Віня-Пых (кніга)
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
«Віня-Пых» | |
Winnie-the-Pooh | |
Жанр: | Дзіцячы раман |
---|---|
Аўтар: | Алан Мілн |
Мова арыгіналу: | Ангельская |
Публікацыя: | 14 кастрычніка 1926 (97 гадоў таму) |
Выдавецтва: | Мэтуэн (Лёндан, Ангельшчына) |
Колькасьць старонак: | 128 |
Ілюстратар: | Эрнэст Шэпард |
Пераклад на беларускую: | 2007 |
Перакладчык: | Віталь Воранаў |
Носьбіт: | Кніга |
Наступны твор: | «Хатка ў Пыхавым закутку» |
ISBN: | 978-985-5487-12-X |
Электронная вэрсія |
«Віня-Пых» — першая кніга прыгодаў пра Віня-Пыха, аўтарства А. А. Мілна, напісаная ў 1926 годзе. Працяг прыгодаў у кніжцы «Хатка ў Пыхавым Закутку».
Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне друкаваныя ў форме апавяданьняў. Першая частка, напрыклад, была адаптаваная з апавяданьня «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэньня 1925 году.
Кніга была перакладзеная ў больш чым 30 моваў, у тым ліку і на беларускую, а таксама лацінскую і мову эспэранта.
На беларускую мову кніжка была перакладзеная ў 2003 годзе, але з прычыны доўгай працэдуры набываньня аўтарскіх правоў на выданьне, у форме кніжкі выйшла толькі ў 2007 годзе накладам у 2000 асобнікаў[1] у выдавецтве «Белы Крумкач» (Познань, Польшча). Пераклад на беларускую — Віталь Воранаў.
Аўдыёкніга з беларускім перакладам выйшла ў 2022 годзе, у выдавецтве Кніжны Воз. Ролі агучылі Андрэй Дробыш (Трус), Алег Гарбуз (Віня-Пых, Сава), Крысціна Дробыш (Крыштусь Родзька, Кенга, Малеча Ру), Андрэй Мілюхін (апавядальнік, Парсючок, Іа).
Сьпярша ён падумаў: «Гэтае бзыканьне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканьне гудзела і бзыкала проста так, зь ніадкуль. Калі я чую бзыканьне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».