Кевін Рад

Кевін Рад (па-ангельску: Kevin Rudd; нар. 21 ліпеня 1957, Намбур, Кўінзлэнд, Аўстралія) — аўстралійскі палітычны дзяяч. Нязьменна пераабіраўся дэпутатам ніжняй палаты парлямэнту Аўстраліі з 3 кастрычніка 1998 году да 22 лістапада 2013 году. Лідэр аўстралійскай Лейбарысцкай партыі (4 сьнежня 2006 — 24 чэрвеня 2010). Прэм’ер-міністар Аўстраліі (3 сьнежня 2007 — 24 чэрвеня 2010). Міністар замежных справаў Аўстраліі з 14 верасьня 2010 году па 22 лютага 2012 году.

Кевін Рад
27 чэрвеня 2013 — 18 верасьня 2013
ПапярэднікДжулія Гілард
НаступнікТоні Эбат
14 верасьня 2010 — 22 лютага 2012
ПапярэднікStephen Smith[d]
НаступнікBob Carr[d]
3 сьнежня 2007 — 24 чэрвеня 2010
ПапярэднікДжон Говард
НаступнікДжулія Гілард
3 кастрычніка 1998 — 22 лістапада 2013
ПапярэднікGraeme McDougall[d]
НаступнікTerri Butler[d]
27 чэрвеня 2013 — 18 верасьня 2013
ПапярэднікДжулія Гілард
НаступнікТоні Эбат
з 20 сакавіка 2023
ПапярэднікArthur Sinodinos[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:21 верасьня 1957(1957-09-21)[1][2][3] (66 гадоў)
Партыя:
Сужэнец:Thérèse Rein[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
кампаньён ордэна Аўстраліі

Прэм’ер-міністар Аўстраліі

3 сьнежня 2007 года Кевін Рад ўступіў на пасаду прэм’ер-міністра. Былы тады генэрал-губэрнатар, Майкл Джэфэры прыняў ад яго прысягу. Рад — першы прэм’ер-міністар, які прыняў прысягу Каралеве ў сваім офісе. Кевін Рад першы прэм’ер-міністар Аўстраліі, чыя партыя на ўсеагульных выбарах, якія праводзіліся з дня заканчэньня Другой сусьветнай вайны, не атрымала большасьці галасоў выбаршчыкаў Новага Паўднёвага Ўэйлзу або штату Вікторыі.

Пасьля таго, як Кевін Рад анансаваў новы падатак на горназдабываючыя кампаніі, ён быў зрушаны з пасады лідэра лейбарыстаў, і пакінуў 24 чэрвеня 2010 пасаду кіраўніка кабінэту.

Крыніцы