Жуан Прым

Дон Жуан Прым і Пратс, маркіз Лёс Кастыльехаса, гранд Гішпаніі, граф Рэўса, віконт Эль Брука (ˈxwam ˈpɾin i ˈpɾats, па-каталянску: Joan Prim i Prats ʒuˈam ˈpɾim i ˈpɾats, 12 сьнежня 1814, Рэўс, Гішпанія — 30 сьнежня 1870, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі генэрал і дзяржаўны дзяяч.

Жуан Прым і Пратс
Жуан Прым і Пратс (1871)
Жуан Прым і Пратс (1871)
Губэрнатар Пуэрта-Рыка
1847 — 1848
Папярэднік:Рафаэль дэ Арыстэгі і Вэлес
Наступнік:Жуан дэ ля Пэзўэля і Кевальес
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:12 сьнежня 1814
Рэўс, Гішпанія
Памёр:30 сьнежня 1870
Мадрыд, Гішпанія
Партыя:
Сужэнец:Francisca de Agüero y González[d][1]
Адукацыя:
Узнагароды:
Жуан Прым, гішпанскі генэрал і дзяржаўны дзяяч

Жыцьцяпіс

У 1834 Жуан Прым стаў дабраахвотнікам у корпусе Ізабэлі II. Удзельнічаў у Карлісцкіх войнах, даслужыўся да чыну падпалкоўніка. Па сканчэньні вайны ў 1839 як праціўнік дыктатуры генэрала Эспартэра быў вымушаны бегчы. Аднак у 1843 ён быў абраны паслом ад Тарагоны, і пасьля паразы Эспартэра пад Брукам увайшоў у Мадрыд з генэралам Сэрана. Рэгентка Марыя Крысьціна узнагародзіла яго званьнем генэрал-маёра, тытулам графа Рэўса і віконта дэль Брука[2].

Супрацьстаяў палітыцы прэм’ер-міністра генэрала Нарваэза, быў прыгавораны да шасьцігадовага зьняволеньня на Філіпінскіх астравох. Прысуд ня быў выкананы, і Прым заставаўся ў выгнаньні ў Ангельшчыне і Францыі да амністыі 1847. Вярнуўшыся ў Гішпанію, быў сьпярша генэрал-капітанам Пуэрта-Рыка, пасьля вайсковым прадстаўніком пры сультане ў Крымскай вайне. У 1854 абраны ў картэс. У вайне з Марока заслужыў тытул маркіза дэ лёс Кастыльехаса і гранда Гішпаніі[2].

Крыніцы

Літаратура

  • Prim, Juan // Encyclopædia Britannica (11th ed.) / Chisholm, Hugh, ed. — Cambridge University Press.

Вонкавыя спасылкі

Жуан Прымсховішча мультымэдыйных матэрыялаў