Звязда

дзяржаўная беларускамоўная газэта Беларусі
(Перанакіравана з «Зьвязда»)

27°35′46″ у. д. / 53.92444° пн. ш. 27.59611° у. д. / 53.92444; 27.59611

«Зьвязда» (наркам. Звязда) — штодзённая дзяржаўная газэта Беларусі, заснаваная ў жніўні 1917 году.

«Зьвязда»
Тып штодзёньнік
Фармат A2, A3
Уладальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец Выдавецкі дом «Зьвязда»[1]
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч
Заснаваная 9 жніўня 1917 (106 гадоў таму)
Палітыка урадавая
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а[2]
Аб’ём 8 старонак (без дадаткаў)
Пэрыядычнасьць 5 разоў на тыдзень (2021 год)[3]
Наклад 14,8 тыс. (І.2021)
Цана 56 капеек (2021 год)[4]
ISSN 1990-763x
Узнагароды
Афіцыйны сайт zviazda.by

Штогод выдаецца 250 нумароў. На 2021 год была адзінай цалкам беларускамоўнай штодзённай газэтай краіны. Падпісны індэкс на «Белпошце» — 63850[5]. Налічвала 10 штомесячных дадаткаў: «Алімпіец»[6], «Жырандоля»[7], «Ігуменскі тракт»[8], «Карані і кроны»[9], «Краіна здароўя»[10], «Мясцовае самакіраваньне»[11], «Пляцдарм»[12], «Сямейная газэта»[13], «Фарпост спакою»[14] і «Чырвоная зьмена»[15].

Мінуўшчына

Першы нумар выдаў 9 жніўня [ст. ст. 27 ліпеня] 1917 году ў Менску на расейскай мове Менскі камітэт Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (бальшавікоў) (РСДРП(б)). Наклад склаў 1500 асобнікаў, якія замовілі ў друкарні Абрама Данцыга па вул. Багадзельная, д. 6 (цяпер вул. Камсамольская ў Цэнтральным раёне Менску). Рэдакцыя знаходзілася па вул. Петраградзкая, д. 6 (цяпер цяпер вул. Ленінградзкая ў Кастрычніцкім раёне Менску)[16]. Стваральнікамі і першымі рэдактарамі былі Вільгельм Кнорыньш, Карл Ландэр, Аляксандар Мясьнікян, В. В. Фамін і Міхаіл Фрунзэ(en). Двойчы зачынялася Часовым урадам Расейскай рэспублікі, але выходзіла пад іншымі назвамі: з 15 (28) верасьня па 6 (19) кастрычніка як «Молот»; з 8 (21) кастрычніка па 29 кастрычніка (11 лістапада) як «Буревестник» выдавалася Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РСДРП(б). Затым пад першапачатковай назвай.

Праз акупацыю Беларусі немцамі ў першую сусьветную вайну зь лютага 1918-га выдавалася ў Смаленску як газэта Паўночна-Заходняга абласнога і Смаленскага губэрнскага камітэтаў Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Пры канцы красавіка 1918 г. прыпыніла выхад. У чэрвені 1918 г. 4-я Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) зацьвердзіла Рашэньне аб працягу выданьня газэты, якім абавязала мясцовыя суполкі партыі патрабаваць ад кожнага пісьменнага ў расейскай мове партыйца квітанцыю аб падпісцы на газэту[17]. Са сьнежня зноў у Менску. З пачатку сакавіка 1919-га — орган Цэнтральнага камітэту (ЦК) Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Летувы і Беларусі, 1-19 красавіка выходзіла ў Вільні, з 1 траўня да 8 жніўня — зноў у Менску. У час савецка-польскай вайны праз польскую акупацыю з восені выдавалася ў Смаленску, як штотыднёвік, з 8 жніўня 1920-га — у Менску. З 1925-га друкавалася на беларускай і расейскай мовах.

15 ліпеня 1927 г. Бюро ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі зацьвердзіла рашэньне: «Пры пераводзе газэты „Звезда“ на беларускую мову пакінуць гэту назву газэты, ужываючы беларускую транскрыпцыю („Зьвязда“)»[18]. 9 жніўня 1927 г. газэта ўпершыню выйшла цалкам на беларускай мове і з таго часу зьяўляецца найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем у краіне. У 1920-30-я гады асьвятляла калектывізацыю ды індустрыялізацыю. У 1930-я гады вінаваціла беларускую інтэлігенцыю(be) ў контрарэвалюцыйнасьці(en) і нацыянал-дэмакратызме.

Падчас Другой сусьветнай вайны выходзіла ў Менску, потым у Магілёве і Гомлі (да 13 жніўня 1941 г.). У траўні — верасьні 1942-га Менскі падпольны камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б) нелегальна выдаў 4 нумары (рэдактары: Уладзімер Амельянюк — №1, У. К. Нікіфараў — №2-4). З 27 студзеня 1943-га да 1 ліпеня 1944-га выдавалася ЦК КП(б)Б і Менскім абласным камітэтам КП(б)Б у партызанскай зоне ў Любанскім раёне, на высьпе Зыслаў пасярод балотаў[19]. Выйшлі 93 нумары (у студзені 1943-га — лютым 1944-га рэдактар Міхаіл Барашкаў(be)). З 10 ліпеня 1944-га выдаецца ў Менску, да 1991 орган ЦК КПБ, Вярхоўнага Савету і Савету міністраў БССР.

У газэце «Зьвязда» пачыналі друкавацца народны пісьменьнік Беларусі Іван Шамякін, народныя паэты Беларусі Максім Танк, Пімен Панчанка і Ніл Гілевіч[20].

У 2000 годзе стварылі вэб-бачыну газэты «Зьвязда». 16 чэрвеня 2005 г. у гонар газэты ў Менску назвалі праспэкт. На 18 траўня 2012 г. існавала 10 помнікаў, прысьвечаных газэце[21]. На 9 жніўня 2012 г. зьяўлялася адзінай у Беларусі беларускамоўнай штодзённай газэтай[22], як і найбуйнейшым беларускамоўным выданьнем[23]. У 2013 годзе адзін нумар газэты каштаваў 1800 рублёў[24].

У красавіку 2014 году «Зьвязда» атрымала галоўную ўзнагароду Нацыянальнага конкурсу «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшы творчы праект году рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў» за спэцвыпуск «Пляцдарм» пра войска і вайскоўцаў пры садзейнічаньні Міністэрства абароны Беларусі[25]. На 9 жніўня 2017 году ў газэце было 175 штатных супрацоўнікаў[20].

Наклад

  • 1917 г., № 1 — 1500 асобнікаў
  • 1918 г., № 1 — 16 тыс. ас.[17]
  • 1928 г., № 1 — 9000 ас.[26]
  • 1942 г., № 1 — 2500 ас.[19]
  • 1991 г., № 2 — 102,8 тыс. ас.
  • 1992 г., № 1 — 81,1 тыс. ас.
  • 1993 г., № 1 — 207 тыс. ас.
  • 1994 г., № 1 — 173 тыс. ас.
  • 1995 г., № 1 — 177,7 тыс. ас.
  • 1996 г., № 1 — 113,3 тыс. ас.
  • 2011 г., № 1 — 33,3 тыс. ас.
  • 2013 г., № 1 — 26,1 тыс. ас.
  • 2016 г., № 1 — 20,6 тыс. ас.
  • 2021 г., № 1 — 14,8 тыс. ас.

Галоўныя рэдактары

  • Аляксандар Мясьнікян (9 жніўня — лістапад 1917)
  • Вільгельм Кнорыньш (канец лістапада 1917[27] — сьнежань 1920)
  • Яфім Генкін (1921)
  • Вітольд Ашмарын (1921)
  • Вульф Нодэль (1921—1925)[28]
  • Уладзімер Валынскі (кастрычнік 1925)
  • Валер Шафранскі (травень 1927)
  • Майсей Шульман (травень — 8 жніўня 1927)
  • Іван Асьмоў (9 жніўня 1927 — травень 1930)
  • Арон Мітлін (чэрвень—кастрычнік 1930)
  • Станіслаў Будзінскі (кастрычнік 1930 — лістапад 1931)
  • Міхаіл Гарын (лістапад 1931 — жнівень 1932)
  • Рыгор Брагінскі (верасень 1932 — травень 1934)
  • Навум Ленцнэр (чэрвень 1934 — студзень 1935)
  • Мікалай Сьцернін (студзень 1935 — жнівень 1936)
  • Аляксандар Джалюк (жнівень — кастрычнік 1936)
  • Зьміцер Юркоў (кастрычнік 1936 — кастрычнік 1937)
  • Ізраіль Афенчэім (кастрычнік 1937 — ліпень 1938)
  • Дзям’ян Лебедзеў (жнівень 1938 — жнівень 1939)
  • Цімафей Гарбуноў (жнівень 1939 — сакавік 1941)
  • Міхаіл Астапенка (сакавік—жнівень 1941)[29]
  • Уладзімер Амельянюк (студзень — 26 траўня 1942)
  • Вячаслаў Нікіфараў (26 траўня — 26 верасьня 1942)[30]
  • Уладзімер Казачонак (27 верасьня 1942 — 24 студзеня 1943)
  • Міхаіл Барашкаў (25 студзеня 1943 — 21 лютага 1944)[31]
  • Васіль Самуцін (1944—1945)
  • Даніла Драгун (1945—1954)
  • Васіль Пыжкоў (1954—1969)
  • Мікалай Дзялец (1969—1973)
  • Аркадзь Тоўсьцік (1973—1986)
  • Іван Макаловіч (1986—1989)
  • Уладзімер Наркевіч (1989 — 8 лістапада 2011)
  • Алесь Карлюкевіч (8 лістапада 2011 — 15 сьнежня 2016)
  • Павал Сухарукаў (15 сьнежня 2016 — 20 жніўня 2020)
  • Алесь Карлюкевіч (з 20 жніўня 2020 году)[32]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі