Баўгарыя

Рэспу́бліка Баўга́рыя (па-баўгарску: Република България) — краіна ў паўднёва-ўсходняй Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, мяжуе з Грэцыяй і Турэччынай на поўдні, Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе, з Румыніяй на поўначы ўздоўж Дунаю.

Баўгарыя
баўг. Република България
Сьцяг БаўгарыіГерб Баўгарыі
СьцягГерб
Нацыянальны дэвіз: Съединението прави силата
Дзяржаўны гімн: «Гімн Баўгарыі»
Месцазнаходжаньне Баўгарыі
Афіцыйная моваБаўгарская
СталіцаСафія
Найбуйнейшы горадСафія
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Румэн Радзеў
Бойка Барысаў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
105-е месца ў сьвеце
110 994 км²
0,3
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
100-е месца ў сьвеце
7 284 552[1]
66,2/км²
Этнічны складбаўгары (85%),
туркі (9%),
цыганы (3%),
македонцы (3%)[2]
Канфэсійны складправаслаўныя (87%),
мусульмане (13%)[2]
Пісьменнасьць95%[2]
СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва
66 месца ў сьвеце
$128,053 мільярдаў[3]
$17 869
Валюталеў (BGN)
Часавы пас
 • улетку
EET (UTC+2)
EEST (UTC+3)
Незалежнасьць
— ад Асманскай імпэрыі

22 верасьня 1908
Дамэн верхняга ўзроўню.bg
Тэлефонны код+359

Гісторыя

Баўгарская дзяржава, так званае Першае Баўгарскае царства, паўстала ў 681 (з 1018 па 1186 — пад уладай Бізантыі). Другое Баўгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год. У канцы XIV стагодзьдзя Баўгарыя была заваяваная Асманскай імпэрыяй. Вызваленая пасьля паразы Турэччыны ў вайне з Расеяй 1877—1878 гадоў. З 1879 — княства на чале зь нямецкім прынцам Аляксандрам, якога зьмяніў Фэрдынанд, з 1908 — незалежнае царства. У 1912—1913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Тракіі, што раней належалі да Асманскай імпэрыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусьветнай вайне выступіла на баку Нямеччыны. Пацярпеўшы паразу, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора. Пасьля перавароту 1923 году да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад. У сакавіку 1941 году ўлучаная ў Бэрлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзеныя нямецкія войскі. У верасьні 1944 году манархічна-аўтарытарны рэжым цара Барыса III быў зрынуты ў выніку ўварваньня Чырвонай Арміі, Баўгарыя абвесьціла вайну Нямеччыне. 15 верасьня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Баўгарыя, якая разьвівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Баўгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы. З 15 лістапада 1990 краіна завецца Рэспубліка Баўгарыя. З 1 студзеня 2007 году Баўгарыя ўваходзіць у Эўразьвяз.

Палітыка

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 году Баўгарыя зьяўляецца рэспублікай, кіраўніком якой зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца разам зь віцэ-прэзыдэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду зьяўляецца прэм’ер-міністар, які назначаецца прэзыдэнтам. Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам, які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Адміністрацыйны падзел

З 1999 году Баўгарыя дзеліцца на 28 абласьцей (па-баўгарску: област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 году. З 1987 да 1999 году краіна была падзеленая на дзесяць вялікіх абласьцей. Назва кожнай вобласьці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія зьяўляецца адначасова і сталіцай вобласьці і асобным горадам. Вобласьці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (баўг. община).

Сьпіс баўгарскіх абласьцей прадстаўлены ніжэй:

ВобласьцьБаўгарская назваКолькасьць насельніцтва (2005)Прырост насельніцтва (тыс. чал.) (2004/2005)Плошча (км²)Шчыльнасьць насельніцтва (/км²)
Благоеўградзкая вобласьцьБлагоевградска област335 000-0,8%647852
Бургаская вобласьцьБургаска област419 000-0,2%761855
Хаскаўская вобласьцьХасковска област268 000-0,7%403367
Дабрыцкая вобласьцьДобричка област207 000-0,8%470044
Габраўская вобласьцьГабровска област136 000-1,2%205367
Ямбальская вобласьцьЯмболска област148 000-1,1%420935
Кюстэндыльская вобласьцьКюстендилска област154 000-1,2%302751
Кырджалійская вобласьцьКърджалийска област160 000-0,7%403240
Ловэцкая вобласьцьЛовешка област159 000-1,3%413439
Мантанская вобласьцьМонтанска област167 000-2,0%359547
Пазарджыцкая вобласьцьПазарджишка област300 000-1,0%439368
Пэрніцкая вобласьцьПернишка област142 000-1,3%237760
Плевэнская вобласьцьПлевенска област305 000-1,5%421674
Плоўдзіўская вобласьцьПловдивска област708 000-0,2%5973118
Разградзкая вобласьцьРазградска област141 000-1,0%264853
Русэнская вобласьцьРусенска област257 000-0,7%261699
Сілістранская вобласьцьСилистренска област136 000-1,3%286247
Сьлівэнская вобласьцьСливенска област211 000-1,0%364647
Смолянская вобласьцьСмолянска област133 000-1,5%353238
СафіяСофия−град1 232 000+1,0%1349913
Сафійская вобласьцьСофийска област262 000-1,1%727736
Старазагорская вобласьцьСтарозагорска област362 000-0,5%495973
Шумэнская вобласьцьШуменска област200 000-0,6%336559
Тырговіштыйская вобласьцьТърговищка област137 000-1,0%273550
Варнаўская вобласьцьВарненска област458 000-0,1%3819120
Вялікатырноўская вобласьцьВеликотърновска област283 599-0,5%468461
Відынская вобласьцьВидинска област118 000-2,0%307139
Урацкая вобласьцьВрачанска област209 000-1,7%409852

Геаграфія

Баўгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Эўропе на ўзьбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвыспы. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сэрбіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны зьяўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі зьяўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевэн і Ўраца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзьбярэжжа 379 км. Працягласьць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сэрбія — 318 км, Турэччына — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км. Каля 60% плошчы Баўгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Баўгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Баўгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Баўгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскай паўвыспы гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Баўгарыі займае Горнатракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турэччынай, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Баўгарыі зьяўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат Баўгарыі ўмераны, цёплы, кантынэнтальны, сухі, на ўзьбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пасавасьць. Сярэдняя тэмпэратура паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Эканоміка

Эканамічныя рэформы 1989 году зьнялі цэнтральнае плянаваньне баўгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасьцю самастойна, шмат зь іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і папрыка. Значную частку сельскай гаспадаркі Баўгарыі займае вырошчваньне вінаграду для вытворчасьці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сьліваў і г. д.). Баўгарыя зьяўляецца асноўным экспартэрам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаваньні авечак, кароваў і сьвіньняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам зь лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэньне ў сельскай гаспадарцы Баўгарыі. Акрамя гэтага разьвіцьцё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, баўгарскі рыбны флёт павялічвае сваю актыўнасьць ў Атлянтычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасьць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вугалю, нафты і прыроднага газу. Водныя электрастанцыі забясьпечваюць каля 10% энэргетычных запатрабаваньняў Баўгарыі, 60% электрычнасьці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасьці атрымліваецца на ядзерных станцыях.

Значную ролю ў прамысловасьці Баўгарыі грае вытворчасьць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталяваньня, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасьці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзьбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра разьвітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі зьяўляюцца Варна і Бургас.

Дэмаграфія

У канцы 2007 году, згодна са зьвесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытуту Баўгарыі колькасьць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчынаў (48,4%) і 3 940 550 жанчынаў (51,6%). У 2006 годзе гарадзкое насельніцтва складала 5403,2 тыс. чалавек ці 70,7% агульнай колькасьці насельніцтва, сельскае — 2237 тыс. чалавек (29,3%). З 1990 году колькасьць насельніцтва Баўгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэньня (з 1990 г. сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 году, павялічыўшыся ў параўнаньні з 2000 годам на 1,5 году.

На баўгарскай мове размаўляе 84,5% насельніцтва, на турэцкай — 9,6%, на цыганскай — 4,1%.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі