIII ст. мова трапіла пад забарону ў абедзьвюх дзяржавах[3]. У ХІХ ст. пачаўся працэс каталянскага літаратурнага адраджэньня[6][3], які завяршыўся артаграфічнай стандартызацыяй у 1913 годзе і набыцьцём афіцыйнага статусу ў часы Другой Гішпанскай Рэспублікі, што існавала 1931—1939 гадох. Пры дыктатуры Франсіска Франка, якая доўжылася з 1939 па 1975 гады, мова зноў стала забароненай[3].

Зь пераходам Гішпаніі да дэмакратычнага кіраваньня ў 1975—1982 гадох каталянская мова атрымала прызнаньне як афіцыйная мова, мова адукацыі ды мова сродкаў масавай інфармацыі[7]. У параўнаньні з большай часткай іншых раманскіх моваў, дыялектная сыстэма каталянскай мовы параўнальна аднародная, усе ейныя дыялекты маюць узаемную зразумеласьць[8][9][10][11]. Гэтыя дыялекты падзеленыя на заходнюю й усходнюю дыялектныя групы, асноўным крытэрам адрозьненьня між якім зьяўляецца вымаўленьне[8]; у Валенсіі каталянская мова вызначаецца тэрмінам валенсійская мова, якая, між тым, зь лінгвістычнага гледжаньня зьяўляецца часткай каталянскай[12].

У лінвістычным дачыненьні мова падзяляе шмат рысаў зь іншымі раманскімі мовамі, пры гэтым больш лексычных, граматычных, фанэтычных паралеляў каталянская мова падзяляе з галя-раманскімі мовамі (францускай, італьянская, аксытанская), а не раманскімі мовамі Ібэрыйскага паўвостраву[13][14][15][8][11][16]; пры гэтым асаблівая колькасьць падабенстваў назіраецца між каталянскай і геаграфічна блізкай аксытанскай мовай[11][16].

Каталянская мова мае флектыўную граматыку, адрозьніваючы мужчынскі й жаночы роды, а таксама адзіночны ды множны лік. Каталянскія займеньнікі адрозьніваюцца паводле склону, адушаўлёнасьці, ветлівасьці, маючы мажлівасьць уступаць у досыць складаныя граматычныя зносіны. Дзеяслоў зьмяняецца паводле асобы, ліку, часу, віду і плоці.

Фанэтыка каталянскай мовы вылучаецца сярод астатніх раманскіх моваў наяўнасьцю пэўнай колькасьці асаблівых зычных і сьцячэньняў зычных[17].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Каталянская мовасховішча мультымэдыйных матэрыялаў