Бойніцы

Места ў Славаччыне

Бо́йніцы (па-славацку: Bojnice, па-вугорску: Bajmóc, па-нямецку: Weinitz) — места ў цэнтральнай Славаччыне ў верхавінах ракі Нітра, побач з Прэвідзай. Насельніцтва — 4983 чалавекі (2005). Бойніцы добра вядомыя турыстычнымі атракцыёнамі: найстарэйшым заапаркам у Славаччыне, найбольш наведваным замкам і адным з найстарэйшых курортаў у Славаччыне.

Бойніцы
славац. Bojnice
Ліпа караля Мацея. Ззаду — Бойніцкі замак
Ліпа караля Мацея. Ззаду — Бойніцкі замак
Герб Бойніцаў
Першыя згадкі:1113
Краіна:Славаччына
Край:Трэнчынскі
Раён:Прэвідза
Рэгіён:Верхняя Нітра
Прэзыдэнт места:Францішак Там
Плошча:19,96 км²
Вышыня:291 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць:4983 чал.
шчыльнасьць:249,65 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+421-46
Паштовы індэкс:972 01
NUTS:513903
Нумарны знак:PD
Геаграфічныя каардынаты:48°46′56″ пн. ш. 18°35′10″ у. д. / 48.78222° пн. ш. 18.58611° у. д. / 48.78222; 18.58611 18°35′10″ у. д. / 48.78222° пн. ш. 18.58611° у. д. / 48.78222; 18.58611
Бойніцы на мапе Славаччыны
Бойніцы
Бойніцы
Бойніцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.bojnice.sk

Бойніцкі замак, які стаіць па-над местам, пабудаваны на травэртынавай скале з натуральнай пячорай. У замку здымаліся шматлікія міжнародныя фільмы, і шторок у ім ладзіцца міжнародны фэст прывідаў.

Геаграфія

Бойніцы знаходзяцца ў верхнім цячэньні ракі Нітра, пад Стражаўскімі гарамі. Іхняя блізкасьць да Прэвідзы (4 км) дазваляе мець супольную транспартную сыстэму. Сярод іншых найбольшых местаў — Жыліна (60 км на поўнач) і Трэнчын (65 км на захад).

Мінуўшчына

Першыя пісьмовыя згадкі пра Бойніцы датаваныя 1113 рокам, калі ў Зобарскіх актах(sk) згаданы Бойніцкі замак і ягоныя ваколіцы. Акты пішуць і пра будаўніцтва фары. Пад 1244 сустракаюцца дакумэнтаваныя згадкі пра касьцёл, што пацьвярджае палажэньне места як цэнтру рэлігійнага жыцьця Верхняй Нітры. У 1366 року кароль Людвік I надаў Бойніцам мескія прывілеі.

У Сярэднявеччы дзеля абароны места Турзоны і Пальфі ўзьвялі вакол Бойніцаў абарончы мур, скончаны ў 1663 року. Значэньне Бойніцаў павысіла і пабудова Каралеўскага тракту(sk) зь Вены да Сяміградзьдзя. З 1613 да 1823 року Бойніцы былі адной з паштовых станцыяў на гэтым тракце.

Разьвіцьцё гандлю і рамёстваў спрычынілася да ўтварэньня цэхаў, зь якіх у 1653 згаданыя цэх шаўцоў, муляраў, сапожнікаў, краўцоў, ткачоў, маляроў, гарбароў і бандароў. На чале места стаяў рыхтар з 12 сэнатарамі, яму дапамагаў пісар і гайдук.

Да 1872 Бойніцы былі гаспадарчым, адміністрацыйным і вайсковым цэнтрам рэгіёну; з пачатку XX стагодзьдзя гэтая роля перайшла да Прэвідзы. Мескія правы былі вернутыя ў 1966 року.

Насельніцтва

Турыстычная інфармацыя

  • Бойніцкі замак XI стагодзьдзя, выяўлены ў мностве фільмаў і сэрыялаў, шторок у ім ладзіцца Фэст прывідаў і жахаў
  • Касьцёл сьвятога Марціна XIV стагодзьдзя, першапачаткова гатычны, зь цікавым барокавым інтэр’ерам
  • барокавая капліца сьвятога Яна Непамуцкага XVI стагодзьдзя
  • рэнэсансныя і барокавыя жылыя дамы на плошчы
  • Бойніцкі заапарк, найбуйнейшы ў Славаччыне
  • Ліпа караля Мацея, 700-рокавая вялікалістная ліпа, адно з найстарэйшых дрэваў у Славаччыне[1]
  • Пячоры

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

  • Міраслава Ваўрынец, тэнісістка
  • Карына Габшудава, тэнісістка
  • Робэрт Крэсьцьянка, бабсьляіст
  • Юрай Куцка, футбаліст
  • Марэк Мацяшка, біятляніст
  • Міраслаў Мэчырж, тэнісіст
  • Марцін Пэтраш, футбаліст
  • Андрэй Сэкера, хакеіст

Партнэрскія месты

  • Бад Кроцынген
  • Есенік
  • Затар
  • Роста

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі