Раёны Беларусі
Раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка другога ўзроўню ў Беларусі.
Агулам у Беларусі існуе 118 раёнаў. Кожны з раёнаў уваходзіць у склад адной з шасьці абласьцей краіны (ад 16 да 22 у кожнай вобласьці). Менск вылучаны ў асобны аб’ект (не ўваходзіць у склад Менскага раёну Менскай вобласьці), падзелены на 9 гарадзкіх раёнаў. Горад Гомель падзелены на 4 раёны, яны зьяўляюцца часткай Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці. На раёны падзяляюцца ўсе абласныя цэнтры краіны і места Бабруйск. На 1 студзеня 2004 году ў Беларусі налічвалася 24 гарадзкія раёны[1].
Раёны ў сваю чаргу падзяляюцца на тэрыторыі сельсаветаў, пасёлкаў гарадзкога тыпу і гарадоў раённага падпарадкаваньня, якія зьяўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, пасёлку гарадзкога тыпу (калі ён зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам раёну), гарадоў раённага падпарадкаваньня, якія зьяўляюцца тэрытарыяльнымі адзінкамі[2][3]
Аналягі
Раёны ў Беларусі падобныя да раёнаў (улусаў) у Расеі і акругаў ЗША. Буйныя гарады (Менск, Гомель) падзяляюцца на гарадзкія раёны.
Газыфікацыя
Газыфікацыя ўсіх раённых цэнтраў Беларусі цалкам скончаная. Бярэзань быў апошнім раённым цэнтрам рэспублікі, дзе не было прыроднага газа.[4]
Дадатковыя зьвесткі
- Найбольшая колькасьць раёнаў у Менскай вобласьці — 22.
- Найменшая колькасьць раёнаў у Берасьцейскай вобласьці — 16.
- У Беларусі маецца 10 раёнаў, у склад якіх уваходзяць два месты: Бярозаўскі, Жыткавіцкі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Койданаўскі, Лідзкі, Лунінецкі, Мёрскі, Столінскі, Чашніцкі.
- Самая доўгая назва раёну Беларусі — Верхнядзьвінскі (15 літараў).
- Самая кароткая назва раёну Беларусі — Глускі, Ельскі, Лідзкі, Мёрскі, Пінскі, Слуцкі і Ўшацкі (па 6 літараў).
- Найбольшы па плошчы раён — Столінскі (3342,06 км²)
- Найменшы па плошчы раён — Жабінкаўскі (684,17 км²)
- Найбольшы паводле колькасьці насельніцтва раён — Барысаўскі (2009 год — 187,6 тыс.)
- Найменшы паводле колькасьці насельніцтва раён — Краснапольскі (2009 год — 11,1 тыс.)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Раёны Беларусі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў