Ваўчаягадавыя

Ваўчаягадавыя (Thymelaeaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 46 родаў і 913 відаў[1].

Ваўчаягадавыя
Daphne mezereum — беларускі від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадМальвакветныя (Malvales)
СямействаВаўчаягадавыя
Бінамінальная намэнклятура
Thymelaeaceae Juss.
ITIS 27124 ·

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — невялікія дрэвы або хмызьнякі, зрэдку ліяны або травы. Лісьце супротыўнае або чарговае, рэдка тройчатае; прылісткі адсутнічаюць; ліставая пласьцінка простая, цэлая. Кветкі ў суквецьці; чашачкі (3)4–5(6)-часткавыя; венца маюць роўную або падвоеную колькасьць часткаў чашачкі альбо адсутнічаюць; тычачак ад двух да многіх. Плод — часта ягада, часам арэх, касьцянка або каробачка, у асноўным непрыкметны[2][3][4].

Арэал

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, асабліва ў трапічных рэгіёнах Афрыкі і Аўстраліі[2][3][4].

Крыніцы