Гнэйс
Гнэйс (ням. Gneis) — горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры мэтамарфізьме магматычных (ортагнэйсы) або асадкавых (парагнэйсы) парод, паводле складу блізкая да гранітаў.
Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінэралаў (біятыт, рагавая падманка, піраксэн). Дадаткі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, сьветла-ружовы. Шчыльнасьць 2500 — 2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найбольш старажытных участкаў зямной кары. На тэрыторыі Беларусі разам зь іншымі пародамі складаюць дакэмбрыйскі крышталічны фундамэнт.
Прыдатныя на выраб друзу, ходнікавых пліт, як абліцовачны камень.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 304. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаКарлес ПудждэмонВікіпэдыя:ФорумПрыназоўнікМарыя АнтуанэтаСпэцыяльныя:ПошукЛічэбнікСпэцыяльныя:Апошнія зьменыШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/Сучасныя2008БабёрАркадзь КуляшоўПорнгабАпавядальны сказВікіпэдыя:СуполкаВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюДругая сусьветная вайнаДзеяслоўПорнасайтДапамога:ЗьместЛюдміла РублеўскаяВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціЛязьбійская парнаграфіяЯнка СіпакоўКатэгорыя:Вікіпэдыя:Старонкі, дзе ігнаруюцца назвы для адлюстраваньняІван ШамякінВікіпэдыяЎМікола МятліцкіПрыметнікБеларусьЛацінкаКузьма ЧорныМаксім ТанкБеларуская моваАлесь СавіцкіІмёны ліцьвінаўПарнафільм у ФранцыіMemento mori