Перайсьці да зьместу

Голас беларуса (1925)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Голас беларуса
Тып газэта
Выдавец Кастусь Езавітаў
Краіна
Галоўны рэдактар Кастусь Езавітаў
Рэдактар Кастусь Езавітаў
Заснаваная 1925
Закрытая 1930
Палітыка Бацькаўшчына
Мова беларуская
Штаб-кватэра Рыга

«Го́лас белару́са» — штотыднёвая сялянска-работніцкая газэта, орган беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі. Выдавалася ў 1925—1930 гг. у Рызе на беларускай мове. Рэдактар-выдавец Кастусь Езавітаў.

Ставіла за мэту абуджаць нацыянальную сьвядомасьць беларусаў у Латвіі, гуртаваць іх на сацыяльна-эканамічным і нацыянальным грунце, абараняць інтарэсы беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, разьвіваць культурную і нацыянальную самабытнасьць.

Пісала пра дзейнасьць суполак, таварыстваў, інфармавала пра стан асьветы, школьнай справы, жыцьцё беларусаў у Летуве, Чэхаславаччыне, Сібіры, Савецкай Беларусі. На старонках газэты зьмешчаныя матэрыялы пра стварэньне Беларускага нацыянальнага камітэту ў Латвіі, арышты беларускіх грамадзкіх дзеячаў і дэпутатаў сэйму ў Польшчы, справаздача Езавітава пра Акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (Менск, 1926), інфармацыя пра кніжныя навінкі ў Менску, вершы Віктара Вальтара, П. Сокала і інш., пераклады на беларускую мову твораў Яніса Райніса. Перадрукоўвала матэрыялы з газэт «Савецкая Беларусь», «Беларуская вёска» і інш.

Літаратурарэдагаваць крыніцу

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаВікіпэдыя:ФорумСпэцыяльныя:Апошнія зьменыКарлес ПудждэмонЮрай ЦінтулаЯўгенія ЯнішчыцСпэцыяльныя:ПошукВікіпэдыя:Пра ВікіпэдыюПрыназоўнікІван ЧыгрынаўВікіпэдыя:Адмова ад адказнасьціБеларусьДругая сусьветная вайнаШаблён:Пісьменьнікі і паэты Беларусі/СучасныяВікіпэдыя:Пошук па катэгорыяхВікіпэдыяАлег ЖданЎАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіВікіпэдыя:Абраныя артыкулыВікіпэдыя:Паведамленьні пра памылкіЖывіляПошукавая аптымізацыяДапамога:ЗьместІмёны ліцьвінаўІгар СідарукМіраслаў ЛазоўскіГутаркі ўдзельніка:RiwaiНазоўнік16 траўняФранц БайрасСьпіс гарадоў БеларусіАлесь СавіцкіІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіВікіпэдыя:Як зарэгістраваццаВікіпэдыя:СуполкаБісэксуальная парнаграфіяУдзельнік:Riwai