Азэрбайджан

Азэрбайджа́н (па-азэрбайджанску: Azərbaycan) ці Рэспу́бліка Азэрбайджа́н (азэрб. Azərbaycan Respublikası) — краіна ў Азіі, на Каўказе. З усходу абмежаваная Касьпійскім морам, на поўначы мяжуе з Расеяй, на паўночым захадзе з Грузіяй, Армэніяй — на захадзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе, на поўдні — з Іранам. Экскляў — Нахічэванская аўтаномная рэспубліка — мяжуе з Армэніяй на поўначы і ўсходзе, Іранам на поўдні і захадзе і мае невялікую граніцу з Турэччынай на паўночным захадзе.

Азэрбайджан
Azərbaycan Respublikası
Сьцяг АзэрбайджануГерб Азэрбайджану
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Azərbaycan marşı»
Месцазнаходжаньне Азэрбайджану
Афіцыйная моваАзэрбайджанская
СталіцаБаку
Найбуйнейшы горадБаку
Форма кіраваньня Прэзыдэнцкая рэспубліка
Ільхам Аліеў
Алі Асадаў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
111-е месца ў сьвеце
86 600 км²
1,6%
Насельніцтва
 • агульнае (2016)
 • шчыльнасьць
92-е месца ў сьвеце
9 705 600
112,1/км²
СУП
 • агульны (2014)
 • на душу насельніцтва
87 месца ў сьвеце
$94,318 млрд[1]
$10340[1]
ВалютаМанат (AZN)
Часавы пасAZT (UTC+4)
Незалежнасьць
Дэмакратычная рэспубліка
Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Незалежнасьць ад СССР

28 траўня 1918
28 красавіка 1920

30 жніўня 1991
Дамэн верхняга ўзроўню.az
Тэлефонны код+994
Мапа Азэрбайджану
Мапа Азэрбайджану

Азэрбайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчаная ў 1918 року і стала першай дэмакратычнай сэкулярнай краінай з мусульманскай большасьцю[2], у якой да таго ж дзейнічалі опэры, тэатры і сучасныя ўнівэрсытэты[3]. У 1920 Азэрбайджан стаў сацыялістычнай рэспублікай у складзе СССР[4][5]. У кастрычніку 1991 року была абвешчаная незалежнасьць.

У верасьні 1991 году Нагорна-Карабаскі рэгіён зь пераважнай армянскай большасьцю абвясьціў пра намер стварыць асобную рэспубліку[6]. Нагорна-Карабаская рэспубліка не была прызнаная ніводнай дзяржавай і, хоць у выніку працяглай вайны стала дэ факта незалежнай, дэ юрэ лічыцца часткай Азэрбайджану.

Паходжаньне назвы

Назва «Азэрбайджан» паходзіць ад імя вайскоўца Атрапата, апошняга ахамянідзкага сатрапа Мідыі і заснавальніка незалежнага царства Атрапатэна ў Паўночнай Мідыі, таксама вядомай як Малая Мідыя ці Мідыя-Атрапатэна, (у сучасным Іранскім Азэрбайджане ці Паўднёвым Азэрбайджане) у IV стагодзьдзі да н. э. Назва «Атурпаткан» паступова зьмянілася на «Адурбадган» (Âzarâbâdagân), і стала перакладацца як «Краіна агнёў», зьвязваючы зь вялікай колькасьцю зараастрыйскіх храмаў зь нязгаснымі агнямі, якія разьмяшчаліся ў навакольлі. Пасьля заваяваньня Арабскім халіфатам у VIIVIII стагодзьдзях, назва, пад уплывам арабскай мовы, зьмянілася на Азэрбайджан (آذربایجان). Гістарычна назва адносілася да тэрыторыі былой Атрапатэны, г. зн. сучаснага Іранскага Азэрбайджану і паўднёвай часткі сучаснага Азэрбайджану (Нахічэвань). Пачынаючы зь Сярэднявечча пачынаецца распаўсюджваньне назвы на паўночную тэрыторыю Каўказкай Альбаніі (Арана), сучаснай Усходняй Турцыі, усяго ЗакаўказьзяГрузію).

Гісторыя

Першымі жыхарамі на тэрыторыі сучаснага Азэрбайджана былі каўкаскія альбанцы, якія належалі да каўкаскай моўнай групы. У наступныя стагодзьдзі гэта на гэтай тэрыторыі сяліліся шматлікія народы: пэрсы, рымляне, грэкі, армяне, арабы, туркі, манголы і расейцы. Першай дзяржавай якая ўзьнікла на гэтай тэрыторыі, было каралеўства Манаэ — каля ІХ стагодзьдзя да н. э. Яно праіснавала да пачатку VII стагодзьдзя да н. э., а потым увайшло ў склад Рымскай імпэрыі. Іслам на тэрыторыю сучаснага Азэрбайджана прыйшоў пасьля яго заваяваньня арабамі ў VIIVIII стагодзьдзях. Пасьля ўпадку арабскай улады, тут узьнікла некалькі незалежных дзяржаваў. У ХІ стагодзьдзі рэгіён быў заваяваны туркамі-сэльджукамі, якія сталі продкамі сучасных азэрбайджанцаў. У ХІІХІV стагодзьдзях краіна знаходзілася пад уладай манголаў. З XV да XVIII стагодзьдзя Азэрбайджан зьяўляўся часткай Імпэрыі Сафавідаў. Пасьля вайны з Расейскай імпэрыяй, згодна з Гюлістанскай дамовай (1813) і Туркмэністанскім трактатам (1828), Азэрбайджан быў далучаны да Расеі. У 1873 годзе каля Баку ў Касьпійскім моры былі адкрытыя радовішчы нафты. Пасьля гэтага горад атрымаў значнае разьвіцьцё.

У траўні 1918 году Азэрбайджан атрымаў незалежнасьць пад назвай Дэмакратычная Рэспубліка Азэрбайджан, але ў красавіку 1920 году краіна была акупаваная Чырвоным войскам.

АзССР з 1920 да 1922 году была часткай СССР, а з 1922 да 1936 году, разам з Грузіяй і Армэніяй уваходзіла ў склад Закаўкаскай ССР. З 1936 году Азэрбайджан зноў стаў асобнай адміністрацыйнай адзінкай у складзе СССР.

30 жніўня 1991 году Азэрбайджан абвясьціў аб сваёй незалежнасьці. З моманту абвяшчэньня незалежнасьці Азэрбайджан мае нявырашаную праблему Нагорнага Карабаху.

Палітыка

Асноўны артыкул: Дзяржаўны лад Азэрбайджану

Азэрбайджан зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. Кіраўніком дзяржавы зьяўляецца прэзыдэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах, на пяцігадовы тэрмін. Ён прызначае Кабінэт Міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парлямэнту, які выбіраецца таксама на ўсеагульных выбарах і складаецца зь 50 дэпутатаў. Выбарчым правам валодаюць усе грамадзяне, старэйшыя за 18 гадоў. Першым усенародна і дэмакратычна абраным прэзыдэнтам Азэрбайджану быў Абульфаз Эльчыбэй.

Адміністрацыйны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Азэрбайджану

Тэрыторыя Азэрбайджану дзеліцца на 66 раёнаў, 12 гарадоў і адну аўтаномную рэспубліку (Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка)[7]. Аўтаномія Нагорнага Карабаху была афіцыйна ліквідаваная ў 1991 годзе.

Раёны Азэрбайджана
Назва раёнуАдміністрацыйны цэнтар
1Апшэронскі раёнХырдалан
2Агджабэдзінскі раёнАгджабэдзі
3Агдамскі раёнАгдам
4Агдаскі раёнАгдаш
5Акстафінскі раёнАкстафа
6Агсуйскі раёнАгсу
7Астарынскі раёнАстара
8Бэлаканскі раёнБэлакан
9Бардзінскі раёнБарда
10Бэйлаганскі раёнБэйлаган
11Білясуварскі раёнБілясувар
12Джэбраільскі раёнДжэбраіл
13Джалілабадзкі раёнДжалілабад
14Дашкесанскі раёнДашкесан
15Шабранскі раёнШабран
16Фізулінскі раёнФізулі
17Кедабекскі раёнКедабек
18Геранбойскі раёнГеранбой
19Геакчайскі раёнГёйчай
20Аджыкабулскі раёнКазі-Магамэд
21Імішлінскі раёнІмішлі
22Ісмаілінскі раёнІсмаілі
23Кельбаджарскі раёнКельбаджар
24Кюрдамірскі раёнКюрдамір
25Лачынскі раёнЛачын
26Ленкаранскі раёнЛенкарань
27Лерыцкі раёнЛярык
28Масалінскі раёнМасалы
29Нэфтэчалінскі раёнНэфтэчала
30Агускі раёнАгуз
31Габалінскі раёнГабала
32Каскі раёнГах
33Казаскі раёнГазах
34Габустанскі раёнГабустан
35Кубінскі раёнГуба
36Кубатлінскі раёнКубатлы
37Кусарскі раёнГусар
38Саатлінскі раёнСаатлы
39Сабірабадзкі раёнСабірабад
40Шэкінскі раёнШэкі
41Сальянскі раёнСалян
42Шэмахінскі раёнШэмахы
43Шамкірскі раёнШамкір
44Самускі раёнСамух
45Сіязаньскі раёнСіязань
46Шушынскі раёнШуша
47Тэртэрскі раёнТэртэр
48Тавускі раёнТавуз
49Уджарскі раёнУджар
50Хачмаскі раёнХачмас
51Гёйгёльскі раёнГёйгёль
52Хызынскі раёнХызы
53Хаджалінскі раёнХаджалы
54Хаджавэндзкі раёнМартуні
55Ярдымлінскі раёнЯрдымлы
56Еўласкі раёнЕўлах
57Зангеланскі раёнЗангелан
58Закатальскі раёнЗакаталы
59Зардобскі раёнЗардоб

Геаграфія

Азэрбайджан разьмяшчаецца паміж Каўкаскім хрыбтом на поўначы і Карабаскімі і Талыскімі гарамі на поўдні. На поўначы мяжуе з Расеяй, на захадзе з Армэніяй і Грузіяй, на поўдні з Іранам, на ўсходзе знаходзіцца Касьпійскае мора. Выдзяляецца Апшэронскі паўвостраў[7]. Каля паловы тэрыторыі краіны занята гарамі.

Клімат — пераходны: ад умеранага да субтрапічнага. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня ад 5 °C у горных раёнах да 25—27 °C у нізінах, студзеня адпаведна ад −10 ° да 3 °C. Колькасьць ападкаў ад 200 мм у прадгор’ях Каўказу да 1200—1700 мм у Ленкаранскай нізіне.

Эканоміка

Асновай эканомікі краіны зьяўляецца здабыча нафты, якая складае каля 70% нацыянальнага прыбытку. На 2020 год найбольшым прадпрыемствам галіны была Дзяржаўная нафтавая кампанія Азэрбайджанскай Рэспублікі. Акрамя гэтага вядзецца здабыча каменнай солі. 90% электрычнасьці выпрацоўваецца на цеплавых электрастанцыях.

Значную ролю ў гаспадарцы грае сельская гаспадарка.

Асноўнымі зьнешнеэканамічнымі партнэрамі Азэрбайджану зьяўляюцца: Расея, Украіна, Казахстан, Туркмэністан, Турэччына і Італія. Эканоміка Азэрбайджану адносіцца да самых хуткаразьвіваючыхся ў сьвеце.

Дэмаграфія

Азэрбайджан зьяўляецца самай густанаселенай краінай Закаўказьзя, насельніцтва ў 2016 годзе налічвала 9,7 млн чалавек. Паводле перапісу 2009 году 91,6% насельніцтва — азэрбайджанцы. Сярод іншых этнічных групаў самымі вялікімі зьяўляюцца лезгіны (2%), расейцы (1,3%), талышы (1,3%)[7].

Самай распаўсюджанай рэлігіяй краіны зьяўляецца шыіцкі іслам. Некаторая частка насельніцтва зьяўляецца праваслаўнымі хрысьціянамі. Згодна з канстытуцыяй рэлігія аддзелена ад дзяржавы, а ўсе рэлігіі маюць роўным правы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Азэрбайджансховішча мультымэдыйных матэрыялаў