Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)

Храм у вёсцы Жэгра, Славаччына
храм
Касьцёл Сьвятога Духа
па-славацку: Kostol Ducha Svätého
КраінаСлаваччына
ВёскаЖэгра
Каардынаты48°58′43″ пн. ш. 20°47′35″ у. д. / 48.97861° пн. ш. 20.79306° у. д. / 48.97861; 20.79306 20°47′35″ у. д. / 48.97861° пн. ш. 20.79306° у. д. / 48.97861; 20.79306
Канфэсіякаталіцызм
ЭпархіяRoman Catholic Diocese of Spiš[d] 
Тып будынкакасьцёл
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d][1] і раньняя готыка[d][1]
Дата заснаваньня1245 (779 гадоў таму)
Будаваньне12451275 гады
СтатусНацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] і культурная спадчына Славаччыны[d][1]
Стандзейны
Касьцёл Сьвятога Духа на мапе Славаччыны
Касьцёл Сьвятога Духа
Касьцёл Сьвятога Духа
Касьцёл Сьвятога Духа
Касьцёл Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Духа (па-славацку: Kostol Ducha Svätého) — храм у вёсцы Жэгра ў раёне Сьпіска Нова Вэс у Кошыцкім краі цэнтральна-ўсходняй Славаччыны. Побач знаходзіцца Сьпіскае Падгародзьдзе.

Апісаньне

Касьцёл быў пабудаваны ў другой палове XIII стагодзьдзя са сьпіскага травэртыну. У ім спалучаюцца рысы раманскага і гатычнага мастацтва. Яго візытнай карткай зьяўляюцца ўнікальныя гатычныя насьценныя росьпісы. Храм зьяўляецца адным з двухнэфавых сьпіскіх храмаў. У 1245 годзе сьпіскі пробашч Мацей даў згоду на будаўніцтва царквы з сыстэмай умацаваньняў. Яно працягваўся 30 гадоў (1245—1275). Пазьней была прыбудавана вежа з цыбулепадобным купалам, а царкоўны нэф атрымаў скляпеньне, якое абапіралася на цэнтральны слуп. У XIV—XV стагодзьдзях муры храму былі ўпрыгожаны насьценным росьпісам. Унутры ёсьць фрэскі, якія пакрываюць увесь прэсьбітэрый, трыюмфальную арку і паўночную сьцяну. Акрамя таго, у касьцёле захавалася каменная купель XIII ст[2]. У XVII стагодзьдзі касьцёл меў барочнае аздабленьне.

Храм уключаны ў сьпіс нацыянальных культурных помнікаў Славаччыны, а з 1993 года ўключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО, як частка «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[3].

Крыніцы