Асэнаўград

Асэнаўград (па-баўгарску: Асеновград, да 1934 году — Станімака) — горад на поўдні Баўгарыі, у Плоўдзіўскай вобласьці. Разьмешчаны за 19 км на поўдзень ад Плоўдзіва і за 165 км ад Сафіі. Зьяўляецца другім паводле велічыні горадам у вобласьці і адміністрацыйным цэнтрам грамады Асэнаўграду. Асэнаўград — найбуйнейшы ў Баўгарыі горад, які не зьяўляецца абласным цэнтрам, а таксама найбуйнейшы горад Радопаў.

Асэнаўград
баўг. Асеновград
Асэнаўград
Герб Асэнаўграду


Краіна:Баўгарыя
Вобласьць:Плоўдзіўская
Плошча:78,012 км²
Вышыня:269 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць:50 846 чал.
шчыльнасьць:651,77 чал./км²
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:0331
Паштовы індэкс:4230
Геаграфічныя каардынаты:42°0′29.473″ пн. ш. 24°52′38.262″ у. д. / 42.00818694° пн. ш. 24.877295° у. д. / 42.00818694; 24.877295 24°52′38.262″ у. д. / 42.00818694° пн. ш. 24.877295° у. д. / 42.00818694; 24.877295
Асэнаўград на мапе Баўгарыі
Асэнаўград
Асэнаўград
Асэнаўград
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.assenovgrad.com/

Над горадам знаходзяцца разваліны фартэцыі, якая была ўмацавана Іванам Асэнем II і пераўтворана ў важны фарпост у абароне паўднёвых граніцаў Другога Баўгарскага царства.

Горад вядомы сваімі шматлікімі цэрквамі, манастырамі і капліцамі, і яго часта называюць «Маленькі Ерусалім». Таксама вядомы як «Горад вясельных сукенак» з-за вялікай колькасьці атэлье і крамаў адзеньня і аксэсуараў для вясельля.

Геаграфія

Рака Чая

Асэнаўград знаходзіцца ў паўднёвай частцы Плоўдзіўскай вобласьці. Горад разьмешчаны ў даліне ракі Чэпеларскай пры пераходзе ад Радопаў да Верхнетракійскай нізіны. Такім чынам грамада Асэнаўграду злучае цэнтральную Баўгарыю, цэнтральныя Радопы і паўночна-ўсходнюю Грэцыю. Празь яе тэрыторыю праходзіць адзін з найважнейшых транспартных калідораў у Грэцыю: Плоўдзіў — Смолян — Ксанты.

Эканоміка

Цэнтар вінаробства і тытуняводзтва. У горадзе разьвіта машынабудаваньне, хімічная прамысловасьць. Каля Асэнаўграду сьвінцова-цынкавы завод і ГЭС.

Славутасьці

Сярэднявечная баўгарская царква ў Асэнавай фартэцыі
  • Каля гораду руіны Асэнавай фартэцыі (XI—XIII стагодзьдзі) з царквой XII ст.
  • Бачкоўскі манастыр (XI—XIX стагодзьдзі, з размалёўкай XII—XIX стагодзьдзяў)
  • Царква (XIV стагодзьдзе)

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Асэнаўградсховішча мультымэдыйных матэрыялаў