Джозэф Конрад

Джозэф Конрад (па-польску: Teodor Józef Konrad Korzeniowski, па-ангельску: Joseph Conrad; 3 сьнежня 1857, Бярдычаў, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя — 3 жніўня 1924, Бішапсборн, Англія — брытанскі пісьменьнік і публіцыст польскага паходжаньня, які стаў брытанскім грамадзянінам у 1886 годзе.

Джозэф Конрад
Joseph Conrad
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Юзэф Тэадор Конрад Кажэнёўскі[1]
Нарадзіўся 3 сьнежня 1857
Бярдычаў, Кіеўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 3 жніўня 1924
Бішапсборн, Англія
Пахаваны
Бацькі Апалён Кажанёўскі
Эва Каржанеўская[d]
Сужэнец Jessie George[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 1895—1923
Кірунак псыхалягічны рэалізм і мадэрнізм
Жанр навэла, аповесьць
Мова ангельская мова[3] і польская мова[3]
Подпіс Выява аўтографу
[[::en:s:Author:Joseph Conrad|Творы]] ў Вікікрыніцах

Джозэф Конрад лічыцца адным з найбуйнейшых англамоўных навэлістаў[4], хоць ён не размаўляў вольна на ангельскай мове да свайго дваццацігодзьдзя. У будучым выказваўся з заўважным польскім акцэнтам. Ён пісаў аповесьці і навэлы, дзеяньне большасьці зь якіх адбываецца на моры альбо ў далёкіх портах, што адлюстроўвае выпрабаваньне чалавечага духу патрэбамі абавязку і гонару.

Конрад быў майстрам празаічнае стылістыкі, які прыўнёс выразна неангельскую трагічную адчувальнасьць у ангельскую літаратуру[5]. Тым часам, як некалькі яго твораў маюць у сабе адценьне рамантызму, яго разглядаюць як папярэдніка літаратуры мадэрнізму. Яго апавядальны стыль і пэрсанажы-антаганісты паўплывалі на шматлікіх аўтараў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі