Дэтройт

Дэтро́йт (па-ангельску: Detroit [dɪˈtrɔɪt], ад францускага: de’troit — «праліў», мянушка: Горад матораў) — горад на поўначы ЗША, у штаце Мічыган. Месьціцца на рацэ Дэтройт, на мяжы з Канадай. Насельніцтва 951,3 тысячы жыхароў (2000), з прыгарадамі 4,4 мільёну жыхароў. Заснаваны 24 ліпеня 1701 году францускімі гандлярамі. Зьяўляецца буйным аўтапрамысловым цэнтрам.

Дэтройт
анг. Detroit
Дэтройт
Герб ДэтройтуСьцяг Дэтройту
Першыя згадкі:24 ліпеня 1701
Краіна:ЗША
Штат:Мічыган
Кіраўнік:Mike Duggan[d][1][2][3]
Плошча:9453 км²
Насельніцтва
колькасьць:886 675 чал.
шчыльнасьць:93,8 чал./км²
Часавы пас:UTC-6
летні час:UTC-5
Тэлефонны код:313
Паштовы індэкс:48201
Геаграфічныя каардынаты:42°19′54″ пн. ш. 83°2′51″ з. д. / 42.33167° пн. ш. 83.0475° з. д. / 42.33167; -83.0475 83°2′51″ з. д. / 42.33167° пн. ш. 83.0475° з. д. / 42.33167; -83.0475
Дэтройт на мапе ЗША ±
Дэтройт
Дэтройт
Дэтройт
Дэтройт
Дэтройт
Дэтройт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ci.detroit.mi.us

Дэтройт і яго навакольле — адзін з найважнейшых цэнтраў расьсяленьня амэрыканцаў арабскага паходжаньня. У аддзяленьні Ўнівэрсытэту штату Мічыган у дэтройцкім прыгарадзе Дырбарн працуе цэнтар па араба-амэрыканазнаўстве[4]. Сярод мусульманскага насельніцтва Злучаных Штатаў, ды і іншых аматараў усходніх прысмакаў, Дэтройт — і асабліва Дырбарн — славіцца сваёй баклавой.[5]

Эканоміка

У Дэтройце разьмешчаныя штаб-кватэра General Motors, Ford Motor Company (у суседнім Дырбарне) і адна зь дзьвюх штаб-кватэраў DaimlerChrysler у Обэрн-Гілз (іншая знаходзіцца ў нямецкім Штутгарце).

Музыка

Дэтройт прызнаны горадам, дзе нарадзілася тэхна-музыка. Рэп-выканаўца Эмінэм таксама родам з прадмесьцяў Дэтройту.

Спорт

Дэтройт зьяўляецца адным зь некалькіх гарадоў ЗША, у якім ёсьць каманды чатырох галоўных спартовых лігаў Паўночнай Амэрыкі (НХЛ, НБА, НФЛ, МЛБ).

КлюбЛігаСтадыёнЗаснаваныПерамогі
Дэтройт ЛаянзNFL Амэрыканскі футбол«Ford Field»19304 (НФЛ), 0 (Супэр Боўл)
Дэтройт ПістанзNBA Баскетбол«Little Caesars Arena»19412 (НБЛ), 3 (НБА)
Дэтройт Рэд ЎінгсNHL Хакей«Little Caesars Arena»192610
Дэтройт ШокWNBA Баскетбол«The Palace of Auburn Hills»19982
Дэтройт ТайгерзMLB Бэйсбол«Comerica Park»18944

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дэтройтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў