Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі

відаў Узброеных сілаў Беларусі

Вайскова-паветраныя сілы й войскі супрацьпаветранае абароны Беларусі — адзін зь відаў Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, створаны 8 лістапада[1] 2001 году ў выніку аб’яднаньня Вайскова-паветраных сілаў Рэспублікі Беларусь з Войскамі супрацьпаветранае абароны. Прызначаны для прыкрыцьця адміністрацыйных, ваенных, эканамічных цэнтраў Рэспублікі Беларусь і груповак яе войскаў ад удараў суперніка з паветра, а таксама для паразы аб’ектаў і войскаў суперніка й забесьпячэньня баявых дзеяньняў Сухапутных войскаў.

ВПС і ВСПА Беларусі

Эмблема ВПС і СПА РБ
Гады існаваньняз 2001 г.
КраінаБеларусь
ПадпарадкаваньнеМіністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць уУзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
ТыпВайскова-паветраныя сілы й Войскі супрацьпаветранай абароны
ФункцыяПрыкрыцьцё гарадоў і войскаў ад удараў з паветра
УзбраеньнеВерталёты, самалёты, зэнітныя ракетныя комплексы
Дзейны камандзірАлег Двігалёў

Структура

Сьцяг ВПС і СПА Рэспублікі Беларусь

ВПС і войскі СПА Рэспублікі Беларусь маюць у сваім складзе наступныя роды войскаў:

  • ВПС,
  • зэнітныя ракетныя войскі,
  • радыётэхнічныя войскі.
  • спэцыяльныя войскі й службы

Арґанізацыйна, ВПС і войскі СПА ўключаюць:

  • Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
  • Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньне,
  • вайсковыя часткі непасрэднага падначаленьня,
  • вайсковыя часткі апэратыўнага, тэхнічнага й тылавога забесьпячэньня

Пункты базаваньня

Баявы склад

На красавік 2012 г. войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі налічвалі звыш 500 вайскоўцаў і асобаў цывільнага пэрсаналу. Асабовы склад штодня падчас баявога дзяжурства суправаджаў звыш 400 паветраных суднаў. На ўзбраеньні стаялі аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня «Бор», «Паляна-РБ» і «Рыф-Р» беларускай распрацоўкі і вытворчасьці[3].

Пазначэньне фармаваньня ці часьціУзбраеньне й абсталяваньнеМесца разьмяшчэньня
Камандаваньне Ваенна-паветраных сілаў і войскаў СПАМенск
   Паўночна-заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньнеМачулішчы
   Заходняе апэратыўна-тактычнае камандаваньнеБаранавічы
61-я зьнішчальная авіябазаСу-30

МІГ-29

Баранавічы
50-я зьмяшаная авіябазаІл-76АД

Ан-12Ан-26

Мачулішчы
116-я ґвардзейская Радомская Чырванасьцяжная штурмавая авіяцыйная базаСу-25

Су-25УБ

Ліда
206-ы цэнтар падрыхтоўкі лётнага складуL-39Ліда
483-я база аховы, абслугоўваньня й забесьпячэньня Менск
8-я радыётэхнічная брыгада Баранавічы
49-ы радыётэхнічны полк Валер'янава
56-ы Тыльзыцкі асобны полк сувязі Менск
83-ы асобны інжынэрна-аэрадромны полкБабруйск
1-ы зэнітна-ракетны полкГорадня
15-я зэнітная ракетная брыгадазэнітныя ракетныя комплексы «Тор-М2К» і «С-300»Фаніпаль
29-я зэнітна-ракетная брыгадаБарысаў
56-я зэнітна-ракетная брыгадаСлуцак
115-ы зэнітна-ракетны полкБерасьце
120-я Яраслаўская зэнітна-ракетная брыгадаБаранавічы
302-я зэнітна-ракетная брыгадаДаманава
377-ы зэнітна-ракетны полк Полацак
825-ы зэнітна-ракетны полкПолацак
927-ы цэнтар падрыхтоўкі й ужываньня бесьпілотных авіяцыйных комплексаўБяроза

Тэхніка і ўзбраеньне

Крыніцы [4][5][6]

ТыпВытворчасьцьВыяваКолькасьцьНататкі
Самалёты
Баявыя самалёты
Су-27

Су-27УБ

 СССР/ Беларусь 20

3

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт
МІГ-29 / МІГ-29БМ

МІГ-29УБ

 СССР/ Беларусь 40

1

Беларуская мадэрнізацыя й рамонт з 2002 году
Су-25

Су-25УБ

 СССР 70

6

Транспартныя самалёты
Іл-76М  СССР 4
Ан-26  СССР 6
Навучальныя самалёты
L-39 ЧССР 10
Верталёты
Транспартныя верталёты
Мі-8  СССР 125
Мі-6  СССР 29
Мі-26  СССР 14
Ударныя верталёты
Мі-24В  СССР 50
Выведвальныя верталёты
Мі-24К  СССР 8
Мі-24Р  СССР 8
СПА
С-300ПС  СССР 2 дывізіёнаПастаўлены ў 2005—2006 гадах са складу УС РФ, аплата па бартары васьміосьнымі шасі МЗКТ-79221 для ракетных комплексаў РС-12М1 «Таполя-М»
С-125  СССР/ Беларусь Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнізацыя
Бук  СССР 12 батарэяў
С-200  СССР4 дывізіёны
ЗРК «Тор-М2»  Расея 3 батарэіСа сьнежня 2011 г. у 120-й зэнітна-ракетнай брыгадзе (Баранавічы), у тым ліку на колавым шасі Менскага заводу колавых цягачоў[7].

Аварыйнасьць

Су-27УБМ за пятнаццаць хвілінаў да катастрофы на авіяшоў ў Польшчы

Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных у сьнежні 2007 году, з траўня 1997 году ў ВПС і ВСПА Беларусі не было ніводнага авіяцыйнага здарэньня[8]. Катастрофа зьнішчальніка Су-27 у 2009 годзе стала, верагодна, першаю стратаю за 12 гадоў. Інфармацыя пра колькасьць лётных здарэньняў у 1990-я гады адсутнічае, вядомыя толькі некаторыя выпадкі.

  • 23 траўня 1996 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-27. Пілёт Уладзімер Карват адвёў падальную машыну ад населенага пункту й быў пасьмяротна ганараваны званьнем Героя Беларусі.
  • 24 траўня 1997 году падчас трэніравальнага палёту разьбіўся Су-17, пілёт Сяргей Пагрэбан загінуў[9].
  • 30 жніўня 2009 году падчас выступу на авіяцыйным шоў у Польшчы разьбіўся Су-27УБМ. Загінулі абодва чальцы экіпажа — палкоўнікі Аляксандар Марфіцкі й Аляксандар Жураўлевіч[10].
  • 21 красавіка 2010 году падчас трэніравальнага палёту ва ўмовах абмежаванае бачнасьці адбылося сутыкненьне ў паветры двух самалётаў МІГ-29. Пілот аднаго з самалётаў катапультаваўся. Іншы самалёт пасьпяхова прызямліўся на базавым аэрадроме.[11]
  • 29 лістапада 2011 году поруч Пружанаў разьбіўся верталёт Мі-24, загінулі тры чалавекі[12].
  • 12 чэрвеня 2012 году паблізу вёскі Навіны Наваградзкага раёну разьбіўся Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы; пілёт Мікалай Грыднеў загінуў[13].

Здарэньні

  • 12 верасьня 1995 году тры паветраныя шары, якія змагаліся за кубак Гордана Бэнэта, заляцелі ў беларускую паветраную прастору. Нягледзячы на той факт, што арґанізатары паведамілі беларускаму ўраду пра гонку яшчэ ў траўні й што пляны палётаў былі таксама прадстаўленыя, беларускія вайскова-паветраныя сілы зьбілі адзін паветраны шар. Загінулі двое амэрыканскіх грамадзянаў. З двух астатніх паветраных шароў адзін быў змушаны адразу экстрана прызямліцца, а іншы прызямліўся празь дзьве гадзіны пасьля здарэньня з прычыны пагаршэньня надвор’я. Экіпажы двух паветраных шароў былі аштрафаваны за ўезд у Беларусь бязь візы, а затым вызваленыя[14][15].
  • 4 ліпеня 2012 году швэдзкі самалёт выляцеў з аэрадрому ў Пацюнах (Летува, Ковенскі раён), перасёк мяжу беларускае паветранае прасторы ў раёне Дзевянішак (побач з Салечнікамі ды Іўем), праляцеў над Івянцом[16] і, па некаторых меркаваньнях, лятаў нават над Менскам[17]. Паводле сьцьверджаньняў імаверных удзельнікаў інцыдэнту, лётчыкі скідвалі з самалёта пакеты з парашутамі, на якія былі прывязаныя цацкі ў выглядзе мядзьведзяў з улёткамі, што заклікалі да абароны свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. Пілёты заўляюць, што ў выпадку затрыманьня беларускімі ўладамі яны плянавалі знайсьці прытулак у амбасадзе Швэцыі і што акцыя плянавалася цэлы год, таксама ў раёне Менску іх выклікалі дыспэтчары менскага аэрапорту. У мэтах пілётаў спачатку быў намер скінуць цацкі на рэзыдэнцыю прэзыдэнта Беларусі, але потым пілёты пабаяліся гэта рабіць[18].

Спачатку кіраўніцтва Беларусі адмаўляла факт парушэньня мяжы, але потым прызнала яго[19]. 31 ліпеня 2012 г. Аляксандар Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі ґенэрал-маёра Ігара Рачкоўскага і камандуючага войскамі СПА Беларусі ґенэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна[20]. Да таго ж, Прэзыдэнт пазбавіў пасады й віцэ-прэм’ера Сяргея Румаса[21]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі