Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі | |
Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана Војске Србије | |
Эмблема ВПС і СПА Сэрбіі | |
Гады існаваньня | з 24 сьнежня 1912 р. |
---|---|
Краіна | Сэрбія |
Падпарадкаваньне | Міністэрства абароны Сэрбіі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Сэрбіі |
Тып | Вайскова-паветраныя сілы |
Заступнік | Сьвяты прарок Ільля |
Войны | Першая балканская вайна Другая балканская война Першая сусьветная вайна |
Знакі ўзнагароды | |
Дзейны камандзір | Брыґадны ґенэрал Ранка Жывак па-сэрбску: Бригадни генерал Ранко Живак[1] |
Вайско́ва-паве́траныя сі́лы і во́йскі СПА Сэ́рбіі (па-сэрбску: Ратно ваздухопловство и противваздухопловна одбрана, РВ и ПВО) — адзін з тыпаў Узброеных сілаў Сэрбіі. Былі створаныя ў 1912 годзе і прынялі ўдзел у Балканскіх ды Першай сусьветнай войнах. У 1918—1941 роках існавалі як Каралеўскія ВПС Югаславіі, а потым ВПС і СПА ЮНА. Распад Югаславіі меў цяжкія наступствы для сэрбскае вайсковае авіяцыі. ВПС прымалі ўдзел у баявых дзеях у Харватыі ў 1991 годзе й панесьлі вялікія страты падчас вайсковае апэрацыі НАТО ў 1999 годзе. У цяперашні час ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца ў працэсе рэфармаваньня.
Кіраўніцтва ВПС і СПА (па-сэрбску: Команда В и ПВО)
Нашыўка | Назва фармаваньня | Месца дысьлякацыі | Узбраеньне |
---|---|---|---|
Кіраўніцтва ВПС і СПА Сэрбіі | Зэмун | ||
204-я авіябрыґада[2] | Батайніца | ||
101-я зьнішчальная авіяцыйная эскадрыльля | Батайніца | Л-18, НЛ-18, Л-17, НЛ-16Ш, В-53 | |
252-я зьмяшаная авіяцыйная эскадрыльля | Батайніца | J-22, НJ-22, Н-62, Н-62Т, Н-62Ш, В-53, ХТ-40, ХН-42М, ХН-45М, ХО-42, ХО-45 | |
138-я зьмяшаная транспартная авіяцыйная эскадрыльля | Батайніца | Т-70, Jак-40, Dо-28D2, Ан-2ТД, ХТ-40, ХО-42, ХО-45 | |
1-ы выведвальны авіяцыйны атрад | Батайніца | Л-15М, Л-17К, В-53 | |
24-ы авіятэхнічны батальён | Батайніца | ||
17-ы батальён аховы аэрадрома | Батайніца | ||
117-ы артылерыйска-ракетны дывізіён СПА | Батайніца | Бофарс Л 70, 40 мм, 9К38М «Шыла» | |
98-я авіябаза[3] | Ладжэўцы, Ніш | ||
241-я зьнішчальна-бамбавальная авіяцыйная эскадрыльля | Ладжэўцы | J-22, НJ-22, Н-62, В-53 | |
714-я супрацьтанкавая гэлікоптэрная эскадрыльля | Ладжэўцы | ХН-42М, ХО-42, ХО-45, ХІ-42 | |
119-я зьмяшаная гэлікоптэрная эскадрыльля | Ніш | ||
2-і выведвальны авіяцыйны атрад | |||
24-ы авіятэхнічны батальён | |||
161-ы батальён аховы аэрадрома | |||
98-ы батальён аховы аэрадрома | |||
98-ы артылерыйска-ракетны дывізіён СПА | Бофарс Л 70, 40 мм, 9К38М «Шыла» | ||
250-я ракетная брыґада СПА[4] | Бялград (штаб) | ||
Штабная батарэя | |||
1-ы ракетны дывізіён СПА | С-125М1Т «Нева», 9К32 «Страла-2M» | ||
2-і ракетны дывізіён СПА | С-125М1Т «Нева», 9К32 «Страла-2M» | ||
3-і самаходны ракетны дывізіён СПА | 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M» | ||
4-ы самаходны ракетны дывізіён СПА | 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M» | ||
5-ы самаходны ракетны дывізіён СПА | 2К12 «Куб-М», 9К32 «Страла-2M» | ||
126-ы цэнтар паветранага назіраньня, выяўленьня й навядзеньня[5] | Бялград | РЛС назіраньня П-12 і П-14, радары вымярэньня вышынь ПРВ-11, аглядныя радыёлякатары С-605/654, радары для вымярэньня вышынь С-613, аглядны радыёлякатар ТПС-63, трохмерныя радары АН/ ТПС-70, Аўтаматызаваныя інфармацыйна-вымяральныя сыстэмы АС-74 ды АС-84. | |
Штабная рота | |||
20-ы батальён ПНВН | |||
31-ы батальён ПНВН | |||
Рота паветрана-тэхнічнага й тэхнічнага абслугоўваньня ды забесьпячэньня | Ладжэўцы, Ніш | ||
210-ы батальён сувязі | |||
333-і інжынэрны батальён |
На ўзбраеньні ВПС і СПА Сэрбіі месьцяцца баявыя й транспартныя летакі, баявыя ды транспартныя гэлікоптэры, комплексы СПА й радыёлакацыйныя станцыі. Яны разьмеркаваны між 98-ю ды 204-ю авіябрыґадамі, 250-ю брыґадаю СПА й 126-ю брыґадаю паветранага назіраньня[6][7].
Разьмяшчэньне ўзбраеньняў у злучэньнях і падразьдзелах ВПС і СПА Сэрбіі было праведзенае падчас вайсковае рэформы, распачатае пасьля распаду Дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі й Чарнагорыі ў 2006 року. У 2007 годзе 230-ы, 240-ы ды 310-ы палкі СПА былі расфармаванымі, іх узбраеньне было часткова сьпісаным, часткова перададзенае ў дывізіёны 250-е брыґады СПА. Зэнітныя гарматы Bofors L70 былі разьмеркаваныя ў зэнітна-ракетныя дывізіёны 98-е й 204-е авіябрыґадаў[8].
Большасьць узбраеньняў ВПС і СПА Сэрбіі былі зробленыя ў СССР або СФРЮ і цяпер лічацца састарэлымі. Пасьля распаду Югаславіі ў войска доўгі час не паступала сучасная тэхніка. Выключэньнем былі закупкі навучальных самалётаў УТВА Ласта, якія вырабляе фабрыка УТВА ў Панчаве. Працэс абнаўленьня авіяцыі аднавіўся ў 2016 годзе, калі ў Расеі былі набытыя два гэлікоптэры Мі-17[9], а шэсьць зьнішчальнікаў МіГ-29 былі атрыманы задарма[10].
Рамонтам і мадэрнізацыяю наяўных лятальных апаратаў і сыстэмаў СПА займаецца Авіяцыйны інстытут «Мома Станайлавіч» у Батайніцы[11][12].
Апазнавальны знак | Знак на фюзэляж | Знак на кіль | Калі ўжываўся | Парадак нанясеньня |
---|---|---|---|---|
няма | 1912—1915 | Ніжняя частка ніжняга крыла цалкам афарбоўвалася ў колеры сьцяга Сэрбіі. | ||
няма зьвестак | 1912—1915 | |||
1916—1918 | Летакі, атрыманыя з Францыі па праґраме вайсковае дапамогі, мелі стандартныя францускія апазнавальныя знакі. Сэрбская какарда або сэрбскі сьцяг наносіліся на фюзэляж як дадатак. | |||
1916 — 1918 | Летакі, атрыманыя з Францыі па праґраме вайсковае дапамгоі, мелі стандартныя францускія апазнавальныя знакі. Сэрбская какарда або сэрбскі сьцяг наносіліся на фюзэляж як дадатак. Афіцыйны ўжытак сьцяга Сэрбіі ў якасьці знака на фюзэляж быў рэґлямэнтаваны да 1918 року. | |||
няма зьвестак | ||||
з 2006 року па бягучы час |
Катэґорыі | Ґенэралы[13] | Старшыя афіцэры | Малодшыя афіцэры[14] | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сэрбскі ранґ | Генерал | Генерал потпуковник | Генерал мајор | Бригадни генерал | Пуковник | Потпуковник | Мајор | Капетан прве класе | Капетан | Поручник | Потпоручник |
Беларускі аналяґ | Ґенэрал-палкоўнік | Ґенэрал-лейтэнант | Ґенэрал-маёр | няма | Палкоўнік | Падпалкоўнік | Маёр | Капітан | Старшы лейтэнант | Лейтэнант | Малодшы лейтэнант |
Катэґорыі | Падафіцэры[15] | Жаўнеры[16] | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
няма | ||||||||||
Сэрбскі ранґ | Заставник прве класе | Заставник | Старији водник прве класе | Старији водник | Водник прве класе | Водник | Млађи водник | Десетар | Разводник | Воjник |
Беларускі аналяґ | Старшы прапаршчык | Прапаршчык | няма | Старшына | няма | Старшы сяржант | Сяржант | Малодшы сяржант | Яфрэйтар | Шараговец |
Мэталічныя знакі | Вышытыя знакі |
---|---|
Вайскова-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны Сэрбіі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|