Вольфсбург (футбольны клюб)

нямецкі футбольны клюб

«Вольфсбург» (па-нямецку: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Нямеччыны 2009 году, уладальнік Кубка (2015) і Супэркубка Нямеччыны (2015). Клюб вырас з мультыспартовага клюбу для супрацоўнікаў заводу па вытворчасьці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і зьяўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[1][2].

Вольфсбург
Поўная назваVerein für Leibesübungen Wolfsburg
Заснаваны12 верасьня 1945
ГорадВольфсбург, Нямеччына
СтадыёнФольксваген Арэна
Умяшчальнасьць: 30 000
КіраўнікФольксваген (канцэрн)
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатБундэсьліга
 · 2022—20238 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
vfl-wolfsburg.de (ням.)​ (анг.)

Гісторыя

1938—1946

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для працоўных заводу «Фольксваген». Першым футбольным клюбам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановэр у сэзонах 1943—1944 і 1944—1945 гадоў.

12 верасьня 1945 году быў заснаваны новы клюб — «VSK Вольфсбург». Ягоная форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 сьнежня 1945 году ў клюбе адбыўся крызіс, які амаль спыніў ягонае існаваньне, бо ўсе гульцы за выключэньнем аднаго пакінулі клюб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты гулец, працаваў разам зь Вілі Гільбэртам па адраджэньні каманды й набору новых гульцоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 году клюб згуляў таварыскую гульню з «Шальке-04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

1946—1963

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў ў наступныя сэзоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэньне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клюб «Гайдэр» зь лікам 2:1, што дазволіла клюбу прабіцца ў Обэрлігу Поўнач. Тым ня менш, «Вольфсбург» змагаўся за выжываньне ва ўсіх наступных сэзонах, пакуль нарэшце ня вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэньня першай прафэсійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэсьлігі, «Вольфсбург» зноў гуляў у Обэрлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасьці лігай.

1963—1997

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іхным найлепшым дасягненьнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэсьлігу, але там яны выглядалі слаба й прабіцца ў галоўную лігу Нямеччыны ня здолелі.

Зь сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Обэрлізе Поўнач. Пасьлядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадох, а затым і посьпех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сэзоне 1992—1993 гадоў у Другой Бундэсьлізе. «Вольфсбург» бесьперапынна дамагаўся пэўнага посьпеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Нямеччыны ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхэнглядбаскай «Барусіі» зь лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сэзоне 1996—1997 гадоў «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэсьлігу.

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрКун Кастээльс1992
2 АбКіліян Фішэр2000
3 АбСэбыстыяан Борнаў1999
4 АбМаксанс Лякруа2000
5 АбСэдрык Цэзыгер1998
6 ПААстэр Уранкс2002
7 НапВацлаў Чэрны1997
9 НапАмін Сар (ар. Ліён)2001
10 НапЛюкас Нмэча1998
11 НапТ’ягу Тамаш2002
12 БрПавао Пэрван1987
13 АбРажэрыю1998
16 НапЯкуб Камінскі2002
17 НапКевін Бэрэнс1991
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
18 НапДжэнан Пэйчынавіч2005
19 ПАЛоўра Маер1998
20 АбРыдле Баку1998
21 АбЁакім Мэгле1997
23 НапЁнас Вінд1999
25 АбМорыц Енц1999
26 НапЮлісэс Льянэс2001
27 ПАМаксімілян Арнольд (капітан)1994
30 БрНікляс Клінгер1995
31 ПАЯнік Гэргарт1994
32 ПАМатыяс Сванбэрг1999
39 НапПатрык Вімэр2001
40 ПАКевін Парэдэс2003

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі