Турын

горад у Італіі

Туры́н (па-італьянску: Torino) — горад, найбуйнейшы індустрыяльны цэнтар паўночна-заходняй Італіі. Адміністрацыйны цэнтар рэгіёну П’емонт і правінцыі Турын. Разьмяшчаецца на заходнім беразе ракі По. Насельніцтва — 878 074 чалавекі (на 2017 год). Чацьверты паводле колькасьці жыхароў горад Італіі (пасьля Рыму, Міляну і Нэапалю). Турын — сталіца XX зімовых Алімпійскіх гульняў.

Турын
італ. Torino
Турын
Герб ТурынуСьцяг Турыну


Краіна:Італія
Рэгіён:П’емонт
Правінцыя:Турын
Мэр:П’ера Фасына
Плошча:130,17 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць:878 074 чал.
шчыльнасьць:6745,59 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:011
Паштовыя індэксы:10100, 10121—10156
Нумарны знак:TO
Геаграфічныя каардынаты:45°4′45″ пн. ш. 7°40′34″ у. д. / 45.07917° пн. ш. 7.67611° у. д. / 45.07917; 7.67611 7°40′34″ у. д. / 45.07917° пн. ш. 7.67611° у. д. / 45.07917; 7.67611
Турын на мапе Італіі
Турын
Турын
Турын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
comune.torino.it

Гісторыя

Дуома ў Турыне

У I стагодзьдзі да н. э., верагодна, у 28 годзе да н. э., рымляне стварылі вайсковы лягер Кастра Таўрынорум, які пазьней быў прысьвечаны Аўгусту. Тыповую рымскую сетку вуліц усё яшчэ можна ўбачыць у сучасным горадзе, асабліва ў раёне вядомым як Квадрылятэра Рамана.

Пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі, горад быў захоплены лянгабардамі, а потым франкамі на чале Карла Вялікага у 773 годзе. Графства Тарына была заснавана ў 940-я гады. У XI стагодзьдзі кантроль над графствам перайшоў да графаў Савоі.

У 1548 годзе Турын быў абраны сталіцай герцагства Савойскага, кіраўнікі якога перабраліся сюды з Шамбэры. Празь некалькі дзесяцігодзьдзяў тут быў закладзены Каралеўскі палац. У канцы XVI стагодзьдзі з Шамбэры ў новую сталіцу перавезлі Плашчаніцу, рэлігійную рэліквію, якая вядомая цяпер як Турынская. Герцаг Эмануіл Філібэрта аднавіў Турынскі ўнівэрсытэт, заснаваны яшчэ ў 1404 годзе, але затым адменены.

Росквіт гораду пачаўся ў XVIII стагодзьдзі, калі ён стаў сталіцай Сардынскага каралеўства. Сардынскія каралі жадалі мець палацы, плошчы ў сталіцы як у Парыжы і паляўнічыя замкі ў прадмесьцях. Прыкладам служыў Вэрсаль.

Геаграфія

Сучасная панарама гораду

Турын знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Італіі. На захадзе і поўначы ён абкружаны Альпамі, а на ўсход ад гораду месьцяцца пагоркі Манфэрата. Праз горад праходзяць чатыры ракі, галоўнай зь якіх зьяўляецца рака По, астатнія рэкі — ейныя прытокі.

Клімат

Турын знаходзіцца на мяжы зонаў вільготнага субтрапічнага і марскога кліматаў паводле клясыфікацыі Кёпэна, у адрозьненьне ад міжземнаморскага клімату, які характэрны для ўзбярэжнай Італіі.

Зіма ўмерана халодная, але сухая, лета мяккае на пагорках і даволі горачае на раўнінах. Дождж назіраецца ў асноўным вясной і ўвосень; у самыя гарачыя месяцы, наадварот, колькасьць дажджоў рэзка скарачаецца, але ўзрастае колькасьць навальніц. Падчас зімовых і восеньскіх месяцаў нярэдка маюць месца туманы.

Вядомыя жыхары

Вонкавыя спасылкі

Турынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў