Вольфсбург

Во́льфсбург (па-нямецку: Wolfsburg) — места ў зямлі Ніжняя Саксонія, Нямеччына. Разьмешчаны на рацэ Алер на паўночны ўсход ад Браўншвайгу, за 75 км на ўсход ад Гановэру і за 230 км на захад ад Бэрліну.

Вольфсбург
ням. Wolfsburg
Шлёсштрасэ ў старым горадзе
Шлёсштрасэ ў старым горадзе
Герб ВольфсбургуСьцяг Вольфсбургу
Дата заснаваньня:1938
Краіна:Нямеччына
Зямля:Ніжняя Саксонія
Раён:Гарадзкі раён
Кіраўнік:Дэніс Вайльман[d]
Плошча:204,02 км²
Вышыня:63 м н. у. м.
Унутраны падзел:16 Ortschaften, 40 Stadtteil
Насельніцтва (2012)
колькасьць:123 144 чал.
шчыльнасьць:603,59 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:05361, 05362, 05363, 05365, 05366, 05367, 05308
Паштовыя індэксы:38400—38448
Нумарны знак:WOB
Геаграфічныя каардынаты:52°25′23″ пн. ш. 10°47′14″ у. д. / 52.42306° пн. ш. 10.78722° у. д. / 52.42306; 10.78722 10°47′14″ у. д. / 52.42306° пн. ш. 10.78722° у. д. / 52.42306; 10.78722
Вольфсбург на мапе Нямеччыны
Вольфсбург
Вольфсбург
Вольфсбург
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.wolfsburg.de

Праз горад праходзяць аўтабан А39 і хуткасная чыгунка Гановэр — Бэрлін. Па стане на 31 сьнежня 2011 году колькасьць насельніцтва складала 120 889 чалавек[1].

Вольфсбург заснаваны ў 1938 року і цяпер вядомы як месцапалажэньне штаб-кватэры «Фальксвагену».

Гісторыя

Завод «Фальксвагену»

Быў заснаваны 1 ліпеня 1938 году пад назвай Stadt des KdF-Wagens (па-беларуску: Места KdF-аўтамабілю) ля вёскі Фалерсьлебэн і прызначаўся для пражываньня працаўнікоў новаадчыненага прадпрыемства Volkswagen па вытворчасьці «народнага аўтамабілю» Volkswagen Beetle (па-беларуску: жук). Нагледзячы на тое, што вытворчасьць «Жукоў» тут была згорнутая ў 1978 (і перанесеная ў Мэксыку), завод працягвае існаваньне.

У часе Другое сусьветнае вайны тут таксама вырабляліся аўтамабілі, самалёты і іншыя транспартныя сродкі для ваенных мэтаў, у асноўным з прыцягненьнем прымусовай працоўнай сілы і ваеннапалонных. На загад Гітлера была пабудаваная чыгуначная станцыя для транспартаваньня і атрыманьня гатовых дэталяў для зборкі.

У 1945 годзе паселішча было перайменаванае ў Вольфсбург паводле аднайменнага замку, які быў заснаваны каля 1300 году на беразе ракі Алер. У 1951 годзе Вольфсбург быў выдзелены са складу раёну Гіфгорн і атрымаў статус гарадзкога раёну.

У лістападзе 2003 году на адзін тыдзень быў перайменаваны ў «Гольфсбург» дзеля сьвяткаваньня пачатку 5-га пакаленьня сэрыі Volkswagen Golf.

Славутасьці

  • Замак Вольфсбург, які ўпершыню ўпамінаецца пад 1302 годам. Сядзіба шляхецкага роду фон Бартэнсьлебэнаў
  • Autostadt — вялікі музэй аўтамабіляў плошчай 42 гектары пад адкрытым небам, адчынены ў 2000 годзе. Акрамя выставы аўтамабіляў канцэрну тут можна выбраць аўтамабіль Volkswagen пад замову або прыняць удзел у розных культурных мерапрыемствах ці забавах
  • Навуковы цэнтар «Фэна» — найвялікшы музэй прыкладных навук у Нямеччыне
  • Прыватны музэй мастацтва Kunstmuseum Wolfsburg(de), які спэцыялізуецца на сучасным мастацтве
  • Плянэтарый

У старой частцы(de) Вольфсбургу захаваліся некалькі сядзібаў каркаснага стылю.

Спорт

У месьце дзейнічае футбольны клюб «VfL Wolfsburg» (заснаваны ў 1945 годзе, чэмпіён Нямеччыны 2009 году), а таксама хакейная каманда «Грызьлі Адамс Вольфсбург».

З 1993 году ладзіцца тэнісны турнір Volkswagen Challenger.

Месты-сябры

Асобы

  • Аўгуст Гайнрых фон Фалерсьлебэн, паэт
  • Дэра Гой, музы́ка гурту «Oomph!»
  • Саша Паэт, музыка («Avantasia», «After Forever», «Heaven's Gate» і іншых)
  • Карын Янке, спрынтэрка

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі