Застава М21

Застава М21 (па-сэрбску: Zastava M21) — аўтамат калібру 5,56 мм, што быў распрацаваны ў 2004 годзе і вырабляецца кампаніяю Застава зброя ў Краґуевацы. Прадугледжаная як замена Заставе М70, стандартнаму аўтамату Ўзброеных сілаў Сэрбіі, якія паступова пачалі ўводзіць новую аўтаматычную вінтоўку на ўзбраеньне сваіх падразьдзелаў у 2008 годзе[1].

Застава M21

Тыпаўтамат
Краіна паходжаньняСэрбія і Чарнагорыя
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня2004 — дагэтуль
ВыкарыстаньнеКраіны-эксплюатанты
ВойныІрацкая вайна
Гісторыя вытворчасьці
Дата стварэньняліпень 2004 року
ВытворцаЗастава зброя
Мадыфікацыігл. Варыянты й мадэрнізацыі
Характарыстыкі
ВагаM21: 3,85 кґ
M21S: 3,75 кґ
M21C: 3,6 кґ
Даўжыня(з разгорнутым / згорнутым прыкладам)
M21: 998 / 750 мм
M21S: 925 / 676 мм
M21C: 855 / 606 мм
Даўжыня ствалаM21: 460 мм
M21S: 375 мм
M21C: 325 мм

Патрон5,56×45 мм НАТО
Калібр5,56 мм
Прынцып дзеяньняадвод парахавых газаў, паваротная засаўка
Хуткастрэльнасьць560-680 стр/хв
Пачатковая
хуткасьць кулі:
925 м/с
Прыцэльная
далёкасьць
600 (M21)
500 (M21S)
400 (M21C)
Від боясілкаваньняскрынчаты сэктарны набойнік на 30 набояў
Прыцэладкрыты, маецца планка Пікатыні для ўсталяваньня розных прыцэлаў

Гісторыя

Пяхотнае кіраваньне Ґенэральнага штабу Войска Югаславіі ў 1997 годзе, у адпаведнасьці з сучаснымі падзеямі ў распрацоўцы пяхотнае зброі і вайсковае тэхнікі для жаўнераў 21 стагодзьдзя, пачала рэалізоўваць новую мадэль штурмавое вінтоўкі. Пасьля пятакастрычніцкіх зьменаў 2000 року Пяхотнае кіраваньне Ґенэральнага штабу сфармавала кіроўную ґрупу ў краіне для распрацаваньня новае мадэлі аўтаматычнае вінтоўкі на ґрунце далучаньня да праґрамы «Партнэрства дзеля міру», а таксама распрацаваньня ўнутранае вайсковае праґрамы, створанай на ўзор дасьледчае праґрамы CRISAT (Collaborative Research Into Small Arms Technology) з пакту НАТО 1990 року, заснаванага па ґенэральным пляне войска ЗША па розьвітку ручное стралковае зброі (Small Arms Master Plan, SAMP). Гэтая ґрупа пад эґідаю Пяхотнага кіраваньня Ґенэральнага штабу складалася з вайсковых і грамадзянскіх навуковых установаў ды дзяячаў. Экспэрты з ґрупы на самым пачатку вырашылі, што новая аўтаматычная вінтоўка мае ґрунтавацца на Застава М70, які меў быць замененым ва ўзброеных сілах гэтым праектам. Адною з галоўных прычын такога рашэньня экспэртаў было тое, што ў сьвеце не было тэхналёґіяў, якія маглі б пасьпяхова замяніць ґазавы зваротны мэханізм сыстэмы Калашнікава, чыі аўтаматычныя вінтоўкі былі самымі прадаванымі ў мінулым стагодзьдзі ў сьвеце. Між тым, іхнімі асноўнымі заданьнямі было стварэньне новае рулі калібру 5,56 мм і ўсталяваньне планкаў для ўжываньня аптычна-электронных прыладаў стандарту НАТО.

Канструкцыя

Застава М21A.

Штурмавая вінтоўка калібру 5,56 мм працуе ў найсуровейшых кліматычных умовах і характарызуецца высокаю працаздольнасьцю. Застава М21 мае ўбудаваную планку Пікатыні, якая дазваляе ўсталёўваць аптычна-электронныя прылады, якія адпавядаюць стандартам НАТО. Новая штурмавая вінтоўка ўяўляе сабою канструктыўнае камбінаванае рашэньне двох раньніх мадэляў — Заставы М70 і М80, заразом апошняя вырабленая ў калібры 5,56 мм і абедзьве на зробленыя на ґрунце сыстэмы Калашнікава. Застава М21 вырабленая з кампазытных матэрыялаў, якія замянілі й драўляныя дэталі, якія прысутнічалі ў больш раньніх мадэлях зброі Застава. Усталяваны двохбаковы рэґулятар стральбы, а таксама рэйка, якая дазваляе ўсталёўваць сумяшчальныя з НАТО оптыка-электронныя прылады і лязэрную пазнаку мэты (ЛПМ) у бачным і нябачным дыяпазоне. Таксама магчымае ўсталяваньне ґранатамёта BGP-40, які змадэляваны з савецкага ҐП-25 «Вогнішча», BG-15 і BG-30. У дадатак да клясычнага рэґулятару стральбы, разьмешчанага на правым баку вінтоўкі, яшчэ адзіны ўзаемазьвязаны ўсталяваны на левым баку пісталетнае дзяржальні. Прыклад складзены і выраблены зь цьвёрдага палімэру з ґумовым амартызатарам ззаду, які ўжываецца падчас выкарыстаньня ґранатамёта. Пярэдняя частка выкананая з палімэраў з вэртыкальнымі рэбрамі. Пісталетная дзяржальня таксама выкананая з палімэру.

Варыянты

  • Zastava M21A — базавы варыянт (даўжыня рулі 460 мм)[2];
    • Zastava M21ABS — варыянт М21A, адрозны дадатковымі планкамі для ўсталяваньня аксэсуараў[3].
  • Zastava M21S — скарочаны варыянт з руляю даўжынёю 375 мм[4];
    • Zastava M21SBS — варыянт М21S, адрозны дадатковымі планкамі для ўсталяваньня аксэсуараў[5].

Краіны-эксплюатанты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі