Касьцюковіцкі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі

Касьцюко́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Касьцюковіцкі раён мяжуе з Краснапольскім, Клімавіцкім, Хоцімскім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Расеяй на ўсходзе.

Касьцюковіцкі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Магілёўская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Касьцюковічы
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Дзьмтіры Малашэнка
Насельніцтва (2018) 22 894[1]
Шчыльнасьць 15,3 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы (89,4%),
расейцы (8,3%),
украінцы (1,6%)[2]
Плошча 1493,84[3] км² (7-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 183 м[4]
Месцазнаходжаньне Касьцюковіцкага раёну
Касьцюковіцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

17 ліпеня 1924 году ўтвораны Касьцюковіцкі раён у Калінінскай акрузе. 20 жніўня 1924 году падзелены на 16 сельсаветаў: Беладубраўскі, Брацькавіцкі, Ветухноўскі, Дзямідавіцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Тупічынскі), Забычанскі, Касьцюковіцкі (скасаваны ў 1926 годзе), Красьніцкі (у 1931 годзе перайменаваны ў Дзяражненскі), Негінскі, Нізькаўскі, Прусінскі, Пячарскі, Саматэвіцкі, Сілічоўскі, Студзянецкі, Царковішчанскі (у 1936 годзе перайменаваны ў Пралетарскі), Хоцімскі.

4 жніўня 1927 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны Баронькаўскі, Батаеўскі, Бялынкавіцкі, Вялікаборскі, Гаўрыленскі, Каніцкі, Машаўскі, Мокраўскі, Смолькаўскі, Сялецкі сельскія саветы скасаванага Бялынкавіцкага раёну.

8 ліпеня 1931 году да Касьцюковіцкага раёну далучаны 11 сельсаветаў скасаванага Хоцімскага раёну. 12 сьнежня 1935 году ўсе яны і Батаеўскі сельскі савет вернуты ў адноўлены Хоцімскі раён.

Да 26 ліпеня 1930 Касьцюковіцкі раён у Магілёўскай акрузе. З 20 лютага 1938 году ў Магілёўскай вобласьці.

На 1 студзеня 1941 году ў раёне было 24 сельскія саветы.

Адміністрацыйны падзел

На 1 студзеня 1995 году ў раёне 156 населеных пунктаў, 7 сельсаветаў: Баронькаўскі, Беладубраўскі, Бялынкавіцкі, Дзямідавіцкі, Забычанскі, Пралетарскі, Сялецкі.

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 26,8 тыс. чалавек (зь іх 15,3 тыс. гарадзкога ды 11,5 тыс. сельскага)[2]; 2009 год — 26 410 чалавек[5] (перапіс); 2016 год — 23 504 чалавекі[6]; 2017 год — 23 126 чалавек[7]; 2018 год — 22 894 чалавекі[1]

Гаспадаркі

На 1 студзеня 2002 году — 15 калгасаў (імя Калініна, Кранштат, Радзіма, Праўда, імя Карла Маркса, Парыская Камуна, Расея, Смолькі, Новае жыцьцё, Прагрэс, Баронькі, Новы быт, Дуброва, Забычаньне, Ленінскі шлях).

Адукацыя

У раёне маецца 18 агульнаадукацыйных школ, у тым ліку 9 сумесна зь дзіцячымі садкамі, 1 раённая гімназія, 10 дашкольных установаў, цэнтры пазашколнай работы, карэкцыйна-разьвівальнага навучаньня ды рэабілітацыі, сацыяльна-пэдагагічны цэнтар, цэнтар турызму.[8]

Транспарт

Транспарт у раёне прадстаўлены маршрутнымі аўтобусамі, якія злучаюць раён зь Менскам, Магілёвам, Гомелем ды Хоцімскам. Шэраг унутрыраённых маршрутаў.[9] Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.

Спорт

У раёне ёсьць 65 адкрытых пляцовак для заняткаў спортам, 21 спартовая заля, 8 спартовых скрыняў, 2 трэнажорныя залі, 2 залі барацьбы, 1 зала боксу, 1 гарадзкі стадыён, 3 шматфункцыянальныя спартовыя пляцоўкі.[10]

Інфармацыя для турыстаў

  • Касьцюковіцкі краязнаўчы музэй
  • Філія літаратуразнаўчага музэю Аркадзя Куляшова (аг. Новыя Саматэвічы)
  • Сьвятая крыніца (в. Студзянец)
  • Помнік — скульптура воіна (в. Белая Дуброва)
  • Гасьцініцы «Ясень» ды «Касьцюковічы», рэстарацыя «Дубрава», кавярні «Моладзевая», «Юбілейная»

Асобы

  • Александар Агееў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
  • Антон Бархаткоў (нар. у в. Шчаглоўка), мастак
  • Уладзімер Адашкевіч (нар. у 1949), старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (пачатак 1990-х)[11]
  • Міхаіл Барысаў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму
  • Віктар Бурскі (нар. у в. Бялынкавічы), амбасадар Рэспублікі Беларусь у Польшчы ад 1996 да 2000 году
  • Тацьцяна Дзьмітрусёва (нар. у в. Студзянец), беларуская пісьменьніца.
  • Уладзімер Кісялёў, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (у 2013-2014)
  • Аркадзь Куляшоў (нар. у в. Саматэвічы, што ўваходзіла ў склад Касьцюковіцкага раёну)
  • Леанід Левановіч (нар. у в. Клеявічы), беларускі пісьменьнік-раманіст і драматург
  • Дзьмітры Малашэнка, старшыня Касьцюковіцкага райвыканкаму (ад сакавіка 2014)[12]
  • Канстантын Палікарповіч (беларускі археоляг, нарадзіўся ў в. Белая Дуброва)
  • Іван Саверчанка (беларускі літаратуразнавец, нарадзіўся ў в. Маліноўка)
  • Уладзімер Саўчанка (Старшыня Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ад 2001 да 2010 году, нар. у в. Фралоўка)
  • Масей Сяднёў (нар. у в. Мокрае) беларускі паэт-эмігрант
  • Іван Чыгрынаў (нарадзіўся ў в. Вялікі Бор)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Касьцюковіцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў