Знак працэнту

друкарскі сымбаль

Знак працэ́нту, таксама знак про́цанту[1][2] таксама знак адсо́тку (%) — друкарскі сымбаль, які выкарыстоўваецца для абазначэньня адсотка. Зьвязаныя знакі ўключаюць знак праміле (на тысячу) і знак базіснага пункту (на дзесяць тысяч) , якія паказваюць, што лік дзеліцца адпаведна на адну тысячу альбо дзесяць тысяч.

Знак працэнту
%
Выява
  () / \ % ‰ ‱ ℅ ©  
Іншыя назвы знак процанту
знак адсотку
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Кадаваньне
Назва ў Юнікодзе percent sign
Юнікод U+0025
HTML &#37, &#x25
UTF-16 0x25
URL-код %25
Гісторыя
Варыяцыі ⁒, ÷
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Гісторыя

Само слова «працэнт» паходзіць ад лацінскага pro centum, што азначае ў перакладзе «на сто (сотню)». Сымбаль адсотка эвалюцыянаваў са скарачэньня pc — італьянскае per cento.

Да 1425 году для абазначэньня працэнта не выкарыстоўвалася якіх-небудзь спэцыяльных сымбаляў. Ужывалі італьянскі тэрмін per cento (на сотню), у тым ліку, у скарочанай форме: «per 100», «p 100», «p cento». Напрыклад, у тэксьце 1339 г. выкарыстоўвалася літара «p» з гарызантальнай рысай[3], што звычайна азначала скарачэньне «per», «por», «par», або «pur»[4].

Працэнт 1339[3]

У XV стагодзьдзі абрэвіятуру сталі запісваць як «pc» зь невялікім кругам у канцы, які пазначае канчатковую літару -o (у італьянскім на яе сканчаліся лічэбнікі, напрыклад primo, secondo і гэтак далей). Першыя ўжываньні выяўлены ў дадатках да тэксту 1425 году, верагодна, зробленых каля 1435 году[5].

Тэкст 1425 году з Rara Arithmetica с. 440[6]

Абрэвіятура «pc» з кругам паступова эвалюцыянавала да знака гарызантальнага дробу («per o/o»; прыкладна да 1650 г.)[7], у далейшым страціўшы частку «per»[6].

Тэкст 1684 году ўRara Arithmetica с. 441[7]

У XVIII стагодзьдзі сустракаецца варыянт напісаньня, падобны з сучасным.

«%» у XVIII стагодзьдзі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

  • % на сайце Scriptsource.org