Вэстэрботэн (лэн)

Вэстэрботэн (па-швэдзку: Västerbottens län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Вэстэрботэн і Ляплянд, часткова ў Онгерманляндзе, і зусім невялічкая незаселеная частка — у Емтляндзе. Мяжуе з лэнамі Емтлянд, Вэстэрнорлянд і Нарботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Умеа.

Вэстэрботэн
па-швэдзку: Västerbottens län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Умеа
Дата ўтварэньня 1638[1]
Ляндсгёўдынг Гэлен Гэльмарк Кнутсан
Насельніцтва (2023)
278 729 (14-е месца)
Шчыльнасьць 4,84 чал./км²
Плошча 55 432 км² (2-е месца)
Шырата Паўночная 64°20’41
Даўгата Усходняя 18°18’51
Лэн Вэстэрботэн на мапе Швэцыі
Вэстэрботэн на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-AC
Код аўтам. нумароў AC
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Камуны лэну Вэстэрботэн

Лэн Вэстэрботэн разьмешчаны на поўначы Швэцыі і падзяляецца на 15 камунаў. На ўсходзе абмываецца Батнічным залівам. Насельніцтва лэну складае 278 729 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).

Найбуйнейшыя гарады

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Вэстэрботэн зьяўляюцца Ўмеа (91 916 чал.), Шэлефтэа (36 388 чал.), Люксэле (8 660 чал.).

Вонкавыя спасылкі

Вэстэрботэн (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў