Анаксагор

Анаксаго́р з Клязамэнаў (па-старажытнагрэцку: Ἀναξαγόρας, каля 500 да н. э., Клязамэны — 428 да н. э., Лямпсак) — старажытнагрэцкі філёзаф, матэматык ды астраном, пачынальнік атэнскай філязофскай школы.

Анаксагор
Ἀναξαγόρας
Імя пры нараджэньніпа-старажытнагрэцку: Ἀναξαγόρας[1]
Дата нараджэньняпрыбл. 500 да н. э.
Месца нараджэньняКлязамэны
Дата сьмерці428 да н. э.
Месца сьмерціЛямпсак
ПэрыядСтаражытнагрэцкая філязофія
КірунакЗаходняя філязофія
Асноўныя зацікаўленасьціфілязофія, матэматыка, астраномія
ВучніМэтрадор зь Лямпсаку[d], Эмпэдокль[d][2] і Carneades of Athens[d]

Анаксагор — адзін з найвыдатнейшых іянійскіх філёзафаў, сын заможных бацькоў, нарадзіўся ў Клязамэнах каля 500 году да н. э. З раньніх гадоў ён адмовіўся ад асалодаў, на якія мог разьлічваць па сваім багацьці, ды пранікся філязофіяй.

Прываблены кіпучым разумовым жыцьцём Атэнаў, што пачалося пасьля бліскучых перамог над пэрсамі, 45-гадовы Анаксагор перасяліўся туды, уступіў у блізкія зносіны з Пэрыклам ды першым стаў пераказваць філязофію ў агульнадаступнай форме. Апроч самога Пэрыкла, ягонымі вучнямі былі Фукідыд, фізык Архэляй ды Эўрыпід.

Анаксагор навучаў пра вечныя элемэнты сусьвету, «каліўцы» (ці «гамэямэрыі»), якія ўключаюць у сябе ўсю паўнату сусьветных якасьцяў ды кіруюцца касьмічным Розумам. Імкнучыся тлумачыць натуральнымі прычынамі такія зьявы, як сонечнае ды месяцовае зацьменьне, землятрусы і да т. п., ён выклікаў у свой адрас абвіначваньне ў абразе багоў. Яго прысудзілі да сьмерці, ад якой выратавала яго толькі красамоўства Пэрыкла. Сьмяротны прысуд заменены быў выгнаньнем. Анаксагор пасяліўся ў Лямпсаку, дзе й памёр у 428 годзе. «Ня я страціў Атэны, але атэняне страцілі мяне» — з гонарам казаў ён.

Вонкавыя спасылкі

Анаксагорсховішча мультымэдыйных матэрыялаў